Беларускі калегіюм запрашае на бясплатную праграму “Еўрапейскі саюз: палітыка, эканоміка, культура”

Источник материала:  
02.12.2014 15:10 — Новости Общества


Да 8 снежня Беларускі калегіюм прымае заяўкі на новую адукацыйную праграму “Еўрапейскі саюз: палітыка, эканоміка, культура”. У праграме: асновы сучаснай еўрапейскай палітыкі, эканомікі і культуры. Заняткі праводзяць вядучыя беларускія спецыялісты ў галіне.

Навучаньне ў Калегіюме бясплатнае. Апроч лекцыяў і семінараў, адбудуцца майстар-класы, практычныя заняткі і летняя школа. Заняткі будуць праходзіць з 14 студзеня па 31 траўня 2015 года (штосераду з 18.30 да 21.30). Летняя школа праграмы пройдзе ў чэрвені 2015 года.

Да ўдзелу запрашаюцца ўсе зацікаўленыя ў атрыманні новых ведаў пра Еўрапейскі саюз. Прыярытэт надаецца студэнтам старэйшых курсаў і асобам з вышэйшай адукацыяй ва ўзросце да 30 гадоў.

Набор навучэнцаў ажыццяўляецца на конкурснай аснове і базуецца на выніках сумоўя. Каб атрымаць запрашэнне на сумоўе, неабходна:
1. Запоўніць анкету.
2. Напісаць матывацыйны ліст і прымацаваць да анкеты.

Па ўсіх пытаннях звяртайцеся на kalehium@gmail.com



←От старого здания музея Великой отечественной осталось почти пустое место

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика