Дзяўчынкі з Брэста стварылі аўтарскі канал пра беларускую кухню

Источник материала:  
24.04.2015 12:02 — Новости Общества
Фота: скрын-шот Youtube
На сайце Youtube з'явіўся беларускі кулінарны канал. Аўтары праекта - сёстры Алена і Вольга Талатынік з Брэста. Як кажуць самі дзяўчаты, ідэя ўзнікла ад любові адной сястры да кулінарыі, а іншай - да відэаздымак. Сумясціўшы разам свае захапленні, дзяўчаты зрабілі відэа-блог "Берасцейская кухарачка".

Відэа: Берасцейская Кухарачка

Внимание! У вас отключен JavaScript, ваш браузер не поддерживает HTML5, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player.


Зараз канал змяшчае 9 навучальных відэа, па якіх можна прыгатаваць розныя стравы беларускай кухні - як святочныя, так і штодзённыя. Рэцэпты ўзятыя з кулінарнай кнігі "Літоўская кухарка".

"Чаму менавіта "Літоўская кухарка"? Па-першае, гэта першая паўнавартасная беларуская кулінарная кніга. У свой час яна мела ашаламляльны поспех і з 1854 года шмат разоў перавыдавалася. Па-другое, гэта ўнікальны гістарычны дакумент, а кожны беларус мусіць ведаць сваю гісторыю", - распавядае Еўрарадыё Вольга Талатынік.

Свой праект дзяўчаты таксама называюць унікальным. "Берасцейская кухарачка" - першы беларускамоўны кулінарны відэа-блог. У інтэрнеце можна знайсці падобныя відэарэцэпты страваў беларускай кухні, але, праўда, усе яны выключна на рускай мове.

Дзяліцца новымі кулінарнымі рэцэптамі сёстры Талатынік збіраюцца штотыдзень. Абнаўляцца канал будзе кожны чацверг.
←Прогноз погоды на 25 апреля: западный ветер и преимущественно без осадков

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика