Рэдкія дакументы пра вайну ад 11 знакамітых беларускіх пісьменнікаў
09.05.2015 11:14
—
Новости Общества
З першых дзён Вялікай Айчыннай вайны ў адным страі змагароў супраць фашысцкіх захопнікаў былі і беларускія пісьменнікі. Рызыкуючы сваім жыццём, яны змагаліся ў дзеючай арміі, партызанскіх атрадах, падпольных арганізацыях. Але асноўнай іх зброяй было трапнае слова, надзеленае мноствам аддценняў.
Многія з беларускіх літаратараў не дажылі да светлага Дня Перамогі. Іх імёны навечна застануцца ўпісанымі залатымі літарамі ў кнігу народнай памяці.
Народны пісьменнік Беларусі падчас нямецка-фашысцкай акупацыі наладзіў сувязь з мясцовымі антыфашыстамі і перадаваў звесткі разведцы партызанскіх брыгад імя Жукава і "Камсамолец" аб дыслакацыі і перамяшчэнні нямецкіх войскаў у Мірскім раёне.
У 1944 годзе, калі сям'я Брыля пайшла ў партызыны, быў разведчыкам брыгады "Камсамолец", удзельнічаў у баях. Акрамя таго, працаваў рэдактарам партызанскай газеты "Сцяг свабоды", наладзіў выданне сатырычнага лістка "Партызанскае жыгала", дзе друкаваў свае вершы, нарысы і фельетоны.
Пасля вызвалення Беларусі працаваў літсупрацоўнікам у рэдакцыі газеты-плаката "Раздавім фашысцкую гадзіну".
Паэт ўдзельнічаў у баях на Сталінградскім фронце і атрымаў у 1943 годзе раненне. "Той час пакінуў не толькі суровыя засечкі на целе – раны зажываюць, глыбіні памяці ніколі не супакояцца", – успамінаў паэт пра тыя дні.
Паэт падчас вайны знаходзіўся на Заходнім, Цэнтральным і Калінінскім франтах, працаваў у рэдакцыях франтавых газет "За Савецкую Беларусь" і "За свабодную Беларусь".
Глебка адным з першых адгукнуўся на вераломны напад на СССР гітлераўскай Германіі. Ужо 23 чэрвеня 1941 года ў газеце "Звязда" надрукавалі яго верш "Смялей у бой!".
Крытык і літаратуразнавец у 1939-1954 гадах служыў у Савецкай арміі. Удзельнічаў у баях з нямецка-фашысцкімі захопнікамі пад Ельняй летам 1941 года ў якасці намесніка палітрука. Яго ранілі.
Народны пісьменнік Беларусі на пачатку вайны працаваў у рэдакцыі газеты "Красноармейская правда", затым у рэдакцыі франтавой газеты Заходняга фронта "За Савецкую Беларусь". Яму давялося быць сведкам варварскай бамбардзіроўкі Мінска, убачыць разбураны родны дом, страціць старэйшага сына Барыса, які загінуў у баях пад Сталінградам.
З 1943 года і да канца вайны Крапіва працаваў адказным рэдактарам сатырычнага ілюстраванага выдання – газеты-плаката "Раздавім фашысцкую гадзіну", якую дастаўлялі на акупанаваныя фашыстамі беларускія тэрыторыі. Пісаў байкі, памфлеты, вершаваныя фельетоны. Творы пісьменніка друкаваліся ў часопісе "Беларусь", газетах "За Савецкую Беларусь", "Звязда", "Віцебскі рабочы", сатырычных выданнях.
У 1943 годзе Беларускім тэатрам імя Якуба Коласа была пастаўлена яго п'еса "Проба агнём".
Паэта ў 1941 годзе мабілізавалі ў армію. Ён праходзіў службу ў ваеннай камендатуры Масквы. Скончыў Падольскае вучылішча ў званні лейтэнанта і трапіў у стралковы полк. Удзельнічаў у баях пад Сталінградам. Працаваў адказным сакратаром газеты-плаката "Раздавім фашысцкую гадзіну". Творы Лужаніна ваеннага часу друкаваліся ў часопісе "Беларусь", газетах "Звязда", "Віцебскі рабочы", сатырычных выданнях. У 1945 годзе выйшаў у свет зборнік вершаў "Шырокае поле вайны".
Паэт падчас Вялікай Айчыннай вайны працаваў у рэдакцыі газеты "Звязда", быў членам рэдакцыйнага калектыву газеты "Савецкая Беларусь", якая прызначалася для беларускіх партызан. Працаваў на радыё.
У 1943 годзе яго накіравалі на Калінінскі фронт у штаб партызанскага руху, дзе удзельнічаў у выпуску ілюстраванай газеты гумару і сатыры "Партызанскае слова", пісаў лістоўкі для партызан. Яго вершы, фельетоны, артыкулы друкаваліся ў часопісе "Беларусь", газеце "Чырвоная змена", сатырычных выданнях.
Паэт і празаік перад вайной працаваў дырэктарам Слонімскага раённага краязнаўчага музея. У час вайны разам з заснавальнікам музея ратаваў музейныя экспанаты.
За антыфашысцкую дзейнасць у 1943 годзе яго асудзілі да смяротнга пакарання. Пасадзілі спачатку ў Слонімскі, затым Баранавіцкі астрогі, а пасля перавялі ў лагер смерці Калдычэва. Ад непазбежнай смерці падчас расстрэлу яго выратавалі партызаны.
Народны паэт Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны працаваў спецыяльным карэспандэнтам у армейскіх і франтавых газетах. Вершы, фельетоны, прыпеўкі Панчанкі змяшчаліся ў газеце "За свабодную Беларусь" у раздзеле "Па карку недавярку", у сатырычных выданнях "Партызанская дубінка", "Раздавім фашысцкую гадзіну". У гады вайны ўбачылі свет зборнік франтавых вершаў паэта "Тебе, Беларусь!" у перакладзе на рускую мову, паэтычная кніга "Дарога вайны".
Паэт і празаік на пачатку вайны пехатою дайшоў да Лельчыцкага раёна, дзе далучыўся да партызанскага злучэння Жытомірскай вобласці. Потым працаваў у рэдакцыі партызанскай газеты, рэдактарам партызанскага часопіса.
У 1943 годзе Пестрака прызначылі начальнікам Упраўлення па справах мастацтва пры СНК БССР. Яго творы ваенных гадоў друкаваліся ў часопісе "Беларусь", газеце "Звязда".
Літаратуразнаўца і крытык у часы вайны ўдзельнічаў у абароне Ленінграда, штурмаваў Кёнігсберг, быў тройчы паранены. У аўтабіяграфіі ён адзначаў: "… Вялікая Айчынная вайна з'явілася другой вышэйшай школай, у якой я прайшоў непаўторны па сваёй важнасці курс грамадзянскага і патрыятычнага выхавання".
Матэрыял падрыхтавалі Таццяна Жук і Марына Ліс, навуковыя супрацоўнікі аддзела рэдкіх кніг і рукапісаў ЦНБ НАН Беларусі.
У аддзеле рэдкіх кніг рукапісаў ЦНБ НАН Беларусі сярод фондаў асабістага паходжання знаходзяцца і ўласныя архівы пісьменнікаў – непасрэдных удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, дзе сярод разнастайных матэрыялаў захоўваюцца найкаштоўнейшыя дакументальныя сведчанні ваеннага часу.

Янка Брыль
![]() |
Янка Брыль. 1952 год |

![]() | ![]() |
Баявая характарыстыка Янкі Брыля і пасведчанне разведчыка партызанскай брыгады "Камсамолец". 1944 год | "З ваенных накідаў". Малюнкі Міхася Брыля, брата Янкі Брыля. 1944 год |
![]() |
Малюнкі Міхася Брыля да "Партызанскага жыгала". 1944 год |
Анатоль Вялюгін
![]() |
Анатоль Вялюгін. 1942 год |
Паэт ўдзельнічаў у баях на Сталінградскім фронце і атрымаў у 1943 годзе раненне. "Той час пакінуў не толькі суровыя засечкі на целе – раны зажываюць, глыбіні памяці ніколі не супакояцца", – успамінаў паэт пра тыя дні.
![]() | ![]() |
Апавяданне Анатоля Вялюгіна "Пераправа смерці". Аўтограф. 1941 год | Апавяданне Анатоля Вялюгіна "Пісьмо (айчыне) беларусу". Чарнавы аўтограф. 1942 год |
Пятро Глебка
![]() |
Пятро Глебка. 1945 год |
Паэт падчас вайны знаходзіўся на Заходнім, Цэнтральным і Калінінскім франтах, працаваў у рэдакцыях франтавых газет "За Савецкую Беларусь" і "За свабодную Беларусь".
Глебка адным з першых адгукнуўся на вераломны напад на СССР гітлераўскай Германіі. Ужо 23 чэрвеня 1941 года ў газеце "Звязда" надрукавалі яго верш "Смялей у бой!".
