Як выглядаў Віцебск 40 гадоў таму? Аматарская кінастужка паказвае асноўныя гарадскія будынкі

Источник материала:  
17.03.2015 09:06 — Новости Общества
На сэрвісе YouTube выкладзены чорна-белы аматарскі кінафільм, які зафіксаваў выгляд Віцебска ў 1974 годзе. Горад на Дзвіне тады адзначаў сваё тысячагоддзе.




Даўжыня стужкі - крыху больш за 1,5 хвіліны. Глядач убачыць, як больш за 40 год таму выглядалі Кіраўскі мост, плошча Перамогі, парк Фрунзэ, ратуша, аблвыканкам. Стужка паказвае і тагачасныя новабудоўлі: кінатэатр "Беларусь", 10-павярховы жылы дом з рэстаранам "Аўрора" (1973), гарвыканкам (1970).

Таксама знята ўзвядзенне 16-павярховага дома ў пачатку праспекта Генерала Белабародава, які будзе завершаны ў 1975 годзе. Паказана жыццё гараджан, у тым ліку вяселле. Маладажоны, якія пабраліся шлюбам 40 гадоў таму, цалкам могуць мець ужо ўнукаў.

Внимание! У вас отключен JavaScript, ваш браузер не поддерживает HTML5, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player.
←В Брестской области в ближайшие годы выкорчуют около 2 тысяч га старых садов

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика