Школы праз "нестандартны выклік" папулярызуюць родную мову

Источник материала:  
18.10.2014 10:39 — Новости Общества
Нацыянальны адукацыйны партал сумесна з сярэдняй школай № 3 г. Нароўлі распачалі адукацыйны праект-акцыю "Нестандартны варыянт". Школы кідаюць адзін аднаму выклік чытаць на памяць творы беларускіх аўтараў са школьнай праграмы.

Ініцыятыва нагадвае папулярны флэшмоб. Школа, якая атрымала выклік, павінна на працягу трох дзён адказаць на яго, падрыхтаваўшы свой ролік не больш за 3 хвіліны. Але выкананне ўсім вядомага твора павінна быць арыгінальным, бо, адна з умоваў арганізатараў – "нестандартна падысці да асэнсавання твораў класікаў беларускай літаратуры, якія вывучаюцца ў школе".

Внимание! У вас отключен JavaScript, ваш браузер не поддерживает HTML5, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player.


Кожны ўдзельнік перадае эстафету адной са школ у кожнай вобласці і Мінску, прапаноўваючы працягнуць праект-акцыю.

Першымі відэа запісалі школьнікі з Нароўлі і заклікалі далучыцца да акцыі ліцэю БДУ, гімназіям усіх абласных цэнтраў і Салігорскай гіманзіі №1.
 
Відэаролікі ўдзельнікаў можна праглядзець і прагаласаваць за іх на Нацыянальнам адукацыйным партале.
 
Іх пакуль не шмат, але акцыя толькі пачалася.
←МЧС рекомендует использовать для обогрева жилья только сертифицированные электрообогреватели

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика