Шклоўскі фермер перавыхоўвае лайдакоў, возіць вясковых дзяцей у школу і дапамагае пенсіянерам
28.01.2015 12:46
—
Новости Общества
Аляксандр Канавалаў - асоба ў сваім раёне вядомая. Ён дэпутат Шклоўскага раённага і адначасова Каменалаўскага сельскага Саветаў, сапраўдны гаспадар і незаменны чалавек для жыхароў вёсак Старавадвянскай выбарчай акругі, якія аддалі за яго на леташніх выбарах свае галасы. Людзі ведаюць: да яго можна звяртацца з любым пытаннем - абавязкова дапаможа.
Разам са старшынёй Шклоўскага райсавета Аляксандрам Давыдовічам едзем да фермера ў Новыя Камсенічы. Снег валіць так, быццам вырашыў нагнаць упушчанае за ўсю зіму. Але мае хваляванні (усё ж да вёскі 30 кіламетраў) хутка развейваюцца: дарога чыстая, відаць, што тут нехта вельмі старанна папрацаваў.
- Канавалаў на сваім участку заўсёды ўзорны парадак падтрымлівае, - задаволена кажа Аляксандр Давыдовіч. - Гаспадар, адным словам.
Сялянска-фермерская гаспадарка "Новы быт", якой кіруе Аляксандр Канавалаў, - адна з самых вялікіх у раёне. Па плошчы яна займае каля 1400 га, але фермер гатовы ўжо сёння апрацоўваць 2000. Кажа, што магутнасцяў у яго для гэтага хопіць. Вунь стаіць цэлы двор тэхнікі. Прычым не замежнай, а выключна беларускай. Ён сам у ёй добра разбіраецца, і праблем з яе работай няма. Замежныя аналагі, магчыма, у чымсьці лепшыя, але яны каштуюць нашмат больш. За гэтыя грошы можна набыць некалькі айчынных машын.
Інтарэс да працы на зямлі ў яго з дзяцінства.
- На іспыты ў 9 клас у Старавадвянскую школу я прыязджаў на трактары "МТЗ 80", а потым ехаў дапамагаць бацьку праводзіць пасяўную, - усміхаецца фермер. - Маці казала, што я нарадзіўся ў трактары. Напэўна, так яно і ёсць. Тэхніку вельмі люблю.
Тыя калгасныя землі, на якіх пачынаў працаваць падлеткам, цяпер належаць яму. Амаль дзясятая частка палеткаў знаходзілася пад балотамі. Ён іх паступова асушваў і засяваў.
Цяпер гаспадарку Канавалава можна параўнаць з невялікім калгасам, дзе займаюцца адразу па некалькіх напрамках. Са збожжавых ён вырошчвае ўсё - пшаніцу, ячмень, авёс, трыцікале, грэчку і нават лён. Сёлета сярэдняя ўраджайнасць збожжавых па гаспадарцы была адной з вышэйшых у раёне - каля 70 цэнтнераў з гектара, а на доследных участках даходзіла нават да 100. У свой час не паспеў увайсці ў дзяржпраграму па вырошчванні бульбы, але ўласныя 100 гектараў спакойна апрацоўвае без усялякай дапамогі. А яшчэ ў яго ёсць невялічкая ферма на 130 галоў буйной рагатай жывёлы, з якіх 38 - дойныя каровы. У лепшыя часы ён трымаў каля 1000 свіней, але ў сувязі з АЧС прыйшлося скараціць пагалоўе да мінімуму. У бліжэйшай будучыні плануе абзавесціся авечкамі. Тое, што часам прыходзіцца цяжка, ён не ўтойвае, але ёсць і жаданне працаваць, і ўсе неабходныя для гэтага ўмовы. Сам не сядзіць склаўшы рукі і яшчэ 27 землякам дае магчымасць зарабляць.
- А яшчэ ён лайдакоў перавыхоўвае і хаты для іх набывае, - падказвае старшыня райсавета.
- Была справа, падымалі людзей з такога стану, што яны ўжо нікому не былі патрэбныя, - пагаджаецца Аляксандр. - Гутарыў з кожным, вазіў лячыцца і кадзіравацца. Некаторыя на наступны дзень зноў зрываліся. Але ёсць такія, што больш за 10 гадоў не ўжываюць спіртнога, сем’і стварылі. Вёска ў нас невялікая, двароў 15, ну я і купіў для іх амаль усе хаты. А летась пабудавалі дом яшчэ для аднаго работніка. Малады хлопец, рукі залатыя, а каціўся па нахільнай - ледзь выратавалі!
Аляксандр не асуджае слабахарактарных. Узніклі з працай праблемы, вось людзі і пачалі глупствамі займацца. Цяжкім быў перыяд, калі прыйшоў у заняпад калгас "Зара". Замест яго з"явіўся СВК "Вадвянскае", затым - СП "Газавік-Сіпакова". Людзі, якія ўсё жыццё працавалі ў гэтых гаспадарках, сталі нікому не патрэбны, пачалі з"язджаць, кідаць свае ўчасткі. Вёскам гэта таксама не на карысць пайшло.
Канавалаў успамінае, як некалькі гадоў таму кіраўніцтва раёна прыехала абмеркаваць з насельніцтвам надзённыя праблемы. Адзін жыхар Старой Вадвы падняўся і з горыччу сказаў: "Сорамна так жыць далей - абраслі травой, хмызняком, запалку кінь - і вёскі як не было".
Сёння дзякуючы Канавалаву ў жыхароў Новых Камсенічаў і бліжэйшых вёсак у радыусе амаль 25 кіламетраў зімой няма праблем са снегам, а летам - з травой. У сэнсе, усё гэта своечасова расчышчаецца і абкошваецца. І такога, як раней, - калі прыватныя зямельныя надзелы праз адзін былі закінутыя - ужо няма. Яны цяпер усе да аднаго апрацоўваюцца.
"Разам з прадстаўнікамі землеўпарадкавальнай службы гутарылі з людзьмі, дзесьці пераносілі ім участкі, - тлумачыць суразмоўца. - Сёння больш-менш парадак наведзены. За апошнія 3 гады ўключылі ў севазварот 60 га пустуючых участкаў. Едзеш, глядзіш - і вока радуецца".
У акрузе дэпутата Канавалава больш за 10 вёсак. І якія ў жыхароў праблемы, ён ведае добра. "Кожны раз, калі ў раёне даводзіцца рабіць справаздачу аб тым, колькі правёў прыёмаў грамадзян, губляюся, - кажа ён. - Як лічыць, калі гэтыя "прыёмы" ледзь не кожны дзень? Едзеш каля вёскі, бабульку падвязеш, распытаеш. Ці сам на вуліцы спынішся, пацікавішся, як справы".
Сем'і ў небяспечным становішчы на асобным уліку. Канавалаў разам з прадстаўнікамі раённай улады і адпаведных службаў рэгулярна наведвае людзей з групы рызыкі: "Трэба ж іх падштурхнуць, каб хоць нешта зрабілі для сябе". А заадно адзначае, хто чым дыхае, у якім стане прысядзібная зямля. Калі яна не апрацоўваецца, які сэнс трымаць? Ёй заўсёды можна знайсці карыснае прымяненне.
Дарэчы, яго цяперашнія выбаршчыкі і раней па дапамогу звярталіся. Нікому не адмаўляў. Яшчэ і сам ініцыятыву праяўляў. Вось і дзіцячую пляцоўку пабудаваў без чыёй-небудзь падказкі. Звярнуў неяк увагу, што некалькі дзяцей без справы сумуюць, і прыняў гэта як нагоду для дзеяння.
"Цяпер тут усё лета не змаўкаюць дзіцячыя галасы, - задаволена ўсміхаецца Аляксандр. - Нават тыя, хто раней да бабуль не ездзіў".
Акрамя гэтага, ён акультурыў мясцовы вадаём, побач зрабіў альтанку. Не выключана, што з часам у рыбакоў з'явіцца цікавасць да гэтага месца. Карп і таўсталобік, якіх фермер у якасці эксперыменту паспрабаваў летам вырошчваць, нядрэнна дабавілі ў вазе.
А нядаўна няўрымслівы гаспадар звярнуў увагу на тое, што летась у мікрааўтобусе, на якім ён кожны дзень возіць сваіх і вясковых дзяцей у раённую школу і дзіцячы садок, месцаў стала не хапаць. Раней мог па дарозе яшчэ і бабульку якую-небудзь падхапіць, а цяпер нават няма куды яе пасадзіць. Так што трэба падшукваць нешта больш умяшчальнае.
Сёлета летам фермер даў магчымасць папрацаваць у гаспадарцы падлеткам. Пратрымацца месяц змаглі толькі двое. Затое і заробак атрымаўся важкі - 7 мільёнаў! Плюс смачныя гарачыя абеды (аднагодкі хлопцаў зарабілі ў іншай гаспадарцы нашмат менш.) І калі Канавалаў на 1 верасня прынёс сваім памочнікам у школу невялічкія падарункі, астатнія дзеці таксама сталі прасіцца да яго на працу.
Пытаюся ў Аляксандра, чаму ён свой арганізатарскі талент і гаспадарчыя здольнасці не пажадаў рэалізоўваць дзесьці ў горадзе. Там, напэўна, ён яшчэ б больш "разгарнуўся".
"Я, вядома, мог бы, - усміхаецца ён. - Але тут я нарадзіўся, адчуваю, што гэта маё і нічога іншага мне не трэба".
Старшыня райсавета Аляксандр Давыдовіч лічыць, што на такіх апантаных людзях, як Аляксандр Канавалаў, і трымаюцца нашы вёскі. "Праца на зямлі цяжкая, год на год не прыходзіцца, бываюць і страты, - кажа ён. - Але Аляксандр на сацыяльныя справы заўсёды знаходзіць грошы. Стараецца, каб людзям жылося лепш. Гледзячы на яго, яны таксама па-іншаму пачынаюць "падцягвацца". Наогул, наша сумесная праца з сельгасарганізацыямі і фермерамі раёна дае добрыя вынікі. За апошнія 5 гадоў сельсаветы перадалі ім звыш 1440 гектараў зямлі, якая сёння прыносіць дадатковы даход".
Нарадзіўся… "у трактары"

З лайдакоў - у добрыя работнікі

Як падлічыць "прыёмы"?

Старшыня Шклоўскага райвыканкама Аляксандр Бойка:
- Калі зямлю вакол вёскі апрацоўвае фермер, дык чаму б не перадаць пустуючы ўчастак яму? Хай наводзіць там парадак і атрымлівае грошы. А заадно дапамагае мясцоваму насельніцтву. Мы далі Канавалаву зямлю і аўтаматычна замацавалі за ім прылеглыя вёскі. І ён са сваёй задачай добра спраўляецца. Па такім жа прынцыпе працуюць і астатнія 38 фермераў. Дарэчы, па колькасці фермераў мы ў вобласці на другім месцы.Мы паставілі перад сабой задачу раўнаваць зямельныя ўчасткі і вакол вёсак зрабіць дарогі для аб’езду. Гэта дзеля таго, каб летам, калі ідзе ўборачная, тэхніка не ездзіла праз населеныя пункты, не разбівала дарогі і не турбавала жыхароў. А цэнтральная вясковая дарога застанецца выключна для патрэб насельніцтва.