Рымска-каталіцкі касцёл у Беларусі дамогся рэгістрацыі ўласнай акадэміі

Источник материала:  
19.02.2015 18:08 — Новости Общества
17 лютага была зарэгістравана Мінская тэалагічная акадэмія імя святога Яна Паўла ІІ. Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч апавёў пра наступны этап праекта Акадэміі, а таксама звярнуў увагу на патэнцыял гэтай навучальнай установы, паведамляе Catholic.by.
 

Фото: Александр Корсаков, TUT.BY

"Дакументы на рэгістрацыю Акадэміі падаваліся тры разы і дзякую Богу, што гэты працэс паспяхова завяршыўся, — адзначыў іерарх. — З моманту рэгістрацыі Акадэмія з"яўляецца юрыдычнай асобай з усімі выплываючымі з гэтага факту правамі і абавязкамі, а гэта дае новыя магчымасці для яе станаўлення і развіцця, а таксама для адносін з дзяржавай. Акадэмія будзе дзейнічаць паводле Статута, мець пячатку і патрэбныя для яе дзейнасці рэквізіты. Яе выпускнікі атрымаюць дыплом, устаноўлены для гэтай Вышэйшай духоўнай навучальнай установы".
 
Арцыпастыр зазначыў, што адметнасцю Акадэміі стане тое, што ў ёй будуць прадугледжаны два напрамкі: падрыхтоўка святароў і тэалагічная адукацыя для свецкіх людзей.
 
"Наша грамадства патрабуе не толькі духоўных асобаў, але і тэалагічна падрыхтаваных свецкіх, якія ў розных жыццёвых сітуацыях будуць сведкамі Евангелля і вучэння Касцёла", — дадаў арцыпастыр.
 
Арцыбіскуп зазначыў, што для рэгістрацыі было патрэбна канкрэтнае месца пад юрыдычны адрас і знаходжанне.
 
"Пакуль што новая ўстанова не мае свайго будынку, таму яна была зарэгістравана ў адным з дамоў, якія належаць да дабрачыннай арганізацыі "Карытас" Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. Мінская Акадэмія павінна знаходзіцца ў Мінску. Мы не хацелі б не зацягваць з яе будаўніцтвам, але спачатку трэба атрымаць дазвол на будаўніцтва Акадэміі. У бліжэйшы час у Мінгарвыканкам будуць пададзены адпаведныя дакументы з просьбай аб выдзяленні зямлі пад Акадэмію. Сёння, аднак, яшчэ рана гаварыць аб тэрмінах, але мы спадзяёмся на хуткае вырашэнне праблемы з выдзяленнем зямлі. Потым распачнецца справа праектавання, узгадненняў і атрымання ўсіх дазволаў. І толькі потым распачнецца будова. Будзем старацца, каб гэты працэс не зацягваўся",  — сказаў арцыпастыр.

Звяртаючы ўвагу на значнасць будучай Акадэміі, іерарх падкрэсліў яе патэнцыял: "Ужо шмат гадоў як людзі выказвалі свае пажаданні мець у Мінску вышэйшую каталіцкую навучальную ўстанову. Сёння такая магчымасць ажыццяўляецца. Мінск — гэта сталіца Беларусі. Тут сканцэнтраваны яе навуковы і культурны патэнцыял, які будзе ўзбагачаны Акадэміяй. Тэалагічная акадэмія падыме імідж Беларусі і будзе спрыяць далейшаму развіццю беларускай культуры, абагачаючы яе духоўным зместам. Гэта важна для Касцёла, якому патрэбныя "свае" якасна падрыхтаваныя святары і свецкія асобы. Гэта важна таксама і для сталіцы, а таксама для нашай краіны".
←Электронная база судебных решений будет доступна с июля - Сукало

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика