Маці кінула піць, каб вярнуць сына. Як перавыхоўваюць "праблемных грамадзян" у вёсцы пад Віцебскам
18.05.2015 14:58
—
Новости Общества
У Віцебскім раёне нямала людей, што пачалі жыццё "з чыстага ліста". Падчас камандзіроўкі ў вёску Яроміна я пазнаёміўся з жанчынай, якая, каб вярнуць дзіця, без кадзіравання кінула піць. Спрацаваў мацярынскі інстынкт, альбо здарыўся "цуд"? Аднак, калі б жанчыну не пазбавілі бацькоўскіх правоў, наўрад ці яе жыццё наладзілася б. На яе прыкладзе можна гаварыць аб эфектыўнасці працы па "перавыхаванні" гультаёў.
Некалькі разоў на тыдзень участковы прыходзіць на месца іх працы, паралельна правярае, ці працягваюць піць дома. Вядома, у калектывах уважліва сочаць за тым, як перавыхоўваюцца гультаі. Калі што не так, адразу нам сігналізуюць пра спазненне, прагул. Калі добраахвотна не хоча працаваць, адпраўляем у лячэбна-працоўны прафілакторый, — расказвае Андрэй Абушкевіч, намеснік начальніка аддзела ўнутраных спраў Віцебскага раёна, падпалкоўнік міліцыі.
На тэрыторыі раёна 15 сельсаветаў. У цэнтральны населены пункт аднаго з іх — Вароны — журналіст выправіўся разам з участковым. На пасадзе ён каля пяці гадоў. Ахоўнік права на добрым рахунку ў начальства, ды і людзі яго паважаюць. А некаторыя нават баяцца.
— У Варонаўскім сельскім Савеце 13 населеных пунктаў. У вёсках і аграгарадках жывуць пастаянна прыкладна 1,5 тысячы чалавек. А ў дачны сезон у разы больш. Сярод іх прыкладна 40 чалавек, з якімі трэба пастаянна праводзіць прафілактычную працу. Гультаі ведаюць, што нічога не ўтояць ад мяне. Магу расказаць пра кожнага: хто чым "дыхае". Я ў курсе: ці "ўзяўся за розум", ці штодня сябе "цягне на дно", — распавядае Дзмітрый Гянюк, старшы ўчастковы інспектар Віцебскага РАУС, капітан міліцыі.
Адзін участковы, зразумела, не можа нават пры ўсім жаданні перавыхаваць "дарослых дзяцей". Таму прафілактычная праца вядзецца ў цеснай сувязі з кіраўніцтвам сельвыканкама. Разам запэўніваюць у тым, што жыць так нельга. Тых, на каго гэта не дзейнічае, па-добраму пужаюць сумнымі перспектывамі.
— Да кожнага стараемся знайсці індывідуальны падыход. І прыемна, калі былыя гультаі, тыя, хто мог стаць чужымі для родных дзяцей, гавораць пры сустрэчы "дзякуй". Магу паказаць тэматычны архіў. Вось — фота "эвалюцыі" людзей: якімі былі, калі злоўжывалі спіртным, якімі сталі пасля таго, як іх пачалі "апрацоўваць". Вось глядзіце: шпалеры паклеілі, бытавыя прыборы хатнія купілі, у халадзільніку хапае ежы, — дзеліцца вопытам Юрый Осіпаў, старшыня Варонаўскага сельвыканкама.
Некаторыя фота могуць стаць тэмай для плакатаў. Напрыклад, мяне "зачапіла" фатаграфія: пачак цыгарэт на ложку, побач — на падлозе — бутэлька віна і дзіцячы абутак. А на іншым здымку гультаі добраўпарадкаваннем займаюцца. Такая працатэрапія часам дае эфект.
— А кідаюць піць — і наваселлі спраўляюць, і гаспадарку заводзяць. Таму і ходзім па кватэрах, дамах, размаўляем, пераконваем. Адным гаворым адкрытым тэкстам, іншым — намякаем, што ў вас тры шляхі. Першы: жывеш па законах — і цябе ніхто не чапае. Другі: калі хочаш далей піць, ствараем такія ўмовы, пры якіх гэта будзе не ў радасць. І, калі ўжо такая пільная ўвага не паўплывае, ёсць трэці варыянт: адпраўка ў спецыяльны прафілакторый, або судзімасць, — працягвае Юрый Осіпаў.
У Варонаўскай сярэдняй школе вучацца дзеці тых, хто "завязаў" са спіртным. Тых жа няшчасных, бацькі якіх не змаглі "ўзяцца за розум", уладкоўваюць на выхаванне ў прыёмныя сем'і, інтэрнаты… Пры гэтым біялагічныя бацькі кампенсуюць дзяржаве ўсе выдаткі.
— У нас вучыцца васьмігадовы хлопчык. Яго мама, вы будзеце здзіўлены, без кадзіравання кінула піць. Але зрабіла гэта толькі пасля таго, як пазбавілі бацькоўскіх праў. А да гэтага, згодна з дэкрэтам №18, забіралі ў яе дзіця. Прасіла вярнуць. Праз пару месяцаў пачала піць. Зноў дзіця забіралі. А ўжо як зразумела, што канчаткова застанецца без малога, дык зрабіла ўсё магчымае, каб сына вярнулі, — дадае Генадзь Філіпенка, дырэктар Варонаўскай сярэдняй школы.
Валянціна з вёскі Яроміна, пра якую згадваецца вышэй, можа стаць прыкладам для тых, хто знаходзіцца на шляху выпраўлення.
— Працую на ферме вартаўніком. Каля 2 мільёнаў рублёў плацяць у месяц. Малавата. А дзе знайсці працу, каб больш? Мужчыну, напэўна, прасцей… Не, ездзіць у Віцебск, які недалёка, не хачу. Мне сына выхоўваць трэба, а не туды-сюды "катацца"…
Як без дапамогі медыкаў кінуць піць? Галоўнае, каб жаданне было. А я вельмі хацела, каб Воўка (пра сына) быў са мной. У мяне яшчэ двое дарослых дзяцей. У старэйшага сына — дзяўчынкі, а ў дачкі — сын. Унучка, памятаю, усё пыталася, дзе яе дзядзька. У іх невялікая розніца ва ўзросце, а ён дзядзька (смяецца).
Падтрымка старэйшых дзяцей таксама мне дапамагла пачаць новае жыццё… Ганаруся імі. Сын — добры гаспадар. Калі на ферме працавала, дык ён мне дапамагаў, там і кароў навучыўся даіць. Сёння ў яго дзве каровы. Ён і нявестку маю навучыў даіць (смяецца). І дачка ў мяне працавітая, — сціпла расказвае жанчына.
Яна нічога не ўтойвала са свайго цёмнага мінулага. Расказала пра тое, што хапала бутэлькі віна, каб напіцца. А з пахмелля не магла на працу выйсці. А неяк раз ад віна "дах паехаў", у выніку ў бальніцы лячылі… Прызналася, што і цяпер залежная… толькі ад кавы. Выпілі разам. А побач быў яе "рыжык" — сын, які ласкава гладзіў кошку і трох кацянят.
Парада ад Валянціны тым, хто, як некалі і яна, знаходзіцца "на дне": сам пажадай змяніць сваё жыццё, не адмаўляйся ад дапамогі.
Для кантрасту заехалі з участковым да гультаёў. Дом на вуліцы Сонечная ў вёсцы Паляі адразу кінуўся ў вочы. Ды было з чым параўнаць, бо недалёка — шыкоўны катэдж.
— Мне 43 гады, дзяцей няма. Калісьці на ферме працаваў, потым да прыватніка ўладкававаўся лесніком. Пакуль што няма працы. Дапамагаю суседзям дровы нарыхтоўваць, сена… І даюць трохі на жыццё. А многа і не трэба. Ну, за святло заплаціць: а ў мяне толькі лямпачка адна, тэлевізар. На ежу зараблю. Разумею, што так жыць нельга. Чаму падлога крывая, што зачапіцца можна? Ну… Я звыклы, — адказвае на мае пытанні гаспадар дома.
А побач яго сяброўка, такая ж беспрацоўная, аматарка выпіць. Разам з міліцыянерам спрабавалі іх перавыхаваць. Хочацца верыць, што нашы намаганні не будуць марнымі. Хочацца, каб такіх гераінь, як Валянціна, у якой у жыцці цяпер усё добра, было больш…
Наглядаюць, як за дзецьмі
— Усяго ў раёне каля 270 "праблемных грамадзян". Усе яны ў нас на кантролі. Не даём гультаям спакойнага жыцця. Спачатку высвятляем: за кошт чаго чалавек жыве, адкуль грошы на выпіўку. Бачым на вуліцы ў нецвярозым стане, складаем пратаколы, папярэджваем, выклікаем на пасяджэнні савета прафілактыкі.Некалькі разоў на тыдзень участковы прыходзіць на месца іх працы, паралельна правярае, ці працягваюць піць дома. Вядома, у калектывах уважліва сочаць за тым, як перавыхоўваюцца гультаі. Калі што не так, адразу нам сігналізуюць пра спазненне, прагул. Калі добраахвотна не хоча працаваць, адпраўляем у лячэбна-працоўны прафілакторый, — расказвае Андрэй Абушкевіч, намеснік начальніка аддзела ўнутраных спраў Віцебскага раёна, падпалкоўнік міліцыі.
На тэрыторыі раёна 15 сельсаветаў. У цэнтральны населены пункт аднаго з іх — Вароны — журналіст выправіўся разам з участковым. На пасадзе ён каля пяці гадоў. Ахоўнік права на добрым рахунку ў начальства, ды і людзі яго паважаюць. А некаторыя нават баяцца.
— У Варонаўскім сельскім Савеце 13 населеных пунктаў. У вёсках і аграгарадках жывуць пастаянна прыкладна 1,5 тысячы чалавек. А ў дачны сезон у разы больш. Сярод іх прыкладна 40 чалавек, з якімі трэба пастаянна праводзіць прафілактычную працу. Гультаі ведаюць, што нічога не ўтояць ад мяне. Магу расказаць пра кожнага: хто чым "дыхае". Я ў курсе: ці "ўзяўся за розум", ці штодня сябе "цягне на дно", — распавядае Дзмітрый Гянюк, старшы ўчастковы інспектар Віцебскага РАУС, капітан міліцыі.
Адзін участковы, зразумела, не можа нават пры ўсім жаданні перавыхаваць "дарослых дзяцей". Таму прафілактычная праца вядзецца ў цеснай сувязі з кіраўніцтвам сельвыканкама. Разам запэўніваюць у тым, што жыць так нельга. Тых, на каго гэта не дзейнічае, па-добраму пужаюць сумнымі перспектывамі.
Бутэлька "чарніла" і… дзіцячы абутак
У будынку сельвыканкама ёсць дошка ганьбы і электронная "картатэка".— Да кожнага стараемся знайсці індывідуальны падыход. І прыемна, калі былыя гультаі, тыя, хто мог стаць чужымі для родных дзяцей, гавораць пры сустрэчы "дзякуй". Магу паказаць тэматычны архіў. Вось — фота "эвалюцыі" людзей: якімі былі, калі злоўжывалі спіртным, якімі сталі пасля таго, як іх пачалі "апрацоўваць". Вось глядзіце: шпалеры паклеілі, бытавыя прыборы хатнія купілі, у халадзільніку хапае ежы, — дзеліцца вопытам Юрый Осіпаў, старшыня Варонаўскага сельвыканкама.
Некаторыя фота могуць стаць тэмай для плакатаў. Напрыклад, мяне "зачапіла" фатаграфія: пачак цыгарэт на ложку, побач — на падлозе — бутэлька віна і дзіцячы абутак. А на іншым здымку гультаі добраўпарадкаваннем займаюцца. Такая працатэрапія часам дае эфект.
— А кідаюць піць — і наваселлі спраўляюць, і гаспадарку заводзяць. Таму і ходзім па кватэрах, дамах, размаўляем, пераконваем. Адным гаворым адкрытым тэкстам, іншым — намякаем, што ў вас тры шляхі. Першы: жывеш па законах — і цябе ніхто не чапае. Другі: калі хочаш далей піць, ствараем такія ўмовы, пры якіх гэта будзе не ў радасць. І, калі ўжо такая пільная ўвага не паўплывае, ёсць трэці варыянт: адпраўка ў спецыяльны прафілакторый, або судзімасць, — працягвае Юрый Осіпаў.
У Варонаўскай сярэдняй школе вучацца дзеці тых, хто "завязаў" са спіртным. Тых жа няшчасных, бацькі якіх не змаглі "ўзяцца за розум", уладкоўваюць на выхаванне ў прыёмныя сем'і, інтэрнаты… Пры гэтым біялагічныя бацькі кампенсуюць дзяржаве ўсе выдаткі.
— У нас вучыцца васьмігадовы хлопчык. Яго мама, вы будзеце здзіўлены, без кадзіравання кінула піць. Але зрабіла гэта толькі пасля таго, як пазбавілі бацькоўскіх праў. А да гэтага, згодна з дэкрэтам №18, забіралі ў яе дзіця. Прасіла вярнуць. Праз пару месяцаў пачала піць. Зноў дзіця забіралі. А ўжо як зразумела, што канчаткова застанецца без малога, дык зрабіла ўсё магчымае, каб сына вярнулі, — дадае Генадзь Філіпенка, дырэктар Варонаўскай сярэдняй школы.
Малайчына, жанчына!
Валянціна з вёскі Яроміна, пра якую згадваецца вышэй, можа стаць прыкладам для тых, хто знаходзіцца на шляху выпраўлення. — Працую на ферме вартаўніком. Каля 2 мільёнаў рублёў плацяць у месяц. Малавата. А дзе знайсці працу, каб больш? Мужчыну, напэўна, прасцей… Не, ездзіць у Віцебск, які недалёка, не хачу. Мне сына выхоўваць трэба, а не туды-сюды "катацца"…