У манастыры на Браслаўшчыне адкрылі трэнажорны зал
23.03.2015 09:45
—
Новости Общества
У кляштары пры касцёле Найсвяцейшай Тройцы ў Друі Браслаўскага раёна з'явіўся трэнажорны зал. Спартыўны комплекс заняў цэлае крыло на першым паверсе будынку.
Фотаздымкі незвычайнага спортзала выклаў у сваім Фэйсбуку настаяцель манастыра ксёндз Сяргей Сурыновіч.
Святыню днямі наведаў біскуп Віцебскі Алег Буткевіч, які сам любіць займацца спортам. Ён "вельмі ўзрадаваўся, што ў сценах манастыра з'явілася месца для друеўскіх маладзёнаў, моладзь будзе збірацца на гартаванне як духу, так і цела", піша Сяргей Сурыновіч.
Умова карыстання адна: ключы ад трэнажорнай залі ў ксяндза можна атрымаць па сканчэнні імшы, прысутнасць на ёй абавязковая. Аднак дзверы ў кляштар расчыненыя і для праваслаўных падлеткаў, паведамляе партал krynica.info. Грошы на набыццё трэнажораў выдзяліў прадпрымальнік з Мінска.
Чытайце таксама:
Вартаўнікі бастыёнаў. Як жывуць і служаць каталіцкія святары ў маленькіх вясковых прыходах? >>>