Пісьменнік Адам Глобус выйшаў на прабежку з мінчукамі: Я выбег з п'яніцы, курца і таўстуна
13.04.2015 17:41
—
Новости Общества
У сталіцы прайшоў чарговы забег у межах кампаніі #followminsk, калі мінчукі выходзяць на прабежку з вядомымі людзьмі. У суботу 11 красавіка кампанію актыўным жыхарам горада склаў знакаміты беларускі пісьменнік Адам Глобус. Ён не толькі прайшоў дыстанцыю ў 3 кіламетры, але і прачытаў усім сабраўшымся свой неапублікаваны вершык.

У 10 гадзін раніцы каля Дома-музея Першага з'езду РСДРП сабралася каля двадцаці ўдзельнікаў ранішняй прабежкі. Пасля размінкі пачаўся забег, які складаўся з дыстанцыі ў 3 і 6 кіламетраў.


Маршрут пралягаў ўздож Свіслачы. Добрае надвор'е і адчуванне раніцы першага выходнага дня выклікалі пазітыўныя эмоцыі ў удзельнікаў.


Цікаўнасць да аматараў бега выказалі і замежныя госці, якія выпадкова сустрэлі каманду #followminsk. Прафесар з Францыі, які прыехаў у Мінск чытаць лекцыі, быў прыемна ўражаны такой ініцыятывай.

Сваімі ўражаннямі ад прабежкі ў тры кіламетры падзяліўся і спадар Глобус.
"Усе мы добра ведаем, што вельмі кепска, калі чалавек выходзіць з сябе, а вось калі ён выбягае з сябе, гэта вельмі добра. Я вось выбягаю з сябе - з сябе п’яніцы я выбег, з сябе курца, што курыў доўгі час цыгарэты. Я выбег з сябе таўстуна, раблю гэта кожную вясну, бо ўзімку крышку набіраю, а потым выбягаю. І гэта вельмі класна”, - цытуе яго словы Budzma.by.

Адам Глобус зачытаў прысутным свой неапублікаваны вершык.
Сябры
Каб недарэмна чалавечы век
Пражыць пад сінім купалам нябёсаў,
Мае сябры працуюць у царкве,
Такая праца ў іх, такія лёсы.
Сябры мае малююць на сцяне:
Цяжарную Марыю з Лізаветай,
Анёла ў прыадчыненым акне
І голуба ў аблоках светла-ветлых…

Гэта ўжо чацьвертая з серыі прабежак са знакамітасцямі, якія стартавалі с забегу с гімнасткай Мелітай Станютай.
Агранізатары кажуць, што імкнуцца ўцягнуць ў добрую справу як мага болей людзей, таму месца і час кожнай новай прабежкі - зауседы розныя.
А ужо на гэтым тыдні ўсе жадаючыя змогуць прабегчы колькі кіламетраў побач з прывабнай телевядучай Ганнай Бонд. За ўсімі падрабязнасцямі сачыце на старонцы #followminsk у сацыяльнай сетцы.