"Мова TUT". Пра каханне, любоў і вясну, якая блізка. Зноў запрашаем дзетак!

Источник материала:  
10.02.2015 15:51 — Новости Общества
Клуб "Мова TUT" запрашае на чарговую сустрэчу. Напярэдадні Дня закаханых абысці ўвагаю гэтую тэму цяжка, а таму запрашаем пагаварыць пра самае-самае ўзнёслае пачуцце. Тэма сустрэчы - "Каханнне па-беларуску".

У сераду, 11 лютага а 19й гадзіне сустрэнемся, каб вызначыцца якімі словамі можна і ня можна называць каханых і чым каханне адрозніваецца ад любові.

Таксама ў праграме сустрэча з паэтам Генадзем Ліхатровічам, майстар-клас па выцінанцы і працяг турніраў у настольныя гульні ад Яраслава Ліхачэўскага і каманды Шукай.BY. Гэтым разам тэмай усіх гульняў стане Яго вялікасць Каханне.

Добрая навіна для бацькоў, якія прыходзяць з дзеткамі! У клуба "Мова TUT" з'явіліся парнёры. Гэтым разам дзеткамі будуць апекавацца супрацоўнікі цэнтра развіцця дзяцей "Светлячок". Таму прыходзьце разам! (Калі ласка, калі вы плануеце быць з дзеткамі, паведамьце пра гэта на адрас mova@tutby.com, і напішыце пра іх узрост, каб педагогі маглі падрыхтавацца да занятку).

Сустракаемся 11 лютага а 19й гадзіне па адрасе: праспект Дзяржынскага, 57, 9 паверх, Галерэя TUT.BY. Уваход вольны!
←МЧС получит беспилотник с дальностью применения до 290 км

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика