На возеры пад Віцебскам пасяліліся больш за 40 лебядзяў
20.05.2015 13:50
—
Новости Общества
Больш за 40 грацыёзных птушак пасяліліся на штучным вадаёме ў вёсцы Сакольнікі недалёка ад Віцебска.

Мясцовы жыхар Валерый Каваленка налічыў аж 43 лебедзі: "Мо і не ўсіх падлічыў, бо вадаём вялікі. Ды і птушкі на месцы, вядома, доўга не затрымліваюцца. Уявіце: некаторыя лебедзі падыходзяць да людзей і не пужаюцца браць хлеб з рукі. Бачылі б вы, з якім задавальненнем дзеці іх кормяць, ды і дарослыя таксама".
Мы паехалі на вадаём раніцай, на наступны дзень пасля званка Валерыя Каваленкі. І здзіўленню не было краю, калі насамрэч убачылі дзясяткі лебедзяў.
Вадзіцелі, якія праязджалі міма, спынялі аўто і з задавальненнем назіралі за грацыёзнымі птушкамі.
Міма нас праходзіў мужчына. Высветлілася, старажыл гэтых месцаў. І прозвішча "сімвалічнае" аказалася ў суразмоўцы: Пруднікаў!
— Тутэйшы я. У суседняй вёсцы жыву. Вадаём гэты штучны. У свой час сюды рыбу запускалі для гадавання і адлову. Летась тут бачыў толькі пару лебедзяў. Сёлета таксама спачатку дзвюх птушак, але адна памерла: з'ела нешта не тое, або забілі — не ведаю. А нядаўна назіраў, як лебедзі злятаюцца: адзін за адным, бы на аэрадроме самалёты, — распавёў Сяргей Пруднікаў. І дадаў, што вельмі перажывае, калі людзі на берагах вадаёма пакідаюць смецце. А здараецца гэта часта.
Па каментарый звярнуўся да біёлага Сяргея Пятроўскага:
— Лебедзі лічацца царамі птушак, якія жывуць на вадзе. Мяркуючы па апісанні, вы маеце на ўвазе лебедзя-шыпуна. Ён насамрэч, як вы заўважылі, шыпіць, калі баіцца чагосьці, "сумняваецца", ці яму нешта не падабаецца.
Даўжынёй такія птушкі бываюць каля 1,8 метра, а вага самых буйных самцоў можа дасягаць 13-14 кг. Размах крылаў у шыпуна можа быць прыблізна 2,4-2,5 метра.
Як від лебедзь ледзь не знік у Беларусі. Было гэта напрыканцы XІX — у пачатку ХХ стагоддзя. Тады іх бескантрольна забівалі, бо лебедзяў елі, а пух і пёры выкарыстоўвалі для розных вырабаў.
У наш час птушка ахвотна жыве і паблізу з людзьмі. Асабліва калі іх пастаянна кормяць. Цяжка растлумачыць, чаму адначасова на гэтым вадаёме з'явілася шмат лебедзяў. Але гэта ў ліку іншага — паказчык таго, што вада чыстая і корму дастаткова для ўсіх. Інакш бы "лішнія" птушкі паляцелі.
Памерці лебедзь, пра якога распавёў мясцовы жыхар, мог з-за таго, што, напрыклад, праглынуў рыбалоўнае грузіла.
Лебедзь - манагамная птушка. Нездарма яе ўзгадваюць, калі гавораць пра вернасць, каханне з вялікай літары. Шануюць лебедзяў тыя, хто ўступіў у шлюб, таму, безумоўна, "лебядзінае возера" можа пераўтварыцца ў мекку для маладых. Галоўнае, каб шумныя вясельныя картэжы не пакідалі пасля сабе смецце, не кідалі бутэлек з-пад шампанскага ў ваду.