Віншаванне біскупа Віцебскага Алега Буткевіча са святам Раства

Источник материала:  
24.12.2014 11:43 — Новости Общества
Біскуп Віцебскі Алег Буткевіч віншуе жыхароў Прыдзвіння са святам Раства Хрыстова.


Біскуп Віцебскі Алег Буткевіч. Фота: Ігар Мацьвееў

Шаноўныя суайчыннікі, дарагія браты і сёстры ў Хрысце!

Раство Хрыстова – свята, якое нясе з сабой цеплыню і супакой, такія знаёмыя і блізкія сэрцу кожнага чалавека.

Цяжка ўявіць сабе нашу гісторыю і культуру без гэтага Свята. І справа не толькі ў прыгожых абрадах, якія яму спадарожнічаюць. Святло Бэтлеемскай зоркі, якое калісьці апраменіла адну са шматлікіх тагачасных стаенак, і сёння хоча данесці нам тую самую Навіну: Бог не пакінуў свой народ, прыйшоў, каб застацца і быць "Богам-з-намі".

А гэта, сапраўды, ужо шмат – ведаць, што ты ніколі не застаешся адзін, што жыццё тваё заўсёды мае сэнс, што, пакінуты, хворы ці састарэлы, ты заўсёды Камусьці патрэбны. І што твае паблемы – гэта ўжо не твае, але Таго, хто прыйшоў, каб аддаць за цябе Сваё жыццё.

Трэба толькі ў гэта паверыць. І калі знойдзецца Божаму Слову месца ў сэрцы чалавека, як калісьці ў Бэтлеемскай стаенцы, тады будуць у нас трывалыя сем'і, цвярозыя бацькі, сумленныя кіраўнікі, самаадданыя настаўнікі, адказныя ўрачы, а ў свеце не будзе больш войнаў і голаду.

Жадаю, каб мы сапраўды паверылі, што і сёння Бэтлеемская зорка свеціць над кожным з нас, як над той адзінай стайняй, у якой так моцна жадаў нарадзіцца Божы Сын.

Алег Буткевіч, біскуп Віцебскі
←200 тысяч евро на улучшение экологии получила Витебская область

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика