Мова TUT. У гасцях фотамастак Юры Маціюн, рэжысёр Андрэй Куціла і Naka Piano

Источник материала:  
22.04.2015 08:54 — Новости Общества
Фото с сайта budzma.org
Набліжаюцца дзве балючыя для беларусаў даты - гадавіна аварыі на ЧАЭС і Дзень Перамогі, здабыты безлічнай колькасцю жыццяў. Таму тэма чарговай сустрэчы клуба "Мова TUT" - між дабром і злом.

Рэжысёр і аператар Андрэй Куціла распавядзе пра герояў сваіх стужак, у тым ліку пра тое, як паўставаў абеліск Перамогі на плошчы Перамогі ў Мінску, як героі шукалі свае дарогі між дабром і злом.

Фотамастак Юры Маціюн прэзентуе нізку здымкаў на тую самую тэму.

Фінальная частка сустрэчы - мініканцэрт дуэта Naka Piano, удзельніцы якога ўпершыню выступяць пасля завяршэння судовага разбіральніцтва .

Сустрэча адбудзецца ўжо сёння, 22 красавіка, пачатак а 19-й. Месца традыцыйнае - Галерэя TUT.BY (праспект Дзяржынскага, 57, 9 паверх). Уваход вольны!

Дзякуючы нашаму партнёру - сямейнаму клубу Global Child - мы запрашаем на сустрэчу бацькоў з дзеткамі, імі будуць апекавацца файныя выхавацелі, ад якіх дзеткі ня хочуць сыходзіць.

Партнёр праекта: каманды праектаў "Знайдзі сваіх" і "Шукай.BY".


Міжнародны дзіцячы адукацыйны Клуб Global Child прапануе якасную і сучасную адукацыю. Праграмы Клуба адаптаваныя да патрэбаў 21 стагоддзя і дазваляюць правільна сфарміраваць асобу дзіцяці. Сучасныя матэрыялы і крыніцы інфармацыі, пільна адабраны калектыў выкладчыкаў, а таксама методыкі, распрацаваныя на падставе лепшых сусветных праграм адукацыі.

←Дайджесты. Анонсы. Даты

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика