Жыхар Глыбокага адсудзіў у ЖКГ 50 млн рублёў за пашкоджаны аўтамабіль
28.04.2015 15:57
—
Новости Общества
Аўтамабіль Яраслава Берніковіча Volvo S60 наляцеў на люк, які рамонтнікі пакінулі тырчэць на глыбоцкай вуліцы, зняўшы асфальтавае пакрыццё. ДАІ выпісала штраф кіроўцу - 20-гадоваму сыну Яраслава, а ў аўтамабіля было разбітае лабавое шкло, пашкоджаныя падвеска, мацаванні рухавіка, утварылася трэшчына ў каробцы перадач.
Берніковіч рашыўся судзіцца з ЖКГ і выйграў больш за 50 мільёнаў рублёў.
Ён апавядае, што люк узвышаўся над дарогай на 12 сантыметраў. Усё здарылася ўначы, а асвятленьне на вуліцы кепскае. Сын Яраслава сам выклікаў ДАІ, якое выпісала яму штраф у 75 тысяч рублёў за наезд. Аднак Яраслаў з такім рашэннем не пагадзіўся.
"Я не разумею людзей, якія не наважваюцца судзіцца ў такіх выпадках. Калі нічога не рабіць, то нічога не атрымаецца. Я ж у Глыбокім грамадскімі справамі займаюся з канца 90-х. Было б сорамна, калі б я ў сваёй справе адступіўся", - тлумачыць ён.
Па выніках незалежнай экспертызы, якой дамогся Берніковіч, ён прасіў ад ЖКГ кампенсацыі 70 мільёнаў рублёў.
ЖКГ прызнаваць сваю віну доўга адмаўлялася. "Казалі, маўляў, што гэты люк ім не належыць, гэта калісьці людзі 20 гадоў таму праводзілі сабе ваду, і так гэты люк і застаўся, - тлумачыць Берніковіч. - Калі б людзям такі штраф прысудзілі, то для мяне гэта страшна было, канечне. Але ўдалося давесці, што ЖКГ за гэта адказнае".
Замінала ў судзе і тое, што сын Яраслава пагадзіўся з прысуджаным яму штрафам, нібыта "прызнаў сваю віну". ЖКГ як адказчык выкарыстаў гэта на сваю карысць. Таму ў канчатковым рашэнні раённы суд знізіў суму кампенсацыі для Берніковіча да 50 мільёнаў рублёў.
Яраслава гэта задаволіла, а вось пракуратура Глыбокага падала на рашэнне касацыйную скаргу ўжо ў Віцебскі абласны суд. Але і ў гэтай інстанцыі пакінулі рашэнне раённага суду ў сіле.
"На такое рашэнне суду я не спадзяваўся, - кажа Яраслаў. - Здзівіла, што суды былі аб'ектыўнымі".
Паводле яго, самае цяжкае - тое, што ўсё цягнулася гэтак доўга. "Цябе выклікаюць позвай у суд, едзеш з Менску ў Глыбокае на 5 хвілінаў, на паўгадзіны. Былі моманты, калі здавалася, што так абрыдлі гэтыя суды, навошта гэтым займаюся", - распавядае ён.
Адваката ў Берніковіча не было. Разбіраўся з усім сам, праўда, у Яраслава юрыдычная адукацыя. Але кажа, што і без яе звычайны беларус здольны даць рады ў судзе і абараніць сябе.
"Калі нехта б трапіў у падобны выпадак, не дай Божа, не трэба падпісваць адразу ніякіх дакументаў, - раіць глыбачанін. - Лепш разабрацца. Нам моцна перашкаджала ў судзе, што сын пагадзіўся на месцы з аплатай штрафу. А яму 20 гадоў усяго. Ён уначы там на дарозе ўсё што заўгодна мог падпісаць".
Частку сумы іску за 10 месяцаў цяжбы "з'ела" дэвальвацыя. І грошы выплацілі не адразу. ЖКГ пералічыла суму праз пошту, але паштовыя паслугі не аплаціла і плаціць адмаўлялася. Але і гэта ўдалося ўлагодзіць.
Берніковіч не бярэцца палічыць, ці атрымаў ён поўную матэрыяльную кампенсацыю ў гэтай справе. Але не гэта галоўнае.
"Нават калі б мне ніякіх грошай не прысудзілі, а ЖКГ проста прызнала, што гэта іхная віна, то і быў бы задаволены", - кажа Яраслаў. Да таго ж ягоная перамога прынесла карысць усяму гораду.
"Пасля маёй заявы па ўсім Глыбокім люкі праверылі і зрабілі такімі, як трэба", - цешыцца Берніковіч.
Пра свой поспех Яраслаў паведаміў у Фэйсбуку і атрымаў ад фрэндаў добрую падтрымку.
"Пад гэтым пастом - пад паўтары тысячы лайкаў і 70 перапостаў, - пасміхаецца Яраслаў. - Я таксама здзіўлены тым, што людзі так усцешыліся. Мяне гэта падбадзёрвае, і я ўжо гатовы наступны "подзвіг" зрабіць. Трэба ісці да канца і не здавацца".