Газета "Вольнае Глыбокае" адзначае 20-гадовы юбілей

Источник материала:  
19.12.2014 13:40 — Новости Общества
Незалежная газета "Вольнае Глыбокае" адзначае 20-я ўгодкі з часу выхаду першага нумару.


Уладзімір Скрабатун

Яе выданнем ад самага пачатку займаецца жыхар Глыбокага Уладзімір Скрабатун.

Назву выдання ён тлумачыць так: "Вольнае таму, што вольная Беларусь. Беларусь паўстала як незалежная дзяржава, і ў гэтай назве няма ніякага супрацьпастаўлення ўладам або яшчэ якім-небудзь высокім чыноўнікам. Проста "Вольнае Глыбокае" ў вольнай Беларусі".

Газета хутка заваявала папулярнасць у рэгіёне (яна ахоплівае захад Віцебскай вобласці).




Дарэчы, на сённяшні дзень гэта адзіная зарэгістраваная незалежная газета на Віцебшчыне. Яна друкуе мясцовыя навіны, краязнаўчыя і гістарычныя матэрыялы, падымае мясцовыя праблемы, у ёй шмат рэкламы і прыватных аб'яў.

Дзесяць гадоў таму "Вольнаму Глыбокаму" давялося стварыць уласную сетку распаўсюду. Кіраўніцтва "Белпошты" да гэтага часу адмаўляецца заключаць дамову з выдаўцом.

Наклад выдання складае больш за дзве тысячы асобнікаў. Уладзімір Скрабатун запланаваў стварэнне сайта газеты, думае пра павелічэнне колькасці палос у друкаваным варыянце.

TUT.BY. Віцебская рэдакцыя партала віншуе паважанага спадара Уладзіміра Скрабатуна з юбілеем "Вольнага Глыбокага" і жадае здароўя, творчых поспехаў і набыткаў, добрых навін і аптымізму.
←Медучреждения Могилева в праздники изменят график работы

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика