18-гадовая дзяўчына рабіла спайсы і хавала для пакупнікоў на магілах
18.11.2014 17:27
—
Новости Общества
Калі міліцыя затрымала, у яе пачалася ломка, кідала то ў жар, то ў холад. Разам з ёй затрымалі дваіх хлопцаў. Пра злачынную схему продажу наркотыка распавёў начальнік аддзялення крымінальнай міліцыі Маладзечанскага райаддзела міліцыі Юры Кабакоў.
Дзяўчына закупляла наркатычныя рэагенты ў Мінску, а ў Маладзечне на здымнай кватэры рабіла спайс.
Разам са сваім 21-гадовым маладым чалавекам, што працуе ахоўнікам, яна стварыла ў сацыяльнай сетцы "Вконтакте" суполку, праз якую прадавала наркотык. Пакупнік пісаў заказ, пералічваў грошы праз электронны кашалёк, а яму дасылалі паведамленне, дзе будзе схаваная закладка з наркотыкам.
Далей да справы далучаўся 22-гадовы таксіст, які падвозіў яе да патрэбнага месца. Дзяўчына рабіла закладку наркотыку.
Як паведаміў міліцыянер, траіх затрымалі ў аўторак, 11 лістапада.
Дзяўчына рабіла закладкі на могілках, што месцяцца каля мікрараёна Парашкі, у гаражным кааператыве. Міліцыя знайшла 18 закладак пад вазамі ля магіл, у трэшчынах. У аднаго з затрыманых дома міліцыя знайшла 60 грамаў псіхатропнага рэчыва.
Са створанай для продажу наркотыку суполкі актыўна выдаляюцца сябры, але міліцыя многіх пакупнікоў ужо правярае. Таксама шукаюць тых, хто прадаваў падазраванай рэагенты ў Мінску па такой жа схеме закладак.
У пятніцу, 14 лістапада, дзяўчыну і яе маладога чалавека арыштавалі. Таксіста адпусцілі пад падпіску. Яго машыну арыштавалі. Хутчэй за ўсё, яна будзе канфіскаваная ў даход дзяржавы.
Арыштаваная дзяўчына родам з Асцюковічаў Вілейскага раёна. Паступіла вучыцца ў політэхнічны каледж. Сама 2-3 гады набывала спайс па такой жа схеме закладак у Мінску, стаяла на ўліку. Жыла ў Маладзечне на найманай кватэры. Яе адлічылі, дзяўчына не працавала. Пра гэта распавядае начальнік аддзялення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі Дзмітры Сухоцкі:
− Калі затрымалі, у яе была ломка ў нашым кабінеце. Казала: “Я толькі з раніцы дубасіла”. Кідала то ў жар, то ў холад. Яе малады чалавек не адмаўляе, што таксама ўжывае наркотыкі.
Арыштаваны маладзён мае дзіця ад іншай жанчыны.
Дзяўчыне і яе маладому чалавеку пагражае да 13 год пазбаўлення свабоды з канфіскацыяй маёмасці.