У цэнтры Гродна на беразе ракі знайшлі яўрэйскія надмагільныя камяні

Источник материала:  
25.05.2015 09:21 — Новости Общества
Насупраць Старога замку ў Гродне амаль ля самага ўпадзення ў Нёман рака Гараднічанка вымыла кавалкi мацэваў – яўрэйскiх надмагiльных плiт.




Матэрыял, з якога яны зроблены – пяшчаннiк. На двух фрагментах добра бачны надпiсы, на трэцiм можна разгледзець толькi адну лiтару, на якой захавалiся сляды жоўтай фарбы. Чацвёрты фрагмент, самы вялікі, уяўляе аснову плiты, якая закопвалася ў зямлю.

- Як яны тут аказалiся, цяжка сказаць. Хутчэй за ўсё, яны былi выкарыстаны немцамi ў якасцi будаўнiчага матэрыялу для рамонту або ўзвядзення маста праз Гараднiчанку ў часы Другой сусветнай, або савецкай уладай пасля вайны, – кажа краязнаўца і калекцыянер Мечыслаў Супрон.

Карэспандэнт "Твайго стылю" сумесна з Мечыславам сабралі надмагільныя пліты і завезлі да сінагогі, побач з якой ужо ляжаць іншыя знойдзеныя ў апошні час кавалкі мацэваў. У апошні час у Гродне пачасціліся выпадкі такіх знаходак. У асноўным, людзі знаходзяць пліты ў раёне стадыёна. Менавіта там у канцы 1950-х гадоў былi знесены старыя яўрэйскія могілкі. Па дадзеных гісторыкаў на могілках было больш за 15 000 пахаванняў.













Пасля зносу могілак, а яны мелi вельмі вялікія памеры, мясцовыя жыхары сталі разбіраць добрыя і роўныя пліты на гаспадарчыя патрэбы. Надмагіллі апынуліся вельмі карысным будаўнічым матэрыялам для гараджан – людзі выкарыстоўвалі іх у падмурках сваіх дамоў, умацоўвалі імі дарогі, часта не маючы паняцця, што гэта такое. Сведкі сцвярджаюць, што і пры ўсталяванні асновы для помніка Леніну таксама былі выкарыстаны яўрэйскія пліты са старых могiлак.

Нядаўна пад сінагогу прынеслі надмагільную пліту, якую знайшоў мясцовы жыхар у падмурку свайго дома. Былі выпадкі, што і будаўнікі прывозілі пліты. Здаралася, што рэшткі помнікаў прывозілі і кідалі пад сінагогу ноччу, бо людзям сорамна было за сваіх сваякоў.

Краязнаўцы ўпэўненыя, што горад захоўвае яшчэ тыя месцы, дзе можа знаходзіцца вялікая колькасць яўрэйскiх пліт. Старажылы распавядаюць, што перад зносам могілак ацалелыя яўрэі абаранялicя, але калі зразумелі, што шанцаў няма, тады сталі пераносiць парэшткі сваіх сваякоў на Занёманскiя могілкi. Але яўрэяў, чые сваякі пахаваныя былі на могілках, было толькі некалькі дзясяткаў – рэшта некалі вялікай супольнасці загінула ў час Халакосту. Таму абараніць старыя могілкі не было каму.

У адзін з дзён у пачатку 1960-х гадоў прыехалі два трактары, якія на працягу некалькіх тыдняў раўнялі могілкi. А ў 1964 годзе гродзенская футбольная каманда ўжо гуляла на новым футбольным стадыёне.
←Во время купального сезона на Гомельщине дополнительно будут работать 9 постов ОСВОД

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика