У галерэі Tut.by адкрыўся клуб беларускай мовы.

Источник материала:
13.11.2014 15:30 — Новости Общества

У сталічным офісе партала Tut.by будуць праводзіцца раз на два тыдні бясплатныя курсы «МоваTut», уводны занятак прайшоў у сераду, 12 лістапада. На іх сабралася каля сотні чалавек. Па меркаванню арганізатараў мерапрыемтва, гэта хутчэй можна назваць беларускамоўным клубам, чым моўнымі курсамі.  

У галерэі Tut.by адкрыўся клуб беларускай мовы.

Аўдыторыя клубу розная, пачынаючы з вучняў і студэнтаў, і сканчываючы пенсіянерамі. Можна было прыходзіць з дзеткамі, якія глядзелі ў асобным пакоі анімацыйны фільм, перакладзены на беларускую мову. Сама сустрэча падзяляецца на дзве частцы. У першай праводзіцца занятак ад выкладчыкаў філалагічнага факультэта БДУ. А пасля адбываецца бяседа з госцям – гісторыкам, пісьменнікам альбо мастаком. На першую сустрэчу завітаў беларускі творца Адам Глобус. Госць распавядаў, як і пра творчасць, так і пра асабістае жыццё, а таксама прачытаў свой верш «У нашай Вільні» і абмеркаваў сваю выставу «Мінск-Вільня». Уся сустрэча прайшла за 45 хвілінаў, потым наведвальнікі маглі запоўніць анкету заўваг і прапаноў.

У галерэі Tut.by адкрыўся клуб беларускай мовы.

У галерэі Tut.by адкрыўся клуб беларускай мовы.

У галерэі Tut.by адкрыўся клуб беларускай мовы.

У галерэі Tut.by адкрыўся клуб беларускай мовы.

У галерэі Tut.by адкрыўся клуб беларускай мовы.

У галерэі Tut.by адкрыўся клуб беларускай мовы.

Некаторыя ўдзельнікі курсаў падзяліліся сваім меркаваннем ад першага занятку:

Андусь, удзельнік гурту «Бачу ўпершыню»

У галерэі Tut.by адкрыўся клуб беларускай мовы.

 - На заняткі я пайшоў са сваім сябрам – Алесям Снегам. Мы зацікавіліся гэтым мерапрыемствам і хацелі пабачыць адкрыццё «МоваТut». Уражанні, канешне, прыемныя, але хацелася пабачыць больш экшану: нейкіх падзеяў, болей прадуманага занятку. Не хапала сістэматычнасці. Яшчэ збіраюся наведаць іншыя моўныя курсы. Мажліва прыйду і сюды яшчэ, каб пашырыць некаторыя веды ў роднай мове.

Ганна і Марыя, студэнткі гуманітарнага факультэта БДУ

У галерэі Tut.by адкрыўся клуб беларускай мовы.

- Пра курсы даведаліся праз суполку Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта ў сацыяльнай сетцы, ідэя курсаў вельмі зацікавіла. Месяц таму мы намагаліся размаўляць па-беларуску паміж сабою, але пакуль атрымліваецца не заўсёды. Вельмі падабаецца беларуская літаратура, але на факультэце яе не выкладаюць. Сённяшні занятак спадабаўся, але хацелася бы акцэнт у курсах зрабіць на граматычную частку ды пашырыць слоўнікавы запас словаў. 

Аўтар: Павел Аксіновіч, фота аўтара

У галерэі Tut.by адкрыўся клуб беларускай мовы.

21.by  
←До полного отключения аналогового ТВ осталось менее полугода

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика