"Мова - гэта індывідуальнасць нацыі". Першы занятак курсаў "МоваTUT" адбыўся
13.11.2014 11:36
—
Новости Общества
На першы моўны занятак у офісе TUT.BY запісаліся 86 дарослых, 20 дзетак ад чатырох да дванадцаці гадоў і сем валанцёраў. Людзей прыйшло так шмат, што крэслы ў памяшканне галерэі TUT.BY цягнулі з рэдакцыйнага офісу. Мы пабылі на першым занятку, які быў прысвечаны тэме вітанняў і развітанняў па-беларуску, і спыталі гасцей курсаў, навошта яны вырашылі сюды прыйсці.
Заняткі курсаў "МоваTUT" мусяць адбывацца ў прасторы галерэі TUT.BY (праспект Дзяржынскага, 57, 9-ы паверх). Куратар галерэі Таццяна Бембель распавяла, што на кожным занятку будуць прысутнічаць аўтары, працы якіх экспануюцца ў галерэі. На першай сустрэчы слухачы курсаў распытвалі мастака і пісьменніка Адама Глобуса, як навучыцца размаўляць па-беларуску, а таксама пра тое, як ён стварае свае мастацкія працы.
Акрамя размовы з мастаком, была і ўрокавая частка. Выкладчыца БДУ Алена Лянкевіч (універсітэт з'яўляецца партнёрам праекта) падказвала прысутным, як вітацца і развітвацца па-беларуску, а таксама распавядала пра тое, як звяртацца адзін да аднаго. Пасля таго, як першы занятак скончыўся, мы спыталі ў спадарыні Алены:
- Мы вучым беларускую ў школе, ва ўніверсітэце. А зараз яшчэ і моўныя курсы паўсюль адчыняюцца - дык што, усё жыццё вучыцца?
- Школьнае навучанне і ўніверсітэцкае - гэта нешта абавязковае, на тыя заняткі ходзяць таму, што так трэба, а сюды ўжо ідуць тыя, хто хоча вывучаць беларускую, тыя, каму не хапіла школьнай ці ўніверсітэцкай адукацыі, або тыя, хто адчувае сябе няўпэўнена пры камунікацыі, каму не хапае асяродку. Такія курсы добрыя для таго, каб людзі знаёміліся паміж сабой, бачылі, што ёсць шмат такіх жа, як яны, якія таксама шукаюць, з кім і дзе размаўляць па-беларуску. Раптоўнае пагружэнне, калі чалавек пераходзіць на беларускую мову і ў яго няма ні сяброў, ні знаемых беларускамоўных, то часам яго не хапае надоўга. Скажам, тыдзень паразмаўляў і зламаўся. А тут ёсць нейкія рэгулярныя сустрэчы і камунікацыя, гэта вельмі важна.
Алена Лянкевіч працуе на факультэце прыкладной матэматыкі БДУ. Для паступлення туды патрабуецца адзін з найвышэйшых сярэдніх балаў. Алена Ўладзіміраўна кажа, што ў яе групе першакурснікаў-матэматыкаў сярод 23 чалавек - 3 размаўляць па-беларуску і на ёй жа пішуць кантрольныя працы.
- Вельмі нармальны працэнт для студэнтаў-матэматыкаў. Можа быць, каб былі інстытуцыянальныя падтрымкі нейкія, было б болей і беларускамоўных студэнтаў. Я праводзіла лінгвістычнае даследаванне, калі пісала дысертацыю... Пыталася ў студэнтаў, што трэба рабіць для паляпшэння моўнай сітуацыі. Найчасцейшы адказ быў - пашырэнне беларускай мовы ў школе. Хаця б гуманітарны цыкл дысцыплін трэба выкладаць на беларускай мове, там няма такога бар'ера псіхалагічнага, як па фізіцы, хіміі... Школа павінна вучыць, нават калі чалавек зараз не будзе рэальна карыстацца беларускай мовай, то калі надыдзе час, ён будзе гаварыць, бо будзе яе ведаць.
Акрамя настаўніцы, мы спыталіся ў вучняў самага рознага ўзросту - чаму яны прыйшлі на курсы.
Аляксандр Завадскі добра размаўляе па-беларуску, даўно займаецца пытаннямі мовы. Прыйшоў больш каб паглядзець, што адбываецца.
- Я прыйшоў як сузіральнік. Вельмі ўсцешаны: цудоўная мова, шыкоўная атмасфера. Я шмат гадоў таму марыў, што калі ў нашай краіне будзе чыста, мова сама ажыве. Думаю, што гэта якраз робіцца. Мы пастроілі новыя будынкі, зрабілі шмат добрага і чыстага, і цяпер мова мусіць па-сапраўднаму быць запатрабаванай.
Дзяўчаты Ірына Несцерава і Ганна Холева - перакладчыца і выкладчыца. Абедзве працуюць з кітайскай і рускай мовамі. З часам да іх прыйшло жаданне больш ведаць і беларускую.
- Жадаем размаўляць па-беларуску, таму і зацікавіліся. На TUT.BY быў артыкул - прачыталі і скарысталіся гэтай магчымасцю. На іншыя моўныя курсы падобныя ніколі не хадзілі.
Пакуль яшчэ ў штодзённым жыцці дзяўчаты размаўляюць на рускай мове, але вельмі хочуць гаварыць па-беларуску. У першую чаргу - для сябе.
- Каб адчуваць сябе беларусам, ведаць нешта аб сваіх каранях, аб сваёй краіне. Мова - частачка наша, наш генетычны код.
Выкладчыца рускай мовы і літаратуры Валянціна Донава прыгадвае: так і не здолела размаўляць па-беларуску ў час беларусізацыі 90-х.
- Усё жыццё размаўляла па-руску. Калі пайшла беларусізацыя ў 90-х, мне здавалася, што яна мела пэўны палітычны ўклон. Калі мае знаёмыя сталі гаварыць па-беларуску, я адчувала сябе троху не ў сваёй талерцы. Ведаеце: я намагаюся, але ў мяне не хапае лексікі, я не магу да іх дацягнуцца і адчуваеш сябе ніякавата - думала, раз так, то лепш не трэба. Яшчэ я ставіла такое філасофскае пытанне: навошта ў нашым свеце раз'ядноўвацца мовамі рознымі? Але час ідзе і чалавек змяняецца. Толькі нядаўна я прыйшла да высновы, што размаўляць па-беларуску трэба. Таму што мова гэта індывідуальнасць, індывідуальнасць нацыі. А мы сваю годнасць павінныя цаніць у першую чаргу, мы не павінны быць усе аднолькавымі. А саюз розных - ён наадварот цікавы. Я думаю, гэта і каштоўна: індывыдуальнасць нацыі праз мову, якая будзе цябе вылучаць і рабіць непаўторным у асяроддзі другіх.