Пяць шматкватэрных дамоў пабудуюць у Маладзечне
06.01.2015 16:49
—
Новости Общества
Пяць шматкватэрных дамоў па дзяржзаказе плануецца ўзвесці паміж вуліцамі Ф. Скарыны, Міру і вёскай Рагазы ў Маладзечне. Пра гэта паведаміў намеснік старшыні Маладзечанскага райвыканкама па будаўніцтве Вадзім Сяргеевіч Цар.
Дамы будуць мець 4-5 паверхаў, а таксама блокі абслугоўвання. Праектная дакументацыя на гэтыя аб'екты праходзіць дзяржаўную экспертызу. Пасля яе завяршэння будзе праведзены тэндар, у ходзе якога вызначыцца арганізацыя-падрадчык будаўніцтва.
Цяпер спецыялісты ААТ "Спецбудмеханізацыя" вядуць падрыхтоўчыя работы на пляцоўцы. Будаўнікі павінны пракласці інжынерныя сеткі. Адпаведная інжынерная інфраструктура будзе створана на працягу 6 месяцаў.