"Добры вечар таму, хто ў гэтым даму": у Строчыцах адгулялі Каляды
28.12.2014 17:32
—
Новости Общества
У музеі народнай архітэктуры і побыту адгулялі спрадвечнае свята – Каляды.
Яно вызначалася тым, што акрамя ўжо звыклых хрысціянскіх традыцый калядавання наведвальнікі маглі пабачыць і паўдзельнічаць у самых старажытных калядных дзеях: распальванне вогнішча, спаленне "Бедняка" і катанне вогненага кола.
Каляды праводзіліся з самых старажытных часоў, калі толькі фармаваўся славянскі этнас. Каляда – гэта назва маладога, зноў народжанага сонца. Па ўяўленню нашых продкаў менавіта 25-га снежня, у дзень зімовага сонцазвароту, старая зорка памірала, а новая нараджалася, і з гэтага дня пачынаўся новы аграрны год. Дзеля таго каб працэс нараджэння Каляды адбыўся без перашкод, праводзіліся абрадавыя дзеі, гэткія як: смерць і ажыўленне казы, распальванне вогнішча ў гонар зноў народжанага сонца ды іншыя. З прыняццем хрысціянства гэтае свята было прыстасавана да веры аб нараджэнні ў гэтыя дні Хрыста, што паўплывала на традыцыі святкавання.
![](http://www.21.by/pub/news/2014/12/1419779074879637.jpg)
![](http://www.21.by/pub/news/2014/12/1419779075916217.jpg)
![](http://www.21.by/pub/news/2014/12/1419779075921454.jpg)
![](http://www.21.by/pub/news/2014/12/1419779075926922.jpg)
Старажытная традыцыя - катанне вогненага кола
![](http://www.21.by/pub/news/2014/12/1419779075931514.jpg)
![](http://www.21.by/pub/news/2014/12/1419779075936548.jpg)
![](http://www.21.by/pub/news/2014/12/1419779075941597.jpg)
![](http://www.21.by/pub/news/2014/12/1419779075946659.jpg)
![](http://www.21.by/pub/news/2014/12/1419779076947322.jpg)
Каляды не абыйшліся без Дзеда Мароза, які прыляцеў на свята на верталёце
![](http://www.21.by/pub/news/2014/12/1419779076952076.jpg)
![](http://www.21.by/pub/news/2014/12/1419779076955391.jpg)
![](http://www.21.by/pub/news/2014/12/1419779076959436.jpg)
![](http://www.21.by/pub/news/2014/12/1419779076963209.jpg)
У хаце дзяўчыны варажылі на суджанага
![](http://www.21.by/pub/news/2014/12/1419779076966514.jpg)
![](http://www.21.by/pub/news/2014/12/1419779076969923.jpg)