Маленькія слухачы "МоваTUT" наведалі музей навукі

Источник материала:  
26.12.2014 09:53 — Новости Общества
У тым, што навука можа быть захапляльнай і цікавай, пераканаліся дзеткі з моўнага курса "МоваTUT". 25 снежня ў музеі навукі "Элемента" адмыслова для іх прайшоў незвычайны занятак.

Маленькім слухачам простымі словамі распавядалі пра магнітнае поле, спектр, праваднікі і энергію; паказвалі хімічныя рэакцыі, з якіх атрымліваліся  вулканы, "соплі" ды "чарвячкі". Дзеткі маглі паслухаць казку зубамі і нават пасядзець на цвіках. Пасля заканчэння экскуріі яны з захапленнем ўсё мацалі, тузалі і выпрабоўвалі на сабе. 

Экскурсія праходзіла на беларускай мове.



























Музей навукі "Элемента" знаходзіцца па адрасе вул. Алешава, 1 і працуе з аўторка па нядзелю с 12 да 19 гадзін.
←Дайджесты. Анонсы. Даты

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика