З Гродзенскага ўніверсітэту звальняюць яшчэ аднаго гісторыка - Генадзя Семянчука
17.12.2014 16:47
—
Новости Общества

Фото: svaboda.org
Як расказаў сам Генадзь Семянчук, у папярэджанні ніяк не тлумачыцца такое рашэнне адміністрацыі ўніверсітэту. Акрамя гэтага гісторык пакуль вырашыў устрымацца ад каментарыяў.
Генадзь Семянчук – вядомы гісторык і археолаг. Скончыў гістфак ГрДУ ў 1985 годзе, аспірантуру ў Інстытуце гісторыі НАН у 1990-м, абараніў дысертацыю ў 1993 годзе. Працаваў на кафедры археалогіі і этналогіі ГрДУ, якую год назад, пры злучэнні гістфака з факультэтам турызму, таксама рэарганізавалі.
На гэтым тыдні стала таксама вядома, што кантракт не будзе працягнуты з гісторыкам Святланай Куль-Сяльверставай. У яе выпадку звальненне тлумачыцца нібыта "малой публікатарскай дзейнасцю".
Цягам апошніх некалькіх год з гістфака ГрДУ былі звольненыя таксама гісторыкі Іна Соркіна, Вячаслаў Швед, Андрэй Чарнякевіч і Вольга Сабалеўская. У знак пратэсту сам звольніўся юрыст Ігар Кузьмініч.