Беларусам прапануюць ствараць архіў вуснай гісторыі "Памяць народа" і паўдзельнічаць у конкурсе

Источник материала:  
30.01.2015 10:27 — Новости Общества
Гаспадыні вуліцы Лодачная (яе ўжо даўно няма на карце Мінска) на рацэ. Фота з асабістага архіва Таццяны Чыжык. Успаміны беларусаў на самой справе могуць шмат чаго распавесці.
Беларускі архіў вуснай гісторыі анансуе конкурс відэа-інтэрв’ю “Памяць народа”. Арганізатары прапануюць запісваць успаміны людзей сталага веку на відэа.

Пра конкурс TUT.BY паведаміў сябра рады моладзевага грамадскага аб'яднання "Гісторыка" Аляксей Чубат.

Для ўдзелу ў конкурсе неабходна правесці размову з чалавекам сталага веку, запісаць яго ўспаміны на відэа. Самыя цікавыя з іх даслаць альбо перадаць арганізатарам конкурса. Незалежнае журы і галасаванне вызначаць трох пераможцаў. Падрабязныя ўмовы конкурса можна пачытаць на сайце Беларускага архіва вуснай гісторыі.

Арганізатары спадзяюцца такім чынам зацікавіць маладых людзей лёсамі сваіх родных, сваякоў і знаёмых старэйшага пакалення.

Сустрэчы-прэзентацыі конкурса пройдуць у Мінску і ўсіх абласных гарадах Беларусі. Там можна будзе пазнаёміцца з досведам вусных гісторыкаў, пабачыць, наколькі цікавымі бываюць успаміны сведкаў часу, задаць пытанні. Прэзентацыя конкурса ў Гародні ўжо адбылася, наступныя адбудуцца: 2 лютага (Магілёў), 4 лютага (Віцебск), 7 лютага (Гомель), 17 лютага (Берасце).

Апошні дзень прыёма конкурсных відэа-інтэрв’ю – 15 красавіка.


Внимание! У вас отключен JavaScript, ваш браузер не поддерживает HTML5, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player.


Звязацца з арганізатарамі можна праз старонкі ў сацсетках, канал Youtube "Памяць Народа", і па электроннай пошце info@nashapamiac.org. На сайце праекта Беларускі архіў вуснай гісторыі можна знайсці падрабязныя тлумачэнні, як і куды дасылаць відэа.  

Беларускі архіў вуснай гісторыі-online сховішча электронных дакументаў па вуснай гісторыі Беларусі ХХ стагоддзя. Гісторыя краіны фіксуецца ва ўспамінах сведкаў часу, а гэта дапамагае захаванню памяці пра найноўшы перыяд гісторыі, у тым ліку па маладаследаваных і актуальных тэмах.
←Белорусский водитель сделал для контрабанды сигарет тайник на пульте управления

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика