Віншаванне Апостальскага Нунцыя Клаўдыё Гуджэроцці са святам Раства Беларускай Праваслаўнай Царкве
07.01.2015 10:17
—
Новости Общества
Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці звярнуўся да іерархаў і вернікаў Беларускай Праваслаўнай царквы з віншаваннем на свята Раства Хрыстова.
Дарагія браты і сёстры Беларускай Праваслаўнай Царквы!
У той час, калі вы набліжаецеся да ўрачыстага святкавання Раства Хрыстова, прагну скіраваць да вас, ад імя Францішка - Папы Рымскага - віншавальныя словы, поўныя цеплыні, жадаючы, каб Нараджэнне Госпада Ісуса Хрыста рассеяла цемру адчаю, варожасці і страху і ўзмацніла ўпэўненасць у тым, што Бог верны і Яго збаўленне назаўжды.
Я рады таму, што ў мінулым годзе ў вашай Царкве павялічылася колькасць епархій і епіскапаў таксама і ў Беларусі. Няма месца для зайздрасці і канкурэнцыі. Калі адна Царква развіваецца, расце ўсё Цела Хрыстова і абвяшчаецца Яго Евангелле. Хрыстос адзін і Евангелле адно. Радасць аднаго з членаў - гэта радасць усіх і ўсяго Цела Хрыстова.
У дзень Раства Хрыстова малюся разам з вамі і за вас. Калі гісторыя нас падзяліла, то малітва павінна нас з'яднаць. Чаго вартае наша сведчанне, калі мы не здольныя нават маліцца разам? Хрыстос сказаў: "Дзе двое ці трое сабраліся ў імя Маё, там Я ёсць сярод іх" (Мц 18, 20). Ён не ставіў умоваў сваёй прысутнасці. Гэта мы ставім умовы. Калі мы молімся разам і Хрыстос ёсць сярод нас, як можам мы адчуваць падзел між намі? Ці ж Хрыстос будзе толькі з адным з братоў, якія моляцца, і не будзе з іншым? Мы можам сказаць: "Я - Паўла", альбо "Я - Аполаса" (1 Кар 3, 4). Апостал Павел моцна папракаў за падзелы, якія імкнуцца сягнуць самога Хрыста, у той час калі гэта грэх супраць Яго жадання "каб усе былі адно" (Ян 17, 21). Мы павінны нанова навучыцца крочыць разам.
Прашу, каб Бог дараваў сваё міласэрнае благаслаўленне ўсім вам: Мітрапаліту Паўлу, архіепіскапам, епіскапам, святарам, дыяканам, манахам і манахіням, сем'ям вернікаў, сем'ям, у якіх адзін з сужэнцаў праваслаўны, а другі католік (якія даюць нам прыклад таго, як любоў гоіць усе падзелы, таму што Бог - гэта любоў), дзецям і пажылым людзям, хворым і самотным.
Усёй Царкве жадаю ўзмацніцца ў веры, бо вернікі для гэтага і існуюць, і служыць беларускаму народу, любіць і шанаваць яго, як самабытную, адметную і каштоўную частку чалавецтва, збаўленага Богам.
Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці
Православные христиане празднуют Рождество Христово >>>