Грамадскую кампанію #беларускаястужка распачынае «Арт Сядзіба»

Источник материала:  
30.11.2014 10:33 — Новости Общества


6 снежня акцыяй «Пазнач сябе беларусам» стартуе грамадская кампаніі #беларускаястужка. У межах першай акцыі плануецца раздаць 5000 метраў стужкі з беларускім арнаментам у 100 мабільных і стацыянарных кропках Мінску.

Грамадскую кампанію #беларускаястужка распачынае «Арт Сядзіба»


Першая акцыя «Пазнач сябе беларусам» адбудзецца ў Мінску 6 снежня і прымеркаваная да маштабнага фестывалю нацыянальнай культуры «Дзень вышыванкі» 13 снежня ў Палацы мастацтва.

«Каб кампанія #беларускаястужка стартавала ўдала, а акцыя 6 снежня «Пазнач сябе беларусам» прайшла маштабна, патрэбная кансалідацыя грамадства, стварэнне вялікай каманды і дапамога кожнага неабыякавага беларуса», — адзначаюць арганізатары.

Пра спосабы, якімі ўсе жадаючыя змогуць дапамагчы ў правядзенні акцы, можна дазнацца на старонцы «Арт Сядзібы». 





←Made in Belarus. Как делают лекарства на предприятии при Академии наук

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика