Браканьераў ловяць на возеры Свір: за два дні - два факты
27.10.2014 14:39
—
Новости Общества

Фота avivas.ru
Каля 15 гадзін 7 кастрычніка работнікі Мядзельскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету на возеры Свір паблізу вусця ракі Смолка затрымалі жыхара Вілейскага раёна. Забароненай прыладай рыбалоўства – сеткай – ён незаконна злавіў дзевяць сазанаў.
Агульная вага рыбы – восем кілаграмаў. Парушальнік прычыніў шкоду навакольнаму асяроддзю на суму больш за восем мільёнаў рублёў.
А праз дзень, 8 кастрычніка, зноў жа на возеры Свір непадалёку ад рэчкі Вялікі Перакоп работнікі ўпраўлення аператыўнага рэагавання Дзяржінспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету затрымалі двух чалавек. Жыхары Мядзельскага і Вілейскага раёнаў рыбалоўнай сеткай незаконна злавілі 11 краснапёрак, шэсць шчупакоў, пяць лінёў і іншую рыбу.
Яны прычынілі шкоду навакольнаму асяроддзю на суму больш за 11 мільёнаў рублёў.
Па абодвух фактах супрацоўнікі Мядзельскага райаддзела Следчага камітэта Беларусі ўзбудзілі крымінальныя справы.