У Мірскім замку пакажуць рэканструяваны шлем Радзівіла Чорнага

Источник материала:  
04.05.2015 15:47 — Новости Общества
У Мірскім замку пакажуць, як выглядалі баявыя шлемы на сённяшніх беларускіх землях у часы Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай. Выстава афіцыйна адкрываецца 5 мая і будзе доўжыцца па 30 верасня.

Ладзіць мерапрыемства замкавы комплекс "Мір" сумесна з творчай суполкай "Сталёвая спадчына".

"Рэканструяваны ўнікальны згублены шлем Мікалая Радзівіла Чорнага, які ўяўляе сабой шлем з жалеза, срэбра і золата. Там і чаканка, і траўленне, і каляровая эмаль – усё рабочае, хоць надзявай і ідзі ў бой",
- распавёў TUT.BY пра адзін з экспанатаў фундатар выставы Вячаслаў Прановіч.

Выстава прысвячаецца 500-годдзю з дня нараджэння Мікалая Радзівіла Чорнага.

Акрамя шлемаў, якіх на выставе будзе дваццаць два, гледачам абяцаюць паказаць два поўных даспеха і харугвы розных часоў.



На адкрыцці (аўторак, 5 мая) адбудзецца тэатралізаваная экскурсія. Чакаецца, што сярод іншых гасцей будуць сустракаць сын Мікалая Чорнага – Радзівіл Сіротка з жонкай Альжбэтай і іншыя асобы з нашай гісторыі.
←В Гомеле начал курсировать автомузей Победы

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика