"Абараніце ад баршчэўніку і звалкі!" Як жывуць вяскоўцы на Вушаччыне побач з палігонам адкідаў

Источник материала:  
10.12.2014 10:33 — Новости Общества
Жыхары ча­ты­рох вё­сак Ушац­ка­га ра­ё­на па­тра­бу­юць закрыць, як яны лічаць, "звал­ку" і знішчыць бар­шчэў­нік, які падступае лі­та­раль­на да іх ага­ро­даў.




Ме­на­ві­та Ушацкі ра­ён - сум­ны лі­дар у Бе­ла­ру­сі па агульнай пло­шчы, дзе рас­це бар­шчэў­нік. Ка­лек­тыўны ліст, пад якім пад­пі­са­лі­ся ка­ля пя­ці­дзе­ся­ці ча­ла­век, быў на­кі­ра­ва­ны ў рай­вы­кан­кам і абл­вы­кан­кам - на імя кі­раў­ні­коў. На­пры­кан­цы зва­ро­ту тыя, хто пад­пі­са­лі­ся пад ім, па­пя­рэ­дзі­лі: ка­лі ме­ры не бу­дуць пры­ня­ты не­ад­клад­на, да­вя­дзец­ца тур­ба­ваць вы­шэй­шыя ін­стан­цыі.

Ка­рэс­пан­дэнт ра­зам з су­пра­цоў­ні­ка­мі Ві­цеб­ска­га аб­лас­но­га ка­мі­тэ­та прыродных рэ­сур­саў і ахо­вы на­ва­коль­на­га ася­род­дзя су­стрэў­ся з незадаволены­мі.

Не звал­ка, а па­лі­гон

У зва­ро­це бы­ло ад­зна­ча­на, што "на ад­лег­лас­ці ўся­го 500 мет­раў ад вёс­кі Лутава (прак­тыч­на ў лесе) зна­хо­дзіц­ца ве­лі­зар­ны смет­нік… Ле­там на звалцы ўзні­ка­юць па­жа­ры. Смец­це га­рыць тыднямі. У бяз­вет­ра­нае на­двор'е мы лі­та­раль­на за­ды­ха­ем­ся ад ед­ка­га ды­му! Шмат­лі­кія зван­кі ў па­жар­ныя і эка­ла­гіч­ныя служ­бы не пры­нес­лі ні­я­ка­га вы­ні­ку…"

- Гэ­та не звал­ка, а адзі­ны ў ра­ё­не па­лі­гон цвёр­дых бы­та­вых ад­кі­даў! У наступным го­дзе споўніцца роў­на 20 га­доў, як па ра­шэн­ні рай­вы­кан­ка­ма бы­ло ад­ве­дзе­на мес­ца для яго размяшчэння. Зразу­ме­ла, гэ­та бы­ло зроб­ле­на толь­кі пас­ля ўзгад­нен­ня з усі­мі за­ці­каў­ле­ны­мі служба­мі, напрык­лад, сан­стан­цы­яй. Па­лі­гон функ­цы­я­нуе, па­чы­на­ю­чы з 1997 го­да. Ёсць уся неабход­ная дакумента­цыя. Пад­крэс­лі­ваю, што ён зна­хо­дзіц­ца на пра­ду­гле­джа­най нарматы­ва­мі ад­лег­лас­ці ад на­се­ле­ных пунк­таў. Ад­па­вед­ны "сіг­нал" з патраба­ван­нем за­крыць па­лі­гон быў атры­ма­ны ня­даў­на, та­му мы сустрэнем­ся сён­ня з ты­мі, хто пад­пі­саў ка­лек­тыў­ны зва­рот, - тлума­чыць Тац­ця­на Ла­пат­кі­на, намес­нік на­чаль­ні­ка ад­дзе­ла апе­ра­тыў­на­га кант­ро­лю Віцеб­ска­га аблас­но­га ка­мі­тэ­та прырод­ных рэсурсаў і ахо­вы на­ва­коль­на­га асярод­дзя.

Па­лі­гон не вы­гля­дае без­гас­па­дар­чым. Ка­лі мы пры­еха­лі, су­пра­цоў­ні­кі сар­та­ва­лі каш­тоў­ныя адкіды. Пра­ца­ваў трак­тар. Ні­я­кіх гор смец­ця, па­ра­дак паў­сюль.

- Уся­го на тэ­ры­то­рыі ра­ё­на дзей­ні­ча­юць адзін па­лі­гон цвёр­дых бы­та­вых адкідаў і 18 міні-палігонаў. Праў­да, у лі­пе­ні на па­лі­го­не зда­рыў­ся па­жар. Бы­лі пры­ня­тыя ме­ры: на пра­ця­гу 2 дзён ра­бо­ты па ту­шэн­ні за­вяр­шы­лі канчаткова - пас­ля та­го як быў за­сы­па­ны ачаг уз­га­ран­ня, - га­во­рыць Дзмітрый Шэсця­рэнь, на­мес­нік ды­рэк­та­ра па са­цы­яль­ных пы­тан­нях УП ЖКГ Ушац­ка­га раё­на.

- Што да­ты­чыц­ца бар­шчэў­ні­ку, то ва Ушац­кім ра­ё­не яго са­праў­ды больш, чым у ін­шых - рас­лі­на зай­мае пло­шчу ў больш як 443 гек­та­ры.


- Сё­ле­та пра­вя­ра­лі на­се­ле­ныя пунк­ты Са­ро­чын­ска­га сель­са­ве­та - вёс­кі, у якіх жы­вуць аў­та­ры зва­ро­ту, зем­лі ААТ "Дзе­мя­нец". Бы­лі да­дзе­ны рэ­ка­мен­да­цыі адказ­ным асо­бам па ба­раць­бе з баршчэў­ні­кам. З‑за не­пры­няц­ця мер кі­раў­нік гас­па­дар­кі быў аштра­фа­ва­ны. Ін­фар­ма­цый­ны ліст аб пра­вя­дзен­ні мерапрыемстваў па ба­раць­бе з бар­шчэў­ні­кам быў на­кі­ра­ва­ны на імя пер­ша­га намесні­ка стар­шы­ні рай­вы­кан­ка­ма. Та­му нель­га га­ва­рыць пра тое, што ні­я­кія ме­ры не прымаліся, - тлу­ма­чыць Іван Пад­гол, кі­раў­нік Ушац­кай ра­ён­най інспекцыі пры­род­ных рэ­сур­саў і аховы на­ва­коль­на­га ася­род­дзя.

Так, увесь бар­шчэў­нік мы не зні­шчы­лі, але толь­кі сё­ле­та з ра­ён­на­га бюд­жэ­ту бы­лі вы­дзе­ле­ныя 133 міль­ё­ны руб­лёў на на­быц­цё яда­хі­мі­ка­таў. Тое пустазелле, пра якое га­во­рыц­ца ў зва­ро­це, трэба не толь­кі зрэ­заць, не толькі апра­ца­ваць хі­мі­ка­там гле­бу. По­тым зям­лю не­аб­ход­на ўвес­ці ў сельска­гас­па­дар­чы аба­рот, інакш бар­шчэў­нік вер­нец­ца. Але ж ра­біць гэ­та мож­на не ра­ней, чым праз 2 га­ды.




"Вось мы і гаруем"

Су­стрэ­ча эко­ла­гаў і прад­стаў­ні­ка ка­му­наль­най служ­бы з аў­та­ра­мі зва­ро­ту пачала­ся з пы­тан­няў апош­ніх: ча­му не пры­еха­лі ле­там, ка­лі ды­хаць бы­ло цяж­ка з‑за па­жа­ру на па­лі­го­не? Ча­му агонь па­ча­лі ту­шыць толь­кі пас­ля зван­коў у каму­наль­ную служ­бу і рай­вы­кан­кам? Хто на­огул даў да­звол на ства­рэн­не "звал­кі"?

- Я жы­ву ў вёс­цы Лу­та­ва. Ка­лі га­рэў па­лі­гон, ма­ёй да­чцэ бы­ло ўся­го не­каль­кі ме­ся­цаў. У лі­пе­ні бы­ла жу­дас­ная спё­ка, а з‑за па­жа­ру на па­лі­го­не на пра­ця­гу тыд­ня бы­ло не­маг­чы­ма акно на­ват ад­чы­ніць… На ву­лі­цы з‑за сму­ро­ду таксама быў жах,
 - скар­дзіц­ца ма­ла­ды баць­ка Ва­сіль Ша­лы­га.

- Мы ж на­ват не маг­лі яга­ды ў ле­се збі­раць з‑за та­го сму­ро­ду. Пен­сія невялікая, дык і пры­хо­дзіц­ца па яга­ды ха­дзіць. За­хо­дзіш у лес - ды­хаць ня­ма чым, - эма­цы­я­наль­на ка­жа пра на­ба­ле­лае пен­сі­я­нер­ка На­дзея Фе­да­рэн­ка.

У сваю чар­гу лю­дзі па­чу­лі тлу­ма­чэн­не на­конт та­го, што на па­лі­го­не ад­ра­зу патушыць агонь не­маг­чы­ма, бо там, як на тар­фя­ні­ку, га­рыць плас­та­мі: звер­ху па­ту­шы­лі, а ніж­ні пласт зноў мо­жа за­га­рэц­ца…

Пад­час ня­прос­тай раз­мо­вы вяс­коў­цы агу­чы­лі і праб­ле­му з ва­дой. Высветлілася, што ле­тась во­да­на­пор­ная ве­жа за­мерз­ла і лю­дзі за­ста­лі­ся без ва­ды. Па яе ха­дзі­лі да ка­ло­дзе­жа ў су­сед­ні на­се­ле­ны пункт. Ва­да, ка­лі яна ёсць, ір­жа­вая, ды і ра­ней та­кой бы­ла… У сель­са­ве­це лю­дзям ска­за­лі: ка­лі ў вёс­цы "скі­нуц­ца", мож­на зра­біць ка­ло­дзеж. Але ў асноў­ным тут дач­ні­кі жы­вуць. І толь­кі ў пя­ці два­рах - мяс­цо­выя.

- Але ж до­ра­га па­ста­віць ка­ло­дзеж за свой кошт, вось мы і га­ру­ем, - ка­жа Надзея Сяр­ге­еў­на.

Да­мо­ві­лі­ся ў вы­ні­ку, што бу­дзе зроб­ле­на ўсё маг­чы­мае, каб пра­ду­хі­ліць магчымасць узга­ран­ня на па­лі­го­не. За­кры­ваць яго не­ла­гіч­на, бо мі­ні­маль­ны тэр­мін экс­плу­а­та­цыі - 30 га­доў. Бар­шчэў­нік, ка­лі на­двор'е бу­дзе цёп­лае, пры ўмо­ве фі­нан­са­ван­ня бу­дзе зні­шчац­ца.

Па­лі­гон, да­рэ­чы, ні­як не ўплы­вае на якасць ва­ды пад­зем­ных кры­ніц. Вя­до­ма, пе­ра­бо­яў з яе па­да­чай не па­він­на быць. Мо­жа на­са­мрэч ка­ло­дзеж у вёс­цы стаў бы ап­ты­маль­ным вы­ра­шэн­нем праб­ле­мы? На­пэў­на, вяс­коў­цам трэ­ба яшчэ раз звяр­нуц­ца ў сель­вы­кан­кам ці рай­вы­кан­кам, каб у вы­ні­ку аб­мер­ка­ван­ня і на ўзроў­ні мяс­цо­вай ула­ды вод­нае пы­тан­не бы­ло "зня­та".
←В Ветковском районе у гомельчанина конфисковали 29 телят

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика