"Мова TUT". Наступная тэма сустрэчы - пра прыналежнасць нацыянальных сімвалаў
18.03.2015 10:42
—
Новости Общества

Да ўдзелу ў сустрэчы запрашаюцца гісторыкі, будучыя адказчыкі па позве сябры творчага калектыву, які працаваў над "Пагоняй" Уладзіміра Крукоўскага, сам пазоўнік, мастакі і дызайнеры, а таксама ўсе неабыякавыя да тэмы.
Сустрэча адбудзецца ў сераду, 25 сакавіка ў Галерэі TUT.BY, пачатак а 19й. Уваход вольны. Калі вы хочаце стаць актыўным удзельнікам дыскусіі, дашліце ліст пра свой намер удзельнічаць у дыскусіі на адрас mova@tutby.com.
Гістарычную даведку для ўдзельнікаў сустрэчы рыхуте каманда праекта "Знайдзі сваіх", якія таксама запрашаюць пагуляцца ў беларускія настольныя гульні. Традыцыйна не будзе праблемаў у наведнікаў з дзеткамі: малымі будуць апекавацца выхавацелі сямейнага клуба Global Child.