Папулярная навука па-беларуску пра космас шыварат-навыварат ужо ў сераду
25.05.2015 17:22
—
Новости Общества
![](http://www.21.by/pub/news/2015/05/1432565431918331.jpg)
Апошнюю сустрэчу ў сезоне яе арганізатары мяркуюць зрабіць самай цікавай і незвычайнай. Гаворка пойдзе пра космас у паданнях, фільмах, кнігах ды іншыя цікавосткі. Пісьменнік і перакладчык Павел Касцюкевіч распавядзе пра тое, колькі часу патрабуе пераклад твораў Адама Дугаласа ды якія складанасці чакаюць тых, хто бярэцца за гэтую справу.
Пасля гаворка пойдзе пра творчасць знакамітага мастака Язэпа Драздовіча і яго "Нябесныя бегі". А таяніцу беларускіх народных ўяўленняў пра зоркі, сузор'і і мецеоры раскрые Цімафей Авілін, навуковы супрацоўнік Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаруры, этнаастраном.
Напрыканцы ўдзельнікаў чакае "Свая гульня"! Да ўдзелу запрашаюцца ўсе, хто гатовы да каманднай гульні ды не баіцца інтэлектуальных выпрабаванняў. Тэма анікому не падасца трывіяльнай: касмічная сага Star Wars і не менш папулярная зорная франшыза Star Trek. Акрамя таго ў госці чакаюць удзельнікаў Юнікону з беларускага фэндому Зорных войн.
Чакаем усіх, серада, 27 мая, а 19-ай, Галерэя TUT.BY (праспект Дзяржынскага, 57, 9 паверх). Уваход вольны!