У Браслаўскім раёне знойдзены фрэскі XVII стагоддзя

Источник материала:  
31.10.2014 10:11 — Новости Общества
Настаяцель касцёла Святой Тройцы ў Друі Браслаўскага раёна Сяргей Сурыновіч знайшоў старыя фрэскі - меркавана, яны датуюцца сярэдзінай XVII стагоддзя.


Фота са старонкі Сяргея Сурыновіча ў Facebook

Тры пліткі, выкананыя ў тэхніцы фрэскі, знаходзіліся сярод буданіўчага смецця ў кляштары, паведаміў ксёндз Сяргей Сурыновіч на сваёй старонцы ў Facebook.

"Пры вырабе гэтай пліткі выкарыстоўвалася менавіта тэхніка фрэскі, аб чым мне паведаміла мастачка, спецыяліст па фрэсках з акадэмічнай адукацыяй у гэтай галіне", - піша святар.


Касцёл у Друі. Фота: Сяргей Гудзілін, "Наша ніва"

Настаяцель касцёла ў Друі плануе стварыць музей, які будзе дзейнічаць пры храме. Знойдзеныя старыя фрэскі стануць ягонымі экспанатамі.

Чытайце таксама:

Вартаўнікі бастыёнаў. Як жывуць і служаць каталіцкія святары ў маленькіх вясковых прыходах? >>>
←1 ноября открывается сезон охоты

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика