Мова TUT. Жанчыны і іх свет - тэма наступнай сустрэчы, якую карануе выступ Змітра Вайцюшкевіча
10.03.2015 15:11
—
Новости Общества
Што адрознівае жанчыну ад мужчыны, што складае ейны свет, як па-беларуску называюцца традыцыйныя жаночыя "штучкі" і як паразумецца з беларускамоўнай дзяўчынай, - пра гэта і ня толькі дазнаюцца ўдзельнікі сустрэчы ў Галерэі TUT.BY. Спасцігаць жаночы свет будзем у форме гульняў, у чым дапамаге каманда праекта "Знайдзі сваіх".
Святочным падарункам для ўдзельнікаў стане выступ беларускага шансанье Змітра Вайцюшкевіча.
Пачатак сустрэчы а 19-й. Уваход вольны. Чакаем вас па адрасе: праспект Дзяржынскага, 57, 9 паверх (бізнэс-цэнтр "Амега таўэр", станцыя метро Міхалова).
Традыцыйна запрашаем бацькоў з дзеткамі. Апекавацца малымі будуць спецыялісты сямейнага клуба Global Child*.
* Global Child - клуб, які разумее адукацыйныя патрэбы 21 стагоддзя і дапамагае правільнаму фарміраванню дзіцячай асобы. Спецыялісты клуба стасуюць сучасныя матэрыялы і крыніцы інфармацыі ў выхаваўчых методыках, абапіраюцца на досвед лепшых у свеце праграмаў па адукацыі, запрашае да працы з дзецьмі педагогаў з найлепшай падрыхтоўкай. Клубу сёлета спаўняецца 5 год. Ён з'яўляецца членам міжнароднай адукацыйнай асацыяцыі ICEF.