Курсы "Мова Нанова" атрымалі дзяржаўную рэгістрацыю
01.12.2014 15:23
—
Новости Общества
Курсы "Мова Нанова" зарэгістраваліся як сацыяльна-культурная ўстанова развіцьця беларускай мовы і культуры "Мова Нанова". Як паведаміў заснавальнік курсаў Глеб Лабадзенка, афіцыйная рэгістрацыя стала неабходнай, бо чыноўнікі адмаўляюцца даваць памяшканні для заняткаў "групе неабыякавых людзей".
![](http://www.21.by/pub/news/2014/12/1417436912924340.jpg)
"Мы прайшлі працэдуру атрымання рэгістрацыі. Здзіўлены, што чыноўнікі ў Мінску да нас паставіліся вельмі добразычліва. З рэгістрацыяй у нас звязаны пэўныя пляны. Напрыклад, цяпер зможам ладзіць мерапрыемствы не толькі ў "Галерэі Ў" ", — распавёў Глеб Лабадзенка.![](http://www.21.by/pub/news/2014/12/1417436912924340.jpg)
Паводле статуту, заснавальнікамі ўстановы "Мова Нанова" сталі мінскія выкладчыкі курсаў Глеб Лабадзенка і Алеся Літвіноўская. Рэгіянальныя выкладчыкі будуць аформленыя як сябры ўстановы. Паводле Глеба Лабадзенкі, у такім выпадку да іх не будзе аніякіх пытанняў з боку мясцовай улады.
"У нашым статуце адзначана, што грашова-камерцыйную дзейнасць мы весці не будзем. Адзінае — мы як установа можам прымаць ахвяраванні. Зразумела, што, каб курсы развіваліся, нам неабходныя нейкія сродкі. І хоць тых, хто можа ахвяраваць, дастаткова, у нас не было законнага спосабу прыняць гэтыя сродкі. Цяпер мы можам адчыніць рахунак, і любая фізычная асоба альбо фірма змогуць пералічваць нам сродкі", — кажа Глеб Лабадзенка.
Читайте также:
Читайте также: