Будучых матуль у Віцебску навучаць, якія казкі варта чытаць дзецям
14.01.2015 19:29
—
Новости Общества
Мерапрыемства адбудзецца 17 студзеня ў малой зале Віцебскай абласной філармоніі ў рамках юбілейнага, пятага па ліку, канцэрта для цяжарных з цыкла "Выткаць душу з нот".
- Падчас канцэртна-пазнавальнай праграмы "Зімовая казка" будуць гучаць музычныя творы. А потым адбудзецца абмеркаванне таго, якія казкі варта чытаць дзецям і як яны ўплываюць на фарміраванне характару. Згодна з рэкамендацыямі Мішэля Адэна, вядомага на ўвесь свет урача-акушэра, публіцыста, даследчыка натуральных і водных родаў, будучым матулям будзе прапанавана выканаць нескладаныя песні, - паведамілі ў абласной філармоніі. - Кошт квіткоў даступны - усяго 25 тысяч рублёў, а карысці шмат.
Практычныя парады з кніг спадара Адэна выкарыстоўваюцца падчас правядзення семінараў і цыклаў у многіх краінах, а ў Беларусі, у Віцебску, - упершыню.
Між іншым, больш за 10 кніг французскага акушэра апублікаваныя на 21 мове свету. Найбольш значныя творы: "Нарадзіцца шчасліва", "Адроджаныя роды", "Першаснае здароўе".
Цікава, што Мішэль Адэн стаў акушэрам выпадкова. Адбылося гэта напрыканцы 1950-х гадоў падчас вайны за незалежнасць у Алжыры, дзе ён служыў ваенным хірургам у французскай арміі. Доктар аказваў медыцынскую дапамогу не толькі ваенным, але і грамадзянскім - у неадкладных выпадках, у тым ліку звязаных з родамі. Пасля хірургічнай аперацыі кесарава сячэння ён зацікавіўся фізіялогіяй родаў і акушэрствам.
У 1970-х гадах медык увёў у акушэрскую практыку басейны і пакоі з хатняй абстаноўкай. Спачатку надзіманы басейн выкарыстоўваўся для палягчэння схватак, а пасля была распрацавана методыка водных родаў.