"Лекі амаль не ўжываю". Амаль 100-гадовая жыхарка Шуміліншчыны дзеліцца сакрэтамі здароўя

Источник материала:  
13.11.2014 11:05 — Новости Общества
96-га­до­вая ба­бу­ля Ма­рыя, адзі­ная жы­хар­ка вёс­кі Бон­да­ра­ва Шу­мі­лін­ска­га ра­ё­на, сама падрымлівае парадак, тры­мае ка­ро­ву, ро­біць з ма­ла­ка смятану, сыр, чы­тае без аку­ля­раў, доб­ра чуе, ды і па­мяць яе не падводзіць. Наконт "рэ­цэп­ту", як доў­га пра­жыць і ні­ко­му не стаць абу­зай, Ма­рыя Андрэ­еў­на Ба­ра­на­ва ка­жа, што трэ­ба пра­ца­ваць, не шка­ду­ю­чы сіл, і не піць спірт­ное. Вось, ба­дай, і ўсё.

Пра гэ­тую двой­чы пра­ба­бу­лю мне рас­ка­за­лі ў Шу­мі­лін­скім рай­са­ве­це.

- На­ша Ма­рыя Анд­рэ­еў­на Ба­ра­на­ва, упэў­не­на, са­праўд­ная рэ­кард­смен­ка сярод гас­па­дынь у кра­і­не (а мо­жа, і ва ўсёй Еў­ро­пе), якія тры­маюць ка­ро­ву. Бабу­ля на­ра­дзі­ла­ся ў 1918 го­дзе. Шмат га­доў ад­пра­ца­ва­ла даяркай. І ця­пер без каровы не мо­жа, - рас­каз­вае Іры­на Но­ві­ка­ва, стар­шы­ня Шу­мі­лін­ска­га райса­ве­та.

Вы­ра­шы­лі ра­зам на­ве­даць па­ва­жа­ную ма­лоч­ні­цу. Па да­ро­зе да яе до­ма завіталі ў сель­са­вет.


Марыя Баранава
- Ма­рыя Анд­рэ­еў­на жы­ве фак­тыч­на ад­на ў вёс­цы Бон­да­ра­ва, але да яе што­дня пры­яз­джае сын. Са­цы­яль­ны ра­бот­нік на­вед­ва­ец­ца. Так, яна тры­мае ка­ро­ву, толь­кі не здае дзяр­жа­ве ма­ла­ко, бо ро­біць з яго смя­та­ну і сыр, - рас­каз­вае Тац­ця­на Дзят­ла­ва, стар­шы­ня Каў­ля­коў­ска­га сель­са­ве­та.

Тац­ця­на Ана­толь­еў­на па­ка­за­ла па­гас­па­дар­чую кні­гу, дзе зме­шча­на інфармацыя пра пен­сі­я­нер­ку. Яна нарадзілася 1 лі­пе­ня 1918 го­да. Трымае адну карову.

Ка­лі пры­еха­лі да ба­бу­лі, вы­свет­лі­ла­ся, што ка­роў­ка яе аця­лі­ла­ся лі­та­раль­на за дзень да на­ша­га ві­зі­ту. Та­му ў да­ку­мен­це трэ­ба бу­дзе зра­біць па­праў­ку.

- Я ж скон­чы­ла пяць кла­саў і ўсё жыц­цё ка­роў да­іла. Як на пен­сію вый­шла, яшчэ га­доў дзе­сяць на фер­ме ад­пра­ца­ва­ла. Да­іла ка­ля двац­ца­ці ка­роў, вядома, уруч­ную: па тры ра­зы што­дня - ле­там, два ра­зы - зі­мой. Па­гля­дзі­це, якія ў мя­не ру­кі - не­маг­чы­ма паль­цы ра­за­гнуць, - рас­каз­вае пен­сі­я­нер­ка.

Яна з го­на­рам рас­па­вя­ла і пра сваю ця­пе­раш­нюю ка­ро­ву па мя­нуш­цы Кра­су­ля, якая ў чац­вёр­ты раз аця­лі­лася. Кра­су­ля на­са­мрэч пры­га­жу­ня. Ві­да­воч­на, што яе доб­ра да­гля­дае гас­па­ды­ня. У стой­ле не пах­не гно­ем, усё ў ідэа­льным парад­ку.

- Сын у мя­не доб­ры. Ён у Бе­шан­ко­ві­чах жы­ве, але пры­яз­джае, да­па­ма­гае мне. Яму ўжо за 70, але ж ён для мне дзі­ця. Дзве дач­кі ў сы­на, ён ужо пра­дзед. А я - пра­пра­ба­бу­ля, - ка­жа Ма­рыя Анд­рэ­еў­на.

Мо­ладзь да яе пры­яз­джае пе­ры­я­дыч­на, і яна ад ду­шы час­туе іх і адо­рвае гасцін­ца­мі:

- Ма­ла­ка трэ­ба, смя­та­ны трэ­ба! Шэсць ку­рэй у мя­не, але яй­кі не ем. Усё ім і аддаю, бо ку­ды дзя­ваць? Пен­сію ж атрым­лі­ваю доб­рую - больш за 4 міль­ё­ны руб­лёў. Сы­ну даю - ён мне куп­ляе неш­та ў аў­та­лаў­цы: яна тут да мя­не ад­ной пры­яз­джае.

На апе­тыт ба­бу­ля так­са­ма не скар­дзіц­ца, на ды­е­тах не ся­дзіць.

- Ды ўсё я ем! І пель­ме­ні люб­лю, і кат­ле­ты. Агур­кі мне па­да­ба­юц­ца, але ка­лі вель­мі са­лё­ныя, та­ды не­па­ко­іць пад­страў­ні­ка­вая за­ло­за. Страў­нік так­са­ма ўжо не той… Праў­да, як пра­ца­ваць на фер­ме пе­ра­ста­ла, мне ха­це­лі "ба­та­рэй­ку" ў сэр­ца ўста­віць (кар­дыя­сты­му­ля­тар. - Аўт.). Бра­лі­ся зра­біць гэ­та ў мін­скім навуко­ва-да­след­чым ін­сты­ту­це. Але ўрач знай­шоў­ся доб­ры ў Бе­шан­ко­ві­чах. Ён мя­не і вы­ле­чыў. Ле­кі я асаб­лі­ва ні­ко­лі не ўжы­ва­ла. Ця­пер вось кар­ва­лол, валідол, ды і ўсё… А, яшчэ "Ме­зім"… Як яго? "Фор­тэ". Але вель­мі рэд­ка. Ну яшчэ і но-шпу. Ад га­лаў­но­га бо­лю ні­чо­га не п'ю. Ві­но - і ра­ней не пі­ла мно­га, і ця­пер не ха­чу, - кажа пен­сі­я­нер­ка.

Яе баць­кі пра­жы­лі ка­ля 90 га­доў, іх баць­кі - так­са­ма. Але пад 100 га­доў - та­ко­га ў сям'і не бы­ло.

Ці ве­рыць яна ў Бо­га? Так.

- Толь­кі не ра­зу­мею, за што мне Бог столь­кі га­доў даў? Му­сіць, чар­га яшчэ не дай­шла да смер­ці, - раз­ва­жае доў­га­жы­хар­ка.

Мы па­жа­да­лі ёй зда­роўя, па­дзя­ка­ва­лі за тое, што па­дзя­лі­ла­ся з на­мі сва­ёй чыстай энер­ге­ты­кай. Да­мо­ві­лі­ся, што за­про­сіць нас на 100-га­до­вы юбі­лей.

На раз­ві­тан­не Марыя Андрэеўна нас пе­ра­хрыс­ці­ла. Мне па­да­ло­ся, быц­цам гэта зрабіў анёл: з'я­ві­ла­ся ад­чу­ван­не лёг­кас­ці і ра­зу­мен­не та­го, колькі ча­су мы тра­цім на мі­тус­ню. А каш­тоў­насць жыц­ця - у зда­роўі, у тым, каб да кан­ца сва­іх дзён не стра­ціць ро­зум, па­мяць. І, на­пэў­на, яшчэ і ў тым, каб пас­ля смер­ці пра ця­бе ўспа­мі­на­лі як пра ча­ла­ве­ка, які не скар­дзіў­ся на жыц­цё…
←Танцуй! 10 вдохновляющих кадров с чемпионата Европы по танцам на инвалидных колясках, где "золото" взяли белорусы

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика