Мова TUT. Рыхтуемся да вандровак і вяснова-летніх прыгодаў

Источник материала:  
08.04.2015 11:00 — Новости Общества
Фото: Алёна Андреева, TUT.BY
Надыход цяпла - непазбежны, вясна ў разгары, лета - на парозе. Таму ў межах чарговай сустрэчы клуба "Мова TUT" рыхтуемся да вандровак выходнага дня і вызнаем у абазнаных вандроўнікаў пра нераскручаныя месцы ў Беларусі, дзе варта не толькі пабываць, але і правесці адпачынак.

Гасцямі сустрэчы стануць Максім Чарняўскі, гісторык, археолаг, скаўт і вандроўнік, супрацоўнік Інстытута Гісторыі НАН Беларусі, а таксама перакананы аўтаспыншчык, журналіст і фрылансер Аляксандр Гойшык. З чаго складаецца рыштунак вандроўніка і археолага, чым археалагічны выезд на прыроду адрозніваецца ад паездкі на шашлыкі, якіх звяроў і раслін трэба апасацца ў Беларусі і каго ведаць у твар.

Каманда праекта "Знайдзі сваіх" традыцыйна прапануе не толькі пабавіцца ў беларускія настольныя гульні, аднак і ў моўна-слоўныя, а каманда прафесіяналаў сямейнага цэнтра Global Child заапекуецца дзеткамі клуба.

Уваход вольны! Пачатак сустрэчы ў 19-й гадзіне ў Галерэі TUT.BY (праспект Дзяржынскага, 57, 9 паверх).


Міжнародны дзіцячы адукацыйны Клуб Global Child прапануе якасную і сучасную адукацыю. Праграмы Клуба адаптаваныя да патрэбаў 21 стагоддзя і дазваляюць правільна сфарміраваць асобу дзіцяці. Сучасныя матэрыялы і крыніцы інфармацыі, пільна адабраны калектыў выкладчыкаў, а таксама методыкі, распрацаваныя на падставе лепшых сусветных праграм адукацыі.

←Проблема долгостроев в Беларуси практически решена - Черный

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика