У жыхара Віцебскай вобласці канфіскавалі 149 манет рэдкага наміналу - 2 еўра
23.12.2014 12:31
—
Новости Общества
Незвычайны "валютчык" быў затрыманы супрацоўнікамі аддзела па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі Заводскага РУУС сталіцы з калегамі з раённай падатковай інспекцыі.
- У 51-гадовага жыхара Віцебскай вобласці, які падазраецца ў незаконных валютна-абменных аперацыях, канфіскавана 149 манет наміналам 2 еўра кожная і агульным коштам больш за 23 мільёны рублёў, - паведаміла прэс-афіцэр Заводскага РУУС Мінска Таццяна Маісеева.
Сапраўды, цяжка прыгадаць выпадак, калі б у незаконных валютна-абменных аперацыях прысутнічалі адны толькі манеты, якія да таго ж з'яўляюцца звычайным плацежным сродкам. Усе, мабыць, чулі пра даволі рэдкую двухдоларавую купюру, якая быццам бы прыносіць удачу. Такі "зялёны" многія шчаслівыя ўладальнікі спецыяльна захоўваюць або носяць у кашальку, каб ён прыцягваў грошы.
Манета наміналам 2 еўра з гэтага ж пункту гледжання таксама можа быць цікавай не столькі калекцыянерам, колькі звычайным людзям, якія хочуць мець адмысловы талісман. Справа ў тым, што гэтая манета - самы буйны па памеры "кругляш" сярод іншых і самая высокая - па намінале.