Сустрэча "Мова ці кава" 15 кастрычніка ўсё ж такі адбудзецца

Источник материала:  
15.10.2014 18:35 — Новости Общества
Сустрэча ў межах моўнага праекта “Мова ці кава” адбудзецца, як і планавалася, 15 кастрычніка а 19-й гадзіне ў Галерэі TUT.BY. Пра гэта паведаміла арганізатарка праекта Кацярына Кібальчыч на старонцы праекта ў Facebook.

"Гучаць заклікі байкатаваць курсы. Некаторыя вядоўцы таксама лічаць, што заняткі трэба адмяняць. Тым не менш, я прымаю рашэнне правесці СЁННЯ адкрытую сустрэчу "Мова ці кава". Яна можа стаць апошняй. Запрашаю а 19-й гадзіне ў галерэю TUT.BY (ст. метро "Міхалова") нашых студэнтаў, сяброў, неабыякавых людзей. Вы можаце падтрымаць курсы, выказаць сваё меркаванне пра лёс ініцыятывы ці проста развітацца. Важна пабачыць ці сапраўды "Мова для ўсіх" - гэта ідэя блізкая не толькі мне".

Нагадаем, што літаральна некалькі гадзін таму на старонцы праекта з’явіўся запіс пра адмену сённяшняга занятку: "Сёньня заняткаў "Мова ці кава" ня будзе. Просім прабачэньня".

Арганізатары папулярных моўных курсаў не паразумеліся адзін з адным... ў палітычных пытаннях. Удзельнікі каманды маюць розныя меркаванні наконт сітуацыі ў суседняй дзяржаве, Украіне. Іх спрэчкі ў апошнія дні разышліся па сеціве, некаторыя каментатары соцсеткі Facebook нават заклікалі заняткі байкатаваць.
←В Бобруйске перекрыли канал поставки особо опасного психотропа в Беларусь

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика