Вяселле ў парніку: як жэняцца ў "агурковай сталіцы" Беларусі
04.12.2014 12:34
—
Новости Общества
Фотарэпартаж "Нашай Нівы" з вяселля Ліяны і Паўла Быбаў, што адбывалася ў Альшанах, - так званай "агурковай сталіцы" Беларусі.
Пасля таго, як маладыя прымаюць рашэнне ажаніцца, сем’і сустракаюцца ў бацькоўскай хаце будучай жонкі. Выбар дзяцей бацькі не аспрэчваюць.
На такіх запоінах (безалкагольных, вядома, бо вернікі не п'юць) абмяркоўваюцца дэталі вяселля, падзел абавязкаў і выдаткаў. Асноўны расход па традыцыі нясуць бацькі нявесты. Сярэдні грашовы разлік на аднаго госця - 20-30 даляраў, не ўлічваючы выдаткаў на ўпрыгожванні, падарункі, касцюмы, фота і відэа для маладых.

Сям’я нявесты рыхтуе і месца вяселля - парнік, дзе ўлетку растуць агуркі. У Альшанах няма вялікага памяшкання, каб змясціць усіх запрошаных гасцей, якіх можа сабрацца больш за 400 чалавек. Прычына такой масавасці - вялікія альшанскія сем’і.
Падрыхтоўка парніка для свята нараджэння новай сям’і пачынаецца за некалькі тыдняў. Зямлю ўнутры засыпаюць пілавіннем, а наверх рассцілаюць сухое сена. Дах прыцярушваюць саломай, каб на галовы гасцей не спадаў кандэнсат. Побач з парніком прыпаркоўваюць фура-рэфрыжэратар, у якой альшанскія фермеры возяць сваю прадукцыю на продаж. У ёй захоўваюць ежу для вяселля.
Пасля сустрэчы нявесты пара накіроўваецца ў сельсавет для фармальнай цырымоніі "роспісу". Асноўная ж частка вяселля адбываецца ў Доме малітвы ў нядзелю. На службе чытаюць Святое Пісанне, а бацькі жаніха ў сваёй малітве да Бога бласлаўляюць маладую пару, якая ў гэты час стаіць на каленях. Пасля службы да пары ставяцца як да паўнавартаснай сям’і.
Затым маладыя робяць святочную фотасесію для хатняга альбома, звычайна для гэтага яны ездзяць у Столін - шыкоўны парк XIX стагоддзя. Застолле пачынаецца а 15-й гадзіне і першая частка вяселля сканчаецца а 18 гадзіне на перапынак. Ён неабходны, каб аднавяскоўцы мелі час скончыць гаспадарчыя справы ў сваіх дамах.
А 20-й гадзіне пачынаецца другая частка свята, якое цягнецца да ночы.
Госці чакаюць маладых. У падагнаным рэфрыжэратары захоўваецца ежа для вяселля. Фурамі і рэфрыжэтарамі валодаюць многія сем'і ў Альшанах.

Да свайго стала маладыя ідуць па белай дарожцы, абсыпанай пялёсткамі ружаў. Яна ляжыць на сене, а пад сенам — зямля, якую яны з дзяцінства ўраблялі, дапамагаючы бацькам.

Перапынак на вяселлі. Госці разыходзяцца па гаспадарках, парабіць справы, і вернуцца за сталы праз дзве гадзіны.

![]() |
Падрыхтоўка парніка да вяселля |
![]() |
Сям'я нявесты рыхтуе накрыўкі для лавак гасцей |
![]() |
Сервіроўка сталоў. На заднім плане печка для абагрэву агуркоў увесну |
![]() |
Жаніх у апошнія хвіліны халастога жыцця. На акне фіранкі з ламбрекенамі |
![]() |
Вясельны паязд маладых складаўся з чорных BMW |
![]() |
Сведкі з боку жаніха і нявесты на хрысціянскіх вяселлях у Альшанах апранаюцца ў строі ў агульным стылі |
![]() |
Евангелісцкія вяселлі ў Альшанах адбываюцца ў нядаўна пабудаваным Доме малітвы. На фота: у чаканні службы |
![]() |
Цырымонія шлюбу — уся царква моліцца за маладых |
![]() |
![]() |
На вясельную фотасесію маладыя ездзяць у шыкоўны парк у Столін |
Госці чакаюць маладых. У падагнаным рэфрыжэратары захоўваецца ежа для вяселля. Фурамі і рэфрыжэтарамі валодаюць многія сем'і ў Альшанах.

![]() |
Дзеці ўсё жыццё помняць вяселлі свайго маленства |
Да свайго стала маладыя ідуць па белай дарожцы, абсыпанай пялёсткамі ружаў. Яна ляжыць на сене, а пад сенам — зямля, якую яны з дзяцінства ўраблялі, дапамагаючы бацькам.

![]() |
Стол маладых і сведак |
![]() |
Малітва за сталом |
Перапынак на вяселлі. Госці разыходзяцца па гаспадарках, парабіць справы, і вернуцца за сталы праз дзве гадзіны.

![]() |
![]() |
Дзеці гасцей нясуць да стала маладых падарункі |
Самыя малыя госці стамляюцца раней за ўсіх |
![]() |
На ўваходзе ў вясельны парнік |