Пінчане абаранілі традыцыйны Дзень горада
16.03.2015 09:17
—
Новости Общества
Большасць пінчан не падтрымала ініцыятыву ветэранаў, якія прапанавалі сумясціць Дзень вызвалення ад нацыстаў і Дзень горада.
Краязнаўца Эдвард Злобін упэўнены, што ўсё вырашыла эканоміка, бо калі б прыслухаліся да ініцыятывы ветэранаў, то атрымалі б "мёртвае" свята:
- У той час, калі студэнты ў горадзе ў асноўным адсутнічаюць, навучэнцы агульнаадукацыйных школ на канікулах - гэта пройдзе міма вялікага пласту людзей. Людзі ў адпачынку, у горадзе 14 ліпеня не вельмі многа людзей. Святкаваць Дзень горада пры адсутнасці гараджанаў - гэта глупства.
Грамадскія актывісты адзначаюць, што адмова ад ідэі ветэранаў, ніякім чынам не азначае негатыўнае стаўленне да Дня вызвалення Пінска ад нацыстаў альбо ўвогуле да перамогі.