![]() | ![]() |
Дакументы Пятра Глебкі 1941-1943 гадоў | Вершы "Смерць салдата" і "Гутарка з партызанам". Аўтограф. 1941, 1944 гады |
![]() |
Беларускія пісьменнікі сярод дзяржаўных і партыйных дзеячаў БССР. Пётр Глебка стаіць другі злева. 1943 год |
Янка Казека
![]() |
Янка Казека. 1944 год |
Крытык і літаратуразнавец у 1939-1954 гадах служыў у Савецкай арміі. Удзельнічаў у баях з нямецка-фашысцкімі захопнікамі пад Ельняй летам 1941 года ў якасці намесніка палітрука. Яго ранілі.
![]() | ![]() |
Даведка аб раненні Янкі Казекі. 1941 год | Дакументы да дзяржаўных узнагарод. 1945, 1985 гады |
Кандрат Крапіва
![]() |
Кандрат Крапіва. 1941 год |
Народны пісьменнік Беларусі на пачатку вайны працаваў у рэдакцыі газеты "Красноармейская правда", затым у рэдакцыі франтавой газеты Заходняга фронта "За Савецкую Беларусь". Яму давялося быць сведкам варварскай бамбардзіроўкі Мінска, убачыць разбураны родны дом, страціць старэйшага сына Барыса, які загінуў у баях пад Сталінградам.
З 1943 года і да канца вайны Крапіва працаваў адказным рэдактарам сатырычнага ілюстраванага выдання – газеты-плаката "Раздавім фашысцкую гадзіну", якую дастаўлялі на акупанаваныя фашыстамі беларускія тэрыторыі. Пісаў байкі, памфлеты, вершаваныя фельетоны. Творы пісьменніка друкаваліся ў часопісе "Беларусь", газетах "За Савецкую Беларусь", "Звязда", "Віцебскі рабочы", сатырычных выданнях.
У 1943 годзе Беларускім тэатрам імя Якуба Коласа была пастаўлена яго п'еса "Проба агнём".
![]() | ![]() |
Фотаздымак Кандрата Крапівы з сынам Барысам і паштоўка Барыса, адрасаваная бацьку. 1942 год | Пісьмо Пімена Панчанкі, адрасаванае Кандрату Крапіве. 1942 год |
![]() |
Урывак з п'есы Кандрата Крапівы "Проба агнём". Савецкая Беларусь. 1 мая 1943 год |
Максім Лужанін
![]() |
Максім Лужанін. 1942 год |
Паэта ў 1941 годзе мабілізавалі ў армію. Ён праходзіў службу ў ваеннай камендатуры Масквы. Скончыў Падольскае вучылішча ў званні лейтэнанта і трапіў у стралковы полк. Удзельнічаў у баях пад Сталінградам. Працаваў адказным сакратаром газеты-плаката "Раздавім фашысцкую гадзіну". Творы Лужаніна ваеннага часу друкаваліся ў часопісе "Беларусь", газетах "Звязда", "Віцебскі рабочы", сатырычных выданнях. У 1945 годзе выйшаў у свет зборнік вершаў "Шырокае поле вайны".
![]() | ![]() |
Дакументы Максіма Лужаніна. 1943 год | Асабістая кніжка ўдзельніка аднаўлення Мінска. 1944 год |
![]() |
Пасведчанне Максіма Лужаніна аб працы адказным сакратаром газеты-плаката "Раздавім фашысцкую гадзіну", 1945 год |
Міхась Машара
![]() |
Міхась Машара. 1945 год |
Паэт падчас Вялікай Айчыннай вайны працаваў у рэдакцыі газеты "Звязда", быў членам рэдакцыйнага калектыву газеты "Савецкая Беларусь", якая прызначалася для беларускіх партызан. Працаваў на радыё.
У 1943 годзе яго накіравалі на Калінінскі фронт у штаб партызанскага руху, дзе удзельнічаў у выпуску ілюстраванай газеты гумару і сатыры "Партызанскае слова", пісаў лістоўкі для партызан. Яго вершы, фельетоны, артыкулы друкаваліся ў часопісе "Беларусь", газеце "Чырвоная змена", сатырычных выданнях.
![]() |
Пасведчанні Міхася Машары аб працы ва Усесаюзным радыёкамітэце пры СНК СССР і галоўным рэдактарам літаратурна-драматычнага вяшчання беларускага радыё. 1942, 1943 гады |
![]() | ![]() |
Дакументы Міхася Машары 1943, 1944 гады | Вершы "Беларусі", "Партызаны", "Дзед Талаш". Аўтограф. 1941-1944 гады |
Сяргей Новік-Пяюн
![]() |
Сяргей Новік-Пяюн. 1943 год |
Паэт і празаік перад вайной працаваў дырэктарам Слонімскага раённага краязнаўчага музея. У час вайны разам з заснавальнікам музея ратаваў музейныя экспанаты.
За антыфашысцкую дзейнасць у 1943 годзе яго асудзілі да смяротнга пакарання. Пасадзілі спачатку ў Слонімскі, затым Баранавіцкі астрогі, а пасля перавялі ў лагер смерці Калдычэва. Ад непазбежнай смерці падчас расстрэлу яго выратавалі партызаны.
![]() | ![]() |
Успаміны Сяргея Новіка-Пеюна "У Калдычаўскім пекле". 1949, 1969 гады | Выявы нашывак, якія насілі вязні Калдычаўскага лагера смерці, намаляваныя Сяргеем Новікам-Пеюном. 1969 год |
![]() |
План Калдычаўскага лагера смерці, зроблены па памяці Сяргеем Новікам-Пеюном. 1969 год |
Пімен Панчанка
![]() |
Пімен Панчанка. 1946 год |
Народны паэт Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны працаваў спецыяльным карэспандэнтам у армейскіх і франтавых газетах. Вершы, фельетоны, прыпеўкі Панчанкі змяшчаліся ў газеце "За свабодную Беларусь" у раздзеле "Па карку недавярку", у сатырычных выданнях "Партызанская дубінка", "Раздавім фашысцкую гадзіну". У гады вайны ўбачылі свет зборнік франтавых вершаў паэта "Тебе, Беларусь!" у перакладзе на рускую мову, паэтычная кніга "Дарога вайны".
![]() | ![]() |
Пімен Панчанка (пяты злева) сярод пісьменнікаў і грамадска-палітычных дзеячаў БССР. 1942 год | Зборнік вершаў "Дарога вайны", вершы "Франтавік", "Сівая жанчына стаіць ля крыніцы…". Аўтограф. 1945 год |
![]() |
Пісьмы, адрасаваныя Пімену Панчанку. 1943 год |
Піліп Пестрак
![]() |
Піліп Пестрак. 1943 год |
Паэт і празаік на пачатку вайны пехатою дайшоў да Лельчыцкага раёна, дзе далучыўся да партызанскага злучэння Жытомірскай вобласці. Потым працаваў у рэдакцыі партызанскай газеты, рэдактарам партызанскага часопіса.
У 1943 годзе Пестрака прызначылі начальнікам Упраўлення па справах мастацтва пры СНК БССР. Яго творы ваенных гадоў друкаваліся ў часопісе "Беларусь", газеце "Звязда".
![]() | ![]() |
Партызанскі блакнот Піліпа Пестрака з накідамі вершаў. 1942, 1943 гады | Даведка і пасведчанне аб ўдзеле ў партызанскім руху. 1950-я гады, 1969 год |
![]() |
Дакументы Піліпа Пестрака 1943, 1944 гады |
Юльян Пшыркоў
![]() |
Юльян Пшыркоў. 1940 год |
Літаратуразнаўца і крытык у часы вайны ўдзельнічаў у абароне Ленінграда, штурмаваў Кёнігсберг, быў тройчы паранены. У аўтабіяграфіі ён адзначаў: "… Вялікая Айчынная вайна з'явілася другой вышэйшай школай, у якой я прайшоў непаўторны па сваёй важнасці курс грамадзянскага і патрыятычнага выхавання".
![]() |
Даведкі аб службе Юліана Пшыркова ў Чырвонай Арміі і раненні. 1945 год |
Матэрыял падрыхтавалі Таццяна Жук і Марына Ліс, навуковыя супрацоўнікі аддзела рэдкіх кніг і рукапісаў ЦНБ НАН Беларусі.
У аддзеле рэдкіх кніг рукапісаў ЦНБ НАН Беларусі сярод фондаў асабістага паходжання знаходзяцца і ўласныя архівы пісьменнікаў – непасрэдных удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, дзе сярод разнастайных матэрыялаў захоўваюцца найкаштоўнейшыя дакументальныя сведчанні ваеннага часу.
Чытайце таксама:
"Рукапісы не гараць". Як знакамітага вучонага пазбавілі партбілета і прынялі да ўдзелу ў вытворчасці шампанскага >>>
"Рукапісы не гараць". Рэдкія фатаздымкі Першай сусветнай вайны на Беларусі >>>
"Рукапісы не гараць". Гісторыя жыцця беларуса, які прайшоў ссылку і стаў знакамітым фізіёлагам >>>