ПАДАРОЖЖА Ў МІНУЛАЕ: ДАЛЁКАЕ І БЛІЗКАЕ

Источник материала:  

Шмат разоў збіраўся, але ўсё не выпадала трапіць у вёску Камаі.


Новы імпульс цікавасці да вёскі і асабліва касцёла Нараджэння Святога Яна Хрысціцеля вызвалі ў мяне выпадковыя людзі, што на плошчы родных Пастаў спыталіся, па якой дарозе ехаць туды. Завязаўся невялікі дыялог, і падчас яго высветлілася, што немаладая пара з цэнтра Сібіры (!) прыехала спецыяльна ў Беларусь, каб пазнаёміцца з некаторымі абарончымі храмамі нашай краіны, у першую чаргу з касцёлам у Камаях і з праваслаўнымі храмамі ў Сынкавічах (Зельвенскі раён) і Мураванцы (Шчучынскі раён).

Менавіта ў гэтыя дні я таксама быў у гісторыка-геаграфічнай вандроўцы: разам з сынам і ўнукам прыехаў у свой раён, каб паказаць моладзі малую Радзіму, наведаць могілкі бацькоў і дзядоў, паказаць унуку (і напомніць сыну) цікавыя, на мой погляд, цэрквы з натуральных камянёў у вёсках Груздава і Манькавічы Пастаўскага раёна, вёску Агароднікі, дзе нарадзіўся вядомы беларускі пісьменнік Уладзімір Дубоўка, любае мне наваколле. Карацей кажучы, нейкім чынам я быў, што называецца, па адчуваннях амаль блізка да тэмы наведвання нашых краёў расіянамі. Тым больш, што пра аб’екты іх далейшай цікавасці — праваслаўныя храмы — даводзілася чуць, нешта чытаць, бачыць іх зблізку падчас бясконцых камандзіровак у Будаўнічым упраўленні ЧБВА, калі мае непасрэдныя начальнікі цікавіліся не толькі выкананнем канкрэтных заданняў, але і тым, што давялося ўбачыць карыснага, новага ў месцах дыслакацыі і працы ваенна-будаўнічых падраздзяленняў. Дагэтуль, праз тры з паловай дзесяцігоддзі, памятаю, якую вывалачку атрымаў ад намесніка начальніка палітаддзела, калі ён даведаўся, што за два дні работы на аб’ектах у Кобрыне я не знайшоў часу наведаць музей А. В. Суворава. З удзячнасцю ўспамінаю яго і тых начальнікаў, якія заахвочвалі вывучэнне і вайсковай справы, і, разам з тым, — роднага краю, яго гісторыі, традыцый, палкоўнікаў М. П. Ермалаева, М. І. Радзівонава, М. І. Скомскага, А. І. Яхнёва, падпалкоўнікаў П. І. Клімянкова, П. М. Трыпуценя і іншых неабыякавых інжынераў чалавечых душ.



Байніцы: від звонку і ўнутры

←"Живем не ради денег". Минчанка променяла выгодную работу в столице на место библиотекаря в райцентре

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика