Самаіронія нацыі ці дэсакралізацыя герба? Наведвальнікі Мова TUT паспрачаліся пра выкарыстанне Пагоні

Источник материала:  
26.03.2015 15:59 — Новости Общества
Ці можна дэсакралізаваць нацыянальныя сімвалы? Хто мае на іх аўтарскія правы? Ці прыгожа і дарэчна выглядае старажытны беларускі герб "Пагоня", дзе замест мужнага вершніка на кані з’явілася жаночая постаць на ружовым фоне? Гэтыя і іншыя пытанні бурна і эмацыйна абмяркоўвалі ўдзельнікі чарговай сустрэчы клуба "Мова TUT", якая адбылася ў сераду, 25 сакавіка, у Галерэі TUT.BY.



Гэта дыскусія пачалася з малюнка, які з'явіўся на вокладцы кнігі паэта Алеся Плоткі "Байсан" – "Вершніца".


 
Гэты малюнак Юліі Галавіной выклікаў сапраўдны культурны скандал. Нехта абвінавачваў маладзёнаў у тым, што яны дэсакралізавалі старажытны беларускі герб. Іншыя казалі, што "Пагоня" – па сваёй сутнасці, герб маскулінны, з мужчынскім пачаткам, і не варта рабіць з яго ружовую папсу. Але далей за ўсіх пайшоў мастак-плакаціст Уладзімір Крукоўскі. Ён як адзін з аўтараў эталона дзяржаўнага герба Беларусі, які быў афіцыйным у нашай краіне з 1991-га па 1995 год, вырашыў падаць у Вярхоўны суд на тых актывістаў, хто, як лічыць Крукоўскі, скарыстаўся ягонай інтэлектуальнай ўласнасцю без дазволу. То бок парушыў аўтарскія правы. Вось што казаў спадар Крукоўскі ў інтэрв'ю TUT.BY:
 

– Сутнасць судовай справы, якую я мушу распачаць, – звычайны плагіят. Без майго дазволу выкарыстаны наш з Яўгенам Куліком малюнак. Справа ў тым, што ёсць такі нюанс: дзяржаўныя сімвалы і знакі не ўваходзяць у ахову аўтарскую. Калі гэта герб, ці сцяг, ці гімн – рабі з імі ўсё, што хочаш, калі дзяржава цябе не прыцягне за абразу. Гэтая ж "Пагоня" дваццаць гадоў назад перастала быць дзяржаўным сімвалам – значыць, перайшла ў статус звычайнага малюнка, у якога ёсць два аўтары. І тое, што робіць Плотка (паэт Алесь Плотка, аўтар "Вершніцы". – TUT.BY) і астатнія, ёсць плагіят.
 
Мова TUT сабрала дыскусію з гэтай нагоды. На жаль, сам Уладзімір Крукоўскі, як і Алесь Плотка, з-за хваробы не змаглі паўдзельнічаць у мерапрыемстве.
 
Госці і ўдзельнікі абмеркавалі розныя пытанні: эстэтыку новай "жаночай" версіі нацыянальных сымвалаў, а таксама этычны і прававы бок праблемы. Прапануем вашай увазе найбольш яскравыя фрагменты выступаў удзельнікаў.
 

Юрыстка і феміністка Дар'я Каткоўская:
 
– Чаму я лічу гэта прыгожым? У мяне на спіне ёсць татуіроўка "Пагоня". Але гэты герб мне ад пачатку падаваўся вельмі маскулінным як твор мастацтва. Я не хацела, каб у мяне на спіне быў нейкі ўзброены мужчына, якога я не атаясамліваю з самой сабой. На той момант ідэі пра вершніцу яшчэ не было, мне шкада, што я яе не прыдумала. Таму герб "Пагоня", які ў мяне на спіне, упрыгожаны кветкамі і вензелямі, каб ён быў больш жаноцкім і пасаваў дзяўчыне. Таму я лічу, што калі мы нешта робім больш лагодным, прыгожым, гэта нікога не абражае. Я лічу вельмі прыгожай ідэю, што жанчына таксама можа сесці на каня і быць вершніцай, нацыянальным сімвалам.
 
Госць Зміцер:
 
– Менавіта гэтая выява жанчыны – гэта папулярызацыя нацыянальнага герба. На жаль, беларуская ідэалогія на сённяшні дзень цалкам неабгрунтавана, не мае ніякай глыбіні. Для таго каб, напрыклад, маленькі чалавек даведаўся, што такое "Пагоня", гэта (стылізаваная "Пагоня". – TUT.BY) добры маркетынгавы ход.


Мастак, адзін з сябраў творчага калектыву, які працаваў над "Пагоняй", Мікола Купава:
 
– Гэта прыгожа, але недасканала. Калі б я быў кансультантам, я б параіў, як лепш зрабіць. Справа не ў гэтым. Усё мае права на існаванне, але гэта мусіць быць у прававых рамках. Крукоўскі пакрыдзіўся, бо яго ніхто не пытаўся пра дазвол рабіць нейкія трансфармацыі з сімвалам. Увогуле гэта ягоны малюнак, як ён гэта трактуе.
 
Госць Алег Рудакоў з Іркуцка:
 
– Трэба развесці: ёсць дзяржаўныя сімвалы, а гэта проста аўтарская распрацовачка. Мне здаецца, ўсё, што робіцца ў гэтым накірунку, – крэатыў. І шмат якой моладзі гэта падабаецца, і праз гэта можна дагрукацца да моладзі. Гэта не з'яўляецца нацыянальным сімвалам. Гэта проста сучасны крэатыўны погляд.
 
Гость Серж:
 
– Самоирония – это признак здоровья нации, признак здоровья народа. До тех пор, пока сами белорусы, которые считают символ "Погоня" своим национальным символом, будут на эту тему шутить, рисовать, до тех пор белорусы будут здоровой нацией. В тот момент, когда вы сами себя начнете зажимать и говорить: нет, нельзя, это святой – внутренняя свобода исчезнет.
 

Политолог и историк Алексей Беляев:
 
– Есть авторы, которые так видят, вот они так показывают. Право на интерпретацию есть у каждого человека. После того, как символ стал гербом, он перестал быть частной собственностью автора. После того, как он "ушел вниз" опять, он не стал снова собственностью автора. Он превратился в общеиспользуемый и доступный для любых интерпретаций символ.
 

Паэт і журналіст Стась Карпаў:
 
– Я вырас з адчуваннем, што "Пагоня" – гэта мой герб. Як толькі мне пачынаюць казаць, што я магу з ім рабіць і што я не магу з ім рабіць, у мяне ўзнікае адчуванне, што гэта чыйсці яшчэ герб, а не мой. Ці ён мой, ці забірайце яго сабе, рабіце патэнт на колькасць капытаў і ён будзе ваш уласны…
 
Калі амерыканцы на сваю Статую Свабоды ўсоўваюць нейкі ражок з марозівам, ці свае сцягі памяшчаюць на майткі, ніхто ж не кажа, што гэта абраза… Госпадзі, нам і так тут хрэнова, у нас і так ёсць людзі, якія носяцца з чырвона-зяленымі сцягамі. Мы зараз ідзем па шляху, на якім нам кожны год усё менш і менш можна. Ну давайце і самі яшчэ будзем займацца тым, што ўпапярод бацькі (смех і апладысменты ў залі. – TUT.BY) бегчы забараняць сабе усё, што засталося.
 

Специалист по рекламе, Юлия Ляшкевич:
 
– Я читала, что это оскорбление, десакрализация – женщина на коне. Почему? Что, на женщин не падали тяжести войны? Я не вижу в этом ничего, что может кого-то оскорбить. И когда я все это читаю, мне становится страшно. Правильно кто-то написал: "Ребята, когда они снимали наш герб и наш флаг и топтали, никто из вас не пошел в суд, женщина на коне – вы готовы идти и судиться". Мне сложно это понять.
←Привлечение молодежи к празднованию 70-летия Победы поможет противодействовать фальсификации истории - сенатор

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика