80 пахаваньняў выбітных беларусаў, якія варта наведаць на Дзяды
02.11.2014 01:37
—
Новости Общества
Радыё Свабода падрыхтавала мапы Кальварыйскіх і Ўсходніх могілак з пазначэньнем месцаў пахаваньня беларусаў, якія прысьвяцілі жыцьцё беларускай справе, культуры ці мове.
Каго варта наведаць на Кальварыйскіх могілках:
1. Вячаслаў Адамчык (01.11.1933–05.08.2001) — беларускі празаік, драматург, кінасцэнарыст. Аўтар раманаў "Чужая бацькаўшчына", "Год нулявы", "І скажа той, хто народзіцца...", апавяданьняў "Прылёт кажана", "Ноч на Галавасека". Бацька пісьменьнікаў Адама Глёбуса і Міраслава Шайбака. Пахаваны: 2 с. 1а ш. 6 м. (Падорскі)
2. Алесь Асташонак (01.06.1954–07.09.2004) — беларускі празаік, кінасцэнарыст, перакладнік. Аўтар кнігі прозы "Фарбы душы", п’есаў "Іскры ўначы", "Камэдыянт, ці Ўзьнёсласць сумнай надзеі", сцэнароў фільмаў "Камэдыянт" і "Сон". Перакладаў на беларускую Ж. Сымэнона ды інш. Сябра згуртаваньня "Тутэйшыя". Пахаваны: Калюмбарыюм. І сэктар
3. Гаўрыла Віер (07.05.1954 — 07.09.2004) — беларускі перакладнік, кінасцэнарыст, празаік. Пахаваны: Калюмбарыюм. 1 сэктар.
4. Ян Дамель (1780–30.08.1840) — мастак, прадстаўнік мастацкай школы Віленскага ўнівэрсытэту, пакінуў значны сьлед у мастацтве Беларусі і Літвы. Аўтар партрэтаў Дамініка Радзівіла, Канстанціна Тышкевіча, гістарычных палотнаў "Павел I вызваляе Касьцюшку з турмы", "Сьмерць магістра крыжакоў Ульрыха фон Юнґінґена ў бітве пад Грунвальдам", рэлігійных "Маленьне Збаўцы", "Сьвятая Канстанцыя з крыжам". Пахаваны: Пад галоўным аўтаром касьцёлу
5. Пятро Драчоў (06.07.1937–08.05.2005) — беларускі мастак, графік. Афармляў кнігі свайго сябра Ўладзімера Караткевіча, Ул. Дубоўкі, Ул. Арлова. 25 год быў мастацкім рэдактарам часопісу "Бярозка". Аўтар станкавых гравюраў "Паўстаньне 1863 году", "Кірмаш у мястэчку", шматлікіх літаграфіяў на тэмы беларускай гісторыі, ілюстрацыяў да кнігі В. Вячоркі "Пра герб і сьцяг". Пахаваны: Калюмбарыюм. ІV сэктар
6. Вацлаў Іваноўскі (25.05.1880–07.12.1943) — адзін з пачынальнікаў і лідэраў беларускага нацыянальнага руху ў ХХ ст. Заснавальнік Беларускай рэвалюцыйнай партыі, сузаснавальнік Беларускай сацыялістыянай грамады. Апрацаваў першы лемантар сучаснай беларускай мовы, стварыў у Пецярбургу першае беларускае выдавецтва — суполку "Загляне сонца і ў наша ваконца", супрацоўнічаў з газэтамі "Наша доля" і "Наша ніва". Міністар асьветы ва ўрадзе Беларускай Народнай Рэспублікі, упаўнаважаны БНР на перамовах з Польшчай 1920 г. Доктар тэхнічных навук, быў рэктарам Менскага беларускага пэдагагічнага інстытуту, выкладаў у Віленскім унівэрсытэце. З 1942 бурмістар Менску, загінуў у выніку замаху. Пахаваны: Цэнтральная алея, ля касьцёлу
7. Юры Кабылінскі (1778(?) - 04.11.1858) — сакратар Менскага дваранскага дэпутацкага сходу, літаратар, мастак, мэцэнат і калекцыянэр. Сябраваў зь Вінцэнтам Дунінам-Марцінкевічам. Заснаваў першы ў горадзе асабісты музэй, калекцыя якога складалася з манэтаў, мінэралаў, антычных старажытнасьцяў, старых кніг і манускрыптаў, сярод якіх арыгінал Статута ВКЛ і мапа Хрыстафора Калюмба. Пасьля сьмерці Кабылінскага экспанаты перайшлі ў Віленскі музэй старажытнасьцяў. Фундатар Кальварыйскай брамы. Na główną aleję wchodzi się przez bramę ufundowaną przez Jędrzeja Kobylińskiego dla uczczenia pamięci zmarłej żony. Пахаваны: Месца пахаваньня невядомае
8. Яўген Кулік (31.10.1937–12.01.2002) — беларускі мастак, кніжны графік, бібліяфіл. Мастацкі рэдактар часопісаў "Бярозка" і "Вясёлка". Аўтар рэканструкцыяў беларускіх замкаў, партрэтаў дзяячоў Беларушчыны. Сузаснавальнік мастацкай суполкі "Пагоня". Аўтар эталёна гербу "Пагоня" ў якасьці дзяржаўнага гербу Рэспублікі Беларусь у 1991–1995 г. Адзін з ідэолягаў новага беларускага Адраджэньня, лідэр нонканфармісцкага асяродку менскай інтэлігенцыі "На Паддашку", сузаснавальнік БНФ. Пахаваны: 7 с. 10 ш. 37 м.
9. Ян Баляслаў Луцкевіч (15.05.1831–04.09.1895) — бацька Івана і Антона Луцкевічаў. Прафэсійны вайсковец, паўстанец 1863–1864 г., адзін зь першых прафэсійных беларускіх чыгуначнікаў. Сябра Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, які прысьвяціў яму верш "Заўтра Спаса, кажуць людзе". Пахаваны: Цэнтральная алея
10. Янка Лучына (Ян Неслухоўскі) (06.07.1851–16.07.1897) — беларускі паэт, мысьляр, тэатральны крытык. Інжынэр-тэхноляг. Вершам "Вясновай парой" (1889) вярнуў беларускую літаратуру ў друк упершыню пасьля паўстаньня 1863–1864 г. Аўтар паэмы "Паляўнічыя акварэлькі з Палесься", абразка "З крывавых дзён". Каб выдаць у 1903 годзе ягоную кнігу "Вязанка" і ўнікнуць забароны на беларускамоўны друк, цэнзарам заявілі, што яна на баўгарскай мове. Пахаваны: ля касьцёла
11. Аляксандар Люцко (23.01.1941–04.09.1997) — заснавальнік і першы рэктар Міжнароднага інстытуту радыеэкалёгіі імя А. Сахарава (сёньня Міжнародны дзяржаўны экалягічны ўнівэрсытэт імя А. Сахарава). Аўтар манаграфіяў, навучальных дапаможнікаў у радыяцыйнай бясьпецы. Зь ягонай ініцыятывы і пад ягоным кіраўніцтвам распрацаваная Канцэпцыя радыеэкалягічнай адукацыі ў Рэспубліцы Беларусі. Пахаваны: 1 с. 2 ш. 36 м. (Бейшэр)
12. Ян Матусевіч (21.06.1948–02.09.1998) — беларускі рэлігійны і грамадзкі дзяяч, сьвятар. Першы дэкан адноўленай Беларускай Грэка-каталіцкай царквы. Ініцыятар і ўдзельнік акцыяў ушанаваньня ахвяраў сталінскага тэрору, чарнобыльскай катастрофы. Удзельнік устаноўчага зьезду БНФ "Адраджэньне", сябра Рады Таварыства беларускай мовы ад моманту заснаваньня. Асьвяціў усталяваны ў Курапатах Крыж памяці ахвяраў бальшавізму і абраз Маці Божай Чарнобыльскай. Сузаснавальнік Беларускага біблійнага таварыства. Пахаваны: 2 с. 8 ш. 15 м. (Акуліч)
13. Іван Навуменка (16.02.1925–17.12.2006) — народны пісьменьнік Беларусі, літаратуразнавец. Акадэмік АН БССР, доктар філялягічных навук, прафэсар. Аўтар раманаў "Сасна пры дарозе", "Вецер у соснах", "Сорак трэці". Старшыня ВС БССР (1985–1990). Пахаваны: 2 с. 8 ш. 20 м. (Акуліч)
14. Алесь Пісьмянкоў (25.02.1957–23.04.2004) — беларускі паэт, эсэіст, перакладнік. Працаваў у часопісах "Літаратура і мастацтва", "Полымя", "Вожык". Аўтар кніг паэзіі "Белы камень", "Чытаю зоры", "Планіда", "Вершы", "Журавель над студняй". Пахаваны: 1 с. 42 ш. 15а м. (Дзядзечкін)
15. Аляксандар Сіпайла (1854 — 1886) — каталіцкі сьвятар, пробашч катэдральнага касьцёлу імя Найсьвяцейшай Панны Марыі ў Менску. Працаваў у цяжкі для Касьцёлу час пасьля задушэньня паўстаньня 1863–1864 г. У памяць пра ягоную самаадданую працу людзі паставілі помнік з надпісам: "Сьвятога жыцьця ня многа дзён, а добрая слава жыць будзе вечна". Пахаваны: Ля касьцёлу.
16. Галіна Сяржаніна (17.10.1930–22.05.2008) — навуковец-біёляг, аўтарка шэрагу навуковых выданьняў, суаўтарка беларускамоўнага энцыкляпэдычнага даведніка "Грыбы і грыбная кулінарыя". Пахаваная: 8 с. 35 ш. 15 м. (Зайцавы)
17. Алесь Траяноўскі (22 верасьня 1925, Уздымач на Случчыне — 18 сакавіка 2005 ) — беларускі пісьменьнік, літаратуразнаўца, перакладнік з славянскіх моваў. Ляўрэат кашубскай прэміі Сталема, пачынальнік беларуска-сэрбалужыцкіх кантактаў. Кіраваў аддзелам літаратуры і мастацтва у "Зьвязьдзе", быў намесьнікам рэдактара часопіса "Мастацтва Беларусі", рэдактарам адноўленай "Беларускай крыніцы". Пахаваны: каля сьцяны ў куце 6 сэктару.
С — сэктар Ш — шэраг М — месца
Усходнія могілкі
1. Васіль Быкаў. Легендарны пісьменьнік і грамадзкі дзяяч. Быкава называюць сумленьнем нацыі.
2. Генадзь Бураўкін. Беларускі паэт, журналіст і дыплямат. Ляўрэат дзяржаўнай прэміі імя Янкі Купалы
3. Заір Азгур. Скульптар, народны мастак. Аўтар бюсту Янку Купалу ў Вязынцы, паўфігуры Міколы Гусоўскага і ансамблю на плошчы Якуба Коласа.
4. Алена Аладава. Мастацтвазнаўца. Стваральніца і шматгадовая кіраўніца Дзяржаўнага мастацкага музэю. Зьбірала шэдэўры беларускага жывапісу.
5. Анатоль Анікейчык. Скульптар-манумэнталіст, народны мастак. Аўтар помніка Янку Купалу ў Менску.
6. Іван Ахрэмчык. Народны мастак. Аўтар шэрагу партрэтаў, тэматычных карцінаў ды пэйзажаў.
7. Анатоль Багатыроў. Кампазытар, народны артыст. Адзін з заснавальнікаў нацыянальнай беларускай оперы. Аўтар опэры "У пушчах Палесься" паводле Якуба Коласа.
8. Алесь Бачыла. Паэт і драматург. Аўтар паўтара дзясятка кнігаў паэзіі. Пераклаў на беларускую мову "Тараса Бульбу" М. Гогаля і інш.
9. Андрэй Бембель. Скульптар, народны мастак. Адзін з аўтараў мэмарыялу "Берасьцейская крэпасьць-герой", аздабленьня Дома Ўраду і Манумэнта Перамогі ў Менску, партрэтаў Адама Міцкевіча і Янкі Купалы.
10. Мікалай Бірыла. Мовазнаўца. Спэцыяліст па беларускай антрапаніміі. Аўтар 110 мовазнаўчых працаў, у т. л. 8 манаграфій і слоўнікаў.
11. Пятрусь Броўка. Пісьменьнік, народны паэт. Аўтар дзясяткаў кніг паэзіі. "Пахне чабор", "Александрына" і многія іншыя вершы пакладзеныя на музыку.
12. Алег Бябенін. Незалежны журналіст і стваральнік сайту "Хартыя 97".
13. Генрых Вагнэр. Кампазытар і музыка, народны артыст. Аўтар опэры "Сьцежкаю жыцьця" паводле аповесьці В. Быкава "Воўчая зграя" і інш.
14. Ігар Гермянчук. Журналіст, грамадзкі дзяяч. Удзельнік незалежніцкага руху 80-х, дэпутат Вярхоўнага Савету 12-га скліканьня. Рэдактар забароненай газэты "Свабода".
15. Аляксей Глебаў. Скульптар, народны мастак. Аўтар помніка Францішку Скарыну ў Полацку.
16. Пятро Глебка. Паэт, навуковец. Ініцыяваў збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Спрыяў разьвіцьцю беларускага тэатразнаўства і фальклярыстыкі, мастацтвазнаўства і этнаграфіі.
17. Анатоль Грачанікаў. Паэт і перакладнік.
18. Ігар Дабралюбаў. Рэжысэр і сцэнарыст, народны артыст. Падтрымліваў адраджэнскі рух у 90-я гг. Зьняў фільмы "Белыя росы", "Іван Макаравіч" (першая беларуская стужка, уганараваная на прэстыжным заходнім кінафэстывалі) і многія іншыя.
19. Лілія Давідовіч. Акторка, народная артыстка. Легенда Купалаўскага тэатру. Сыграла ў "Ідыліі" Дуніна-Марцінкевіча, "Паўлінцы" Купалы, "Чорнай паньне Нясьвіжа" Дударава і інш.
20. Іосіф Жыновіч. Цымбаліст, дырыгент, народны артыст. Заснавальнік катэдры народных інструмэнтаў у Беларускай кансэрваторыі. Кіраўнік дзяржаўнага аркестру БССР.
21. Уладзімер Караткевіч. Паэт, празаік, публіцыст, драматург. Выступаў і абарону мовы і культуры. Аўтар раманаў "Дзікае паляваньне караля Стаха", "Каласы пад сярпом тваім", "Чорны замак Альшанскі", патрыятычных вершаў.
22. Уладзімер Кармілкін. Журналіст і фатограф. Аўтар унікальнага архіву пра пачаткі беларускай незалежнасьці 80-90-х гг.
23. Генадзь Карпенка. Навуковец, палітык. Адзін зь лідэраў дэмакратычнага руху.
24. Арлен Кашкурэвіч. Народны мастак. Стварыў партрэты гістарычных дзеячоў Беларусі, сэрыі "Купаліяна", "Асьветнікі" і інш. Аздобіў кнігі Караткевіча, Коласа і Купалы.
25. Аляксандар Кішчанка. Народны мастак. Аўтар габеэлену "Чарнобыль" і "Габэлену стагодзьдзя" — самага вялікага габэлену ў сьвеце.
26. Кандрат Крапіва. Народны пісьменьнік. Паэт, сатырык, драматург, мовазнаўца. Пісаў байкі і камэдыі, аўтар п’есы "Хто сьмяецца апошнім", якую называюць замаскаваным памфлетам супраць сталінізму.
27. Аркадзь Куляшоў. Народны паэт. Сярод іншага, напісаў паэму "Хамуціус", прысьвечаную нацыянальнаму герою Кастусю Каліноўскаму і яго патрыятычнай справе.
28. Еўдакія Лось. Паэтэса. Аўтарка 11 зборнікаў лірыкі і шэрагу кніжак для дзяцей.
29. Міхась Лынькоў. Народны пісьменьнік. Празаік, літаратуразнаўца. Аўтар кнігі "Міколка-паравоз" і інш.
30. Андрэй Макаёнак. Драматург, народны пісьменьнік. Аўтар камэдыяў "Лявоніха на арбіце", "Сьвятая прастата", трагікамэдыяў "Зацюканы апостал" і "Трыбунал" і інш.
31. Янка Маўр. Пісьменьнік. Аўтар "Палескіх рабінзонаў" ды іншых апавяданьняў для дзяцей і падлеткаў.
32. Іван Мележ. Празаік, драматург, народны пісьменьнік. Аўтар раману "Людзі на балоце" з трылёгіі "Палеская хроніка" і інш.
33. Уладзімер Мулявін. Музыка, народны артыст. Заснавальнік і кіраўнік ансамблю "Песьняры".
34. Пімен Панчанка. Народны паэт. Аўтар зборнікаў лірыкі, у тым ліку вершаў пра мову "Беларуская мова" і "Родная мова". Перакладаў Міцкевіча, Шылера інш.
35. Піліп Пестрак. Паэт, празаік, перакладнік. Аўтар раманаў "Серадзібор" і "Сустрэнемся на барыкадах" і інш.
36. Міхаіл Пташук. Кінарэжысэр, актор. Аўтар фільмаў "Знак бяды" і "Чорны замак Альшанскі" і інш.
37. Віктар Роўда. Дырыгент, пэдагог, народны артыст.
38. Канстанцін Саньнікаў. Рэжысэр, актор, народны артыст. Кіраваў Беларускім трэцім тэатрам (пасьля Уладзіслава Галубка), пасьля — тэатрам імя Янкі Купалы.
39. Барыс Сачанка. Пісьменьнік і перакладнік. Выдаў шэраг кнігаў прозы, аўтар аповесьці "Не на той вуліцы". Склаў зборнік паэзіі беларускай эміграцыі.
40. Стэфанія Станюта. Акторка, народная артыстка. Легенда беларускага тэатру і кіно. Акторка тэатраў Галубка і Янкі Купалы.
41. Язэп Сушынскі. Мовазнаўца. Займаўся распрацоўкай навуковай тэрміналёгіі. Адзін з арганізатараў Першага Усебеларускага Кангрэсу. Рэпрэсаваны.
42. Георгі Таразевіч. Грамадзкі і палітычны дзяяч, дыплямат. Выступаў у абарону нацыянальнай сымболікі і мовы. Адзін зь лідэраў Беларускай Сацыял-дэмакратыі.
43. Віктар Тарасаў. Актор, народны артыст. Сыграў у дзясятках спэктакляў і больш за паўсотні фільмаў.
44. Міхась Ткачоў. Гісторык, археоляг і грамадзкі дзяяч. Дасьледнік замкаў і вайсковай гісторыі Беларусі. Адзін з утваральнікаў "Мартыралёгу" і БНФ.
45. Мікола Трухан. Актор, рэжысэр. Стваральнік тэатру "Дзе-Я?".
46. Віктар Тураў. Народны артыст, кінарэжысэр. Стварыў кінацыкаль паводле трылёгіі І. Мележа "Палеская хроніка", экранізаваў "Шляхціца Завальню" паводле Яна Баршчэўскага і інш.
47. Іван Чыгрынаў. Народны пісьменьнік. Аўтар раману "Плач перапёлкі" і інш.. Ад 1989 — галоўны рэдактар часопісу "Спадчына".
48. Іван Шамякін. Народны пісьменьнік. Аўтар раманаў "Сэрца на далоні", "Глыбокая плынь", цыклю "Трывожнае шчасьце" і інш.
49. Рыгор Шырма. Народны артыст. Харавы дырыгент і фальклярыст. Сабраў больш за 2 тысячы беларускіх народных песень. Як кіраўнік Таварыства беларускай школы (1927-1936), наладжваў працу школаў зь беларускай мовай навучаньня.
50. Яўгенія Янішчыц. Паэтэса. Скразныя тэмы яе творчасьці — беларуская прырода, вёска, палесьсе. Аўтарка вершу "Ты паклiч мяне. Пазавi" і інш.
51. Фёдар Янкоўскі. Мовазнаўца, пісьменьнік. Складальнік зборнікаў афарызмаў, прыказак і прымавак, параўнаньняў, фразэалягізмаў і інш.