Адміністрацыя прэзідэнта выбачылася перад БНФ за выкарыстанне рускай мовы

Источник материала:  
30.10.2014 12:21 — Новости Общества

 
Адміністрацыя прэзыдэнта выбачылася перад намеснікам старшыні партыі БНФ Рыгорам Кастусёвым за расейскамоўны адказ на ягоны беларускамоўны зварот. Пра гэта паведамляе прэс-служба партыі.
 
У першапачатковым звароце палітык прапаноўваў прызначыць на пасаду старшыні Шклоўскага райвыканкаму кандыдата эканамічных навук Пятра Мігурскага, які, на думку Кастусёва, будзе лепей упраўляцца з кіраваньнем гаспадаркай раёну. Акрамя таго, у лісьце называліся факты, якія, як заяўляе Кастусёў, вядуць раённую гаспадарку да разбурэньня.
 
Рыгор Кастусёў не пасьпеў даслаць скаргу ў адміністрацыю прэзыдэнта на факт парушэньня ёю канстытуцыі і закону аб мовах. Але, кажа палітык, у ведамстве прэзыдэнта ў час спахапіліся і выбачыліся.
 
У лісьце палітыку адпісалі: "Прыносім свае прабачэнні за паведамленне, накіраванае ў Ваш адрас раней на рускай мове".


фота с сайта партыі БНФ
←СК завершил расследование уголовного дела в отношении бывшего начальника производства Светлогорского ЦКК

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика