У Гарадку ўпершыню адсвяткавалі Масленіцу ўсім рэгіёнам
23.02.2015 12:02
—
Новости Общества
Вараб'ёвы горы ў Гарадку ў суботу сабралі гасцей з ўсёй Віцебшчыны на культурна-спартыўнае свята "Віцебская лыжня - 2015" і "Маслянічны разгуляй", піша партал haradok.info.

Гарадок не бачыў столькі гасцей з мінулагодніх "Дажынак". Супрацоўнікі міліцыі прасілі кіроўцаў спыняць машыны за 500-700 метраў ад уваходу на лыжаролерную трасу, дзе пачыналася абласное свята.
Злева ад уваходу знаходзіліся вясёлыя снежныя скульптуры, каля якіх можна было сфатаграфавацца. Тут жа гасцей сустракала і пляцоўка Гарадоцкай птушкафабрыкі са сваёй лялькай-Масленіцай.

Свята, насуперак традыцыйнай Масленіцы або лыжнаму турніру, распачалося вайсковым прадстаўленнем. Байцы віцебскай 103-й асобнай мабільнай брыгады прадэманастравалі сваё майстэрства пад гукі Rammstein, а потым наладзілі стральбу халастымі, кіданне гранатаў і іншыя спецэфекты.
Гэта відовішча найлепш было бачна ўдзельнікам лыжных эстафетаў - яны знаходзіліся побач з дэсантнікамі.

Затым на лыжаролернай трасе адбылося ўрачыстае шэсце пудзіл-Масленіц. Іх прывезлі з большасці раёнаў вобласці, кожная лялька мела свае рэгіянальныя адметнасці.

Прыемна, што ў Сусветны дзень роднай мовы прадстаўленне вялося пераважна на роднай мове.
На свяце разгарнуліся гандлёвыя рады рамеснікаў. Тут можна было набыць разнастайныя сувеніры і падсілкавацца блінамі. Дзетак каталі на поні.

Асноўнай часткай спартыўнага свята сталі дзве эстафеты. У першай удзельнічалі каманды з абласных структур і буйных гарадоў вобласці, а ў другой - каманды з райцэнтраў. Эстафеты складаліся з чатырох этапаў па 600 метраў, іх пераадольвалі тры мужчыны і адна жанчына.
Святы "Віцебская лыжня" і "Маслянічны разгуляй" упершыню праводзіліся для ўсёй вобласці.