Дзе павінны былі стварыць Віцебскае мора?
22.10.2014 15:37
—
Новости Общества
Вядомы віцебскі краязнаўца Мікалай Півавар распавёў пра гісторыю пасёлка Лужасна, што знаходзіцца недалёка ад абласнога цэнтра.
Большасць населеных пунктаў Беларусі размяшчаюцца кампактна, у адным месцы. Лужасна ў гэтым сэнсе выключэнне. Ёсць тры часткі, якія маюць адну назву - Лужасна, але знаходзяцца дастаткова далёка адна ад другой. Гэта сам пасёлак, тэхнікум, чыгуначная станцыя. А ёсць яшчэ дачы, лагеры, Віцебская ГЭС - яны таксама маюць прывязку да Лужасна.
На карце 1790 года сяло Лужасна знаходзілася па абодва бакі Лужаснянкі. Пасёлак Лужасна цяпер - гэта тэрыторыя, што цягнецца ўздоўж Дзвіны па вуліцы Лынькова ад Віцебскага кадэцкага вучылішча да канечнага прыпынку аўтобуса №14.
На сённяшні момант гэта самая населеная і значная частка Лужасна.
У 1909 годзе ў Лужасна была адчынена земляробчае вучылішча. У савецкія часы яно стала дзяржаўным ільнопяньковым тэхнікумам. У 1970 годзе яго аб'ядналі з Бігосаўскім заатэхнічным тэхнікумам, і ўстанова атрымала назву Лужаснянскага сельскагаспадарчага тэхнікума. Тут пабудавалі новы навучальны корпус, 5 інтэрнатаў, студэнцкі гарадок, жылыя дамы для выкладчыкаў і іх сям'яў.
Зараз навучальная ўстанова падпарадкавана Віцебскай акадэміі ветэрынарнай медыцыны і лічыцца аграрным каледжам. Але мясцовыя жыхары па звычаю прытрымліваюцца старой назвы - "тэхнікум".
Межамі гэтага раёна можна лічыць стадыён і канечны прыпынак маршрутнага таксі №83. Цэнтр - магазін, пошта, галоўны будынак каледжа.
Чыгуначная сианцыя, ці проста "станцыя", як называюць яе мясцовыя жыхары, знаходзіцца ў 2 км ад тэхнікума, а калі ісці напрасткі ад вучылішча праз Цёплы лес - то ў 1 кіламетры.
Месца вядома тым, што тут у 1940 годзе быў зарэгістраваны мінімум тэмператур на Беларусі, а менавіта -44 °С.
У 1902 годзе непадалёк ад Лужасна прайшла Пецярбургска-Адэская чыгунка. Першапачаткова станцыі не было. Быў раз'езд. Пасажырскія цягнікі на ім не спыняліся. На карце 1928 года раз'езда ўжо няма, а ў "Атласе пуцей зносін", выдадзеным РККА ў 1943 годзе, на месцы сучаснай станцыі Лужасна паказаны блок-пост 558 км.
Станцыя з'явілася ўжо пасля вайны. Ад яе пачалося будаўніцтва веткі да Задзвіння і да вёскі Лушчыха, дзе планавалася стварыць вялізную Віцебскую ГЭС і Віцебскае мора. Праўда, зрабіць лінію планаванася, відаць, яшчэ да вайны. Сярод мясцовых жыхароў хадзілі плёткі, што ў Лужасна з Віцебска будзе праводзіцца трамвай, бо завезлі шмат вузкіх рэйкаў.
Будаўніцтва лініі Лужасна - Задзвінне пачалося ў 1946 годзе. Пастанова СНК БССР і ЦК КП(б)Б была прынята 13.02.1946 года. Віцебскі аблвыканкам прыняў адпаведную пастанову 13.03.1946 года. Згодна ёй старшыні Кастрычніцкага, Першамайскага і Чыгуначнага раёнаў у дэкадны тэрмін у парадку прыцягнення па працпавіннасці мусілі накіраваць на будаўніцтва чыгуначнай веткі Лужасна- Вярхоўе - Руба 500 чалавек. Начальнікам 101 участка з'яўляўся таварыш Эгенбург.
Палонныя немцы збудавалі дамы на цяперашняй станцыі і пачалі правядзенне палатна. Жылі яны ў будынку Узнясенскай царквы, дзе для іх зрабілі 4-ярусныя нары.
У 1952 годзе станцыя Лужасна знаходзілася ў падпарадканні Заходняй чыгункі, у 1955 годзе яна адносілася да ўчастка Калінінскай дарогі.
Ад станцыі да Віцебска ўкладзены двухпутны шлях, а ў бок Гарадка - аднапутны. Другі шлях ад Віцебска закачваецца засцерагальным тупіком. Ёсць яшчэ два пуці на самой станцыі. Адзін патрэбны для манеўраў і заканчваецца тупіком, а другі вядзе паўз вёскі Лужасна, Букаціна, Калінава, Цяцёркі, Вярхоўе да станцыі Залучча.
Знаходзяцца яны ў лясным масіве на беразе Дзвіны вышэй Лужасна. Арганізавалі іх яшчэ ў 1950-я гады: гэта "Зорька", "Сокол", "Орленок", "Березка" і "Чайка". Месцы адпачынку для дзяцей сваіх супрацоўнікаў стваралі розныя арганізацыі. Напачатку будынкі былі толькі драўляныя, без "зручнасцяў", але з цягам часу з'явіліся мураваныя карпусы, каналізацыя, ацяпленне, інфраструктура, асфальтаваныя дарогі.
З распадам СССР і змяншэннем выдаткаў на сацыяльную палітыку, многія лагеры ў краіне закрыліся. Змены закранулі і Лужасна. Перастаў існаваць "Сокол". Стаіць "Орленок", але дзяцей там не бывае. Змянілася і назва ўстановы.
Цяпер у Лужасна дзейнічаюць тры аздараўленчыя лагеры: "Зорька" ААТ "Будаўнічы трэст №9 г. Віцебск" на 190 месцаў, "Чайка" ААТ "Віцебскі завод радыёдэталяў "Маналіт" на 240 мест, "Березка" ААТ "Чырвоны Кастрычнік" на 240 месцаў.
Але і ў іх засталося нядоўгае жыццё. Верагодна, лагеры зачыняць у сувязі з будаўніцтвам Віцебскай ГЭС і стварэннем вадасховішча ў рэчышчы Дзвіны.
Пакуль у лес, які мясцовыя па звычцы называюць "Лагеры", ходзяць па грыбы, якіх тут багата.
Такім чынам, калісьці невялікае паселішча зараз займае абшырны абсяг у некалькі квадратных кіламетраў.
Большасць населеных пунктаў Беларусі размяшчаюцца кампактна, у адным месцы. Лужасна ў гэтым сэнсе выключэнне. Ёсць тры часткі, якія маюць адну назву - Лужасна, але знаходзяцца дастаткова далёка адна ад другой. Гэта сам пасёлак, тэхнікум, чыгуначная станцыя. А ёсць яшчэ дачы, лагеры, Віцебская ГЭС - яны таксама маюць прывязку да Лужасна.
Пасёлак
Гэта самая старажытная частка. У пісьмовых крыніцах сяло Лужасна прыгадваецца як "двор князя Агінскага" яшчэ з 1530 года. Але, хутчэй за ўсё, "двор" быў не на месцы сучаснага населенага пункта. Тут знаходзіцца ўмоўная мяжа пасёлка, якая аддзяляе яго ад Давыдаўкі.На карце 1790 года сяло Лужасна знаходзілася па абодва бакі Лужаснянкі. Пасёлак Лужасна цяпер - гэта тэрыторыя, што цягнецца ўздоўж Дзвіны па вуліцы Лынькова ад Віцебскага кадэцкага вучылішча да канечнага прыпынку аўтобуса №14.
"Тэхнікум"
На сённяшні момант гэта самая населеная і значная частка Лужасна. У 1909 годзе ў Лужасна была адчынена земляробчае вучылішча. У савецкія часы яно стала дзяржаўным ільнопяньковым тэхнікумам. У 1970 годзе яго аб'ядналі з Бігосаўскім заатэхнічным тэхнікумам, і ўстанова атрымала назву Лужаснянскага сельскагаспадарчага тэхнікума. Тут пабудавалі новы навучальны корпус, 5 інтэрнатаў, студэнцкі гарадок, жылыя дамы для выкладчыкаў і іх сям'яў.
Зараз навучальная ўстанова падпарадкавана Віцебскай акадэміі ветэрынарнай медыцыны і лічыцца аграрным каледжам. Але мясцовыя жыхары па звычаю прытрымліваюцца старой назвы - "тэхнікум".
Межамі гэтага раёна можна лічыць стадыён і канечны прыпынак маршрутнага таксі №83. Цэнтр - магазін, пошта, галоўны будынак каледжа.
Чыгуначная станцыя
Чыгуначная сианцыя, ці проста "станцыя", як называюць яе мясцовыя жыхары, знаходзіцца ў 2 км ад тэхнікума, а калі ісці напрасткі ад вучылішча праз Цёплы лес - то ў 1 кіламетры. Месца вядома тым, што тут у 1940 годзе быў зарэгістраваны мінімум тэмператур на Беларусі, а менавіта -44 °С.
У 1902 годзе непадалёк ад Лужасна прайшла Пецярбургска-Адэская чыгунка. Першапачаткова станцыі не было. Быў раз'езд. Пасажырскія цягнікі на ім не спыняліся. На карце 1928 года раз'езда ўжо няма, а ў "Атласе пуцей зносін", выдадзеным РККА ў 1943 годзе, на месцы сучаснай станцыі Лужасна паказаны блок-пост 558 км.
Станцыя з'явілася ўжо пасля вайны. Ад яе пачалося будаўніцтва веткі да Задзвіння і да вёскі Лушчыха, дзе планавалася стварыць вялізную Віцебскую ГЭС і Віцебскае мора. Праўда, зрабіць лінію планаванася, відаць, яшчэ да вайны. Сярод мясцовых жыхароў хадзілі плёткі, што ў Лужасна з Віцебска будзе праводзіцца трамвай, бо завезлі шмат вузкіх рэйкаў.
Будаўніцтва лініі Лужасна - Задзвінне пачалося ў 1946 годзе. Пастанова СНК БССР і ЦК КП(б)Б была прынята 13.02.1946 года. Віцебскі аблвыканкам прыняў адпаведную пастанову 13.03.1946 года. Згодна ёй старшыні Кастрычніцкага, Першамайскага і Чыгуначнага раёнаў у дэкадны тэрмін у парадку прыцягнення па працпавіннасці мусілі накіраваць на будаўніцтва чыгуначнай веткі Лужасна- Вярхоўе - Руба 500 чалавек. Начальнікам 101 участка з'яўляўся таварыш Эгенбург.
Палонныя немцы збудавалі дамы на цяперашняй станцыі і пачалі правядзенне палатна. Жылі яны ў будынку Узнясенскай царквы, дзе для іх зрабілі 4-ярусныя нары.
У 1952 годзе станцыя Лужасна знаходзілася ў падпарадканні Заходняй чыгункі, у 1955 годзе яна адносілася да ўчастка Калінінскай дарогі.
Ад станцыі да Віцебска ўкладзены двухпутны шлях, а ў бок Гарадка - аднапутны. Другі шлях ад Віцебска закачваецца засцерагальным тупіком. Ёсць яшчэ два пуці на самой станцыі. Адзін патрэбны для манеўраў і заканчваецца тупіком, а другі вядзе паўз вёскі Лужасна, Букаціна, Калінава, Цяцёркі, Вярхоўе да станцыі Залучча.
Лужаснянскія піянерскія лагеры
Знаходзяцца яны ў лясным масіве на беразе Дзвіны вышэй Лужасна. Арганізавалі іх яшчэ ў 1950-я гады: гэта "Зорька", "Сокол", "Орленок", "Березка" і "Чайка". Месцы адпачынку для дзяцей сваіх супрацоўнікаў стваралі розныя арганізацыі. Напачатку будынкі былі толькі драўляныя, без "зручнасцяў", але з цягам часу з'явіліся мураваныя карпусы, каналізацыя, ацяпленне, інфраструктура, асфальтаваныя дарогі. З распадам СССР і змяншэннем выдаткаў на сацыяльную палітыку, многія лагеры ў краіне закрыліся. Змены закранулі і Лужасна. Перастаў існаваць "Сокол". Стаіць "Орленок", але дзяцей там не бывае. Змянілася і назва ўстановы.
Цяпер у Лужасна дзейнічаюць тры аздараўленчыя лагеры: "Зорька" ААТ "Будаўнічы трэст №9 г. Віцебск" на 190 месцаў, "Чайка" ААТ "Віцебскі завод радыёдэталяў "Маналіт" на 240 мест, "Березка" ААТ "Чырвоны Кастрычнік" на 240 месцаў.
Але і ў іх засталося нядоўгае жыццё. Верагодна, лагеры зачыняць у сувязі з будаўніцтвам Віцебскай ГЭС і стварэннем вадасховішча ў рэчышчы Дзвіны.
Пакуль у лес, які мясцовыя па звычцы называюць "Лагеры", ходзяць па грыбы, якіх тут багата.
Лецішчы і ГЭС
Ёсць яшчэ дачныя таварыствы "Лужасна". Яны знаходзяцца каля канечнага прыпынку аўтобуса №14, каля станцыі Лужасна (зямлю тут у 1990-я гады давалі з большага работнікам адукацыі), на левым беразе ракі Лужаснянка, ад сутокі яе з Дзвіной да чыгуначнага маста.
У апошнім месцы на пачатку 1990-х утварылі дачнае таварыства "Лужасна-1". Пазней было арганізавана таварыства "Лужасна-2" - яго стварылі тыя, хто не ўвайшоў у першае таварыства. Пад гэтыя таварыствы пайшла зямля былой вёскі Слабодка.
Такім чынам, калісьці невялікае паселішча зараз займае абшырны абсяг у некалькі квадратных кіламетраў.