Бацькі не хочуць, каб польскую школу ў Гродне пераводзілі на рускую мову
07.12.2014 11:57
—
Новости Общества
Бацькі вучняў гродзенскай школы № 36 з польскай мовай навучання выступаюць супраць планаваных уладамі змен у заканадаўства, паводле якіх польская мова ў школе можа застацца толькі як асобны прадмет, а ўсё астатняе навучанне будзе праводзіцца на адной з дзяржаўных моў – рускай альбо беларускай. Пра гэта бацькі заявілі прадстаўніцы Міністэрства адукацыі Беларусі Ірыне Каржовай на сустрэчы ў Гродне.
Прадстаўніца Міністэрства адукацыі Беларусі Ірына Каржова адмыслова прыехала ў Гродна ў чацвер, 4 снежня, каб спаткацца з бацькамі вучняў школы № 36 з польскай мовай навучання і адрэагаваць на іх ліст, у якім яны выступаюць супраць новага законапраекта аб адукацыі. На падставе змен у законе не толькі геаграфія, "Чалавек і свет", гісторыя будуць выкладацца на адной з дзяржаўных моў Беларусі, пералік гэтых прадметаў можа пашырыцца па рашэнні мясцовых уладаў.
У школе № 36 сабралася поўная зала. Спадарыня Каржова адразу заявіла, што здзіўленая лістом, які атрымала ад бацькоў вучняў з Гродна, паколькі змены ў законапраект яшчэ толькі абмяркоўваюцца, а ў Палаце прадстаўнікоў плануецца ў першым чытанні разгледзець яго не раней як у другой палове 2015 году.
Яна выклала афіцыйную пазіцыю міністэрства, паводле якой выпускнікі школ з навучаннем на мовах нацыянальных меншасцяў (такіх у Беларусі чатыры: дзве – з польскай і дзве – з літоўскай мовай навучання) будуць здаваць іспыты на адной з дзяржаўным моў, а не так, як цяпер: да прыкладу, ў школе № 36 матэматыку і іншыя прадметы выкладаюць і здаюць на польскай мове. Робіцца гэта, маўляў, для таго, каб усе вучні мелі роўныя магчымасці пры паступленні як у беларускія, так і ў польскія ВНУ.
Каржова дадала, што з такімі патрабаваннямі ў міністэрства звяртаюцца бацькі дзяцей, якія навучаюцца ў гэтых школах. Паводле яе, дзяржава хоча, каб вучні ведалі дзве дзяржаўныя мовы, навучаліся па ўсіх прадметах паводле зацверджаных праграм і ў той самы час вывучалі родную мову і культуру.
Яна таксама запэўніла бацькоў, што да прыняцця змен у заканадаўства выпускныя класы будуць здаваць іспыты па ранейшай праграме, але на будучыню параіла, каб дзеці былі гатовыя самастойна вывучаць матэматыку і іншыя прадметы па-польску, калі яны збіраюцца вучыцца ў польскіх навучальных установах. Каржова таксама канстатавала, што ў Польшчы няма ніводнай беларускай школы, а беларуская мова, дзе кампактна жывуць беларусы, выкладаецца толькі як прадмет.
Бацькі ў сваю чаргу аргументавалі сваю пазіцыю тым, што пішуць заявы і аддаюць дзяцей менавіта ў школы з польскім навучаннем з першага класа і гэта ім гарантуе Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь. З першага класа дзеці вывучаюць матэматыку, а надалей і іншыя прадметы – фізіку, хімію і г.д. на польскай мове і не ўяўляюць сабе, як гэта можна, скажам, у 6 альбо 7 класе потым замяніць мову навучання. І наагул пыталіся – навошта гэта рабіць?
Многія абураліся тым, што за 18 гадоў існавання школы дзеці і надалей вывучаюць матэматыку і іншыя тэхнічныя прадметы па падручніках на рускай мове. І міністэрства за гэты час нічога не зрабіла, каб перакласці рускамоўныя падручнікі на польскую мову. Урэшце, многія абураліся тым, што міністэрства падрыхтавала новыя змены, але думкай бацькоў ніхто не пацікавіўся. Многія заяўлялі, што падобныя змены скіраваныя на тое, каб скасаваць польскамоўнае навучанне.
Дарэчы, сярод бацькоў выступалі і тыя, хто казаў, што яны не палякі, а беларусы, і прасілі не ламаць традыцыю, якая склалася ў гэтай школе, паколькі падобнай атмасферы і аўры няма ў ніводнай іншай гродзенскай школе.
Спадарыня: "Гэта школа – адзіны асяродак адукацыі горада, дзе ў мяне ні настаўнікі, ні дырэктар не пытаюцца — чаму "я разговариваю на белорусском языке", а дзеці не смяюцца здзекліва з маёй дачкі. Менавіта тут мая дачка больш далучыцца да беларускай культуры, чым у астатніх гарадскіх школах. Яна авалодала і польскай мовай на ўзроўні тэхнічных і гуманітарных навук. І сёння, гледзячы ў яе вочы, я не магу сказаць, што яе навучанне могуць перавесці на рускую мову".
Ноткі дыскусіі пасля гэтага выступу змяніліся ў больш лагодны бок. Спадарыня Каржова абяцала данесці погляд бацькоў да кіраўніцтва Міністэрства, хваліла школу і нават казала, што тут сапраўды існуе асаблівая аўра. А бацькі не спыняліся яе пераконваць, часта паўтараючы адны і тыя аргументы.
Пасля сходу я звярнуўся да некаторых бацькоў і пацікавіўся, з якімі думкамі яны выходзяць пасьля сустрэчы з прадстаўніцай Міністэрства адукацыі?
Спадарыня: "У мяне пазітыўнае ўражанне, паколькі зразумела, што бацькі да гэтае пары яшчэ ўсе разам, маюць агульную пазіцыю — і гэта добра. З іншага боку зразумела, што ні да чаго канструктыўнага мы не прыйшлі. Спадарыня Каржова мае сваю пазіцыю, але яна пабачыла і нашу, і, магчыма, зможа яе данесці, бо сітуацыя не выглядае такой "ружовай", як можа падацца, і метадамі рыторыкі нас нельга пераканаць".
Спадар: "Уражанне такое, што ўлада ўсё плануе бяз нас і прымае рашэнні бяз нас. І сёння мы практычна даведаліся, што законапраект падрыхтаваны, ухвалены, але ніхто нашай думкі не запытаўся. Я думаю, што сёння мы пагаварылі, а яны прымуць тое, што захочуць".
На сходзе прысутнічаў першы старшыня Саюза палякаў Беларусі Тадэвуш Гавін. Ён таксама выступаў і паказваў дамову СПБ з Гродзенскім гарвыканкамам, падпісаную 18 гадоў таму, аб тым, што гэта школа будзе з польскай мовай навучання. Спадар Гавін аптымістычна адказаў Свабодзе:
"Я думаю, што ўсё будзе добра. Думаю, што Міністэрства адукацыі нас пачула і нічога змяняць не будзе".
Старшыня не прызнанага беларускімі ўладамі Саюза палякаў Мечыслаў Яськевіч лічыць, што новыя змены ў заканадаўстве аб адукацыі беларускія ўлады прымаюць мэтанакіравана:
"Яны прымаюцца дзеля таго, каб знішчыць польскую адукацыю ў Беларусі. Раней такія спробы ўжо рабіліся, калі ў школе хацелі адчыніць рускамоўныя класы. Тады гэтыя спробы ўдалося спыніць, а цяпер яны заходзяць з іншага боку. Амаль 20 гадоў польскай школе, але дагэтуль не вырашаная праблема з падручнікамі на польскай мове, і ніхто яе не вырашае. А ўсё робіцца да таго, каб не было ні польскіх школаў, ні польскіх класаў у Беларусі".