"Беларуская мяжа - самая добрая". Журналіст падзяжурыў з мытнікамі ў Верхнядзінскім раёне
03.10.2014 11:50
—
Новости Общества
Карэспандэнт "Звязды" падзяжурыў з беларускімі мытнікамі ў пункце пропуску "Грыгароўшчына", праз які штогод праходзіць больш за 200 тысяч аўто.
Я прыехаў у Верхнядзвінск а сёмай гадзіне вечара. Пакуль ехалі ў службовай машыне мытнікаў да месца прызначэння, справа ўбачыў чаргу аўтамабіляў - кіламетры два працягласцю, у асноўным - фуры.
Маім "гідам" на мытні стаў Уладзімір Купрэеў, начальнік аднаго з пяці аддзелаў мытнага афармлення і кантролю. Здзівіла, што ён ні разу не быў у Латвіі, ды і іншых краінах Еўрапейскага саюза. (А многім, напэўна, здаецца, што мытнікі свабодна ходзяць праз мяжу).
Я ніяк не мог зразумець, што такое "профіль рызыкі". Калі казаць проста, гэта значыць, што перавозчык выклікаў падазрэнне. Пазнаёміўся з вадзіцелямі. Першы з іх стаяў у чарзе на выезд. Узрадаваўся, як дзіця, што пра яго напішуць у газеце, патэлефанаваў нават дамоў і паведаміў, што стане "зоркай" у "Звяздзе".
- Я - грамадзянін Літвы, еду ў Латвію. Вязу розныя сантэхнічныя аксесуары. Мне 52 гады, на міжнародных рэйсах - гадоў 15. Усякія тавары перавожу. Тут мытнікі вельмі добра працуюць. Так і напішыце, што беларуская мяжа - самая добрая. Для параўнання, калі едзеш з Расіі ў Латвію, то там павольна працуюць. Калі праз Себеж ехаць, трэба за праезд па платнай дарозе заплаціць. Таму, каб сэканоміць, сюды еду… Але беларусам трэба развіваць прыдарожны сэрвіс. Я, напрыклад, хацеў бы памыцца і пагаліцца нармальна. Заплаціў бы за матэль, - расказаў Альфонсас.
Іншы кіроўца, таксама літовец, наадварот - уязджаў у нашу краіну:
- Я - Домас Якіс. Еду праз Беларусь у Маскву. Вязу парашок - ачышчальнік вады. Часта езджу. Праз беларускую мяжу калі едзеш, нічога не бянтэжыць. Нармальная чарга пры ўездзе, ды і тая рэдка бывае. Вось перада мной толькі пара машын заходзілі на мытны кантроль… У Расіі, бывае, і колы адкручваюць, і салярку зліваюць. А ў вас паўсюды спакойна.
Яшчэ адзін кіроўца, Канстанцін, прызнаўся, што стараецца эканоміць:
- Я дамоў, у Літву, з Масквы посуд вязу: чайнікі, талеркі, салатнікі. Часта езджу ў Расію і Казахстан. Даўно працую. Камфортна тут, таму і еду. Ездзіў на Украіну, дык там грошы трэба даваць: мытнікам, супрацоўнікам ДАІ і іншым… Асабіста мне ўсё роўна: ці ёсць гатэль ля дарогі, ці не. Не зарабляю столькі, каб у гатэлях спыняцца.
Хацеў убачыць кантрабандыста - і ноччу мне пашанцавала. На мытны агляд прыехала фура. За рулём - кіроўца, які раней пападаўся ўжо на кантрабандзе цыгарэт: спрабаваў незаконна вывезці дзесяць блокаў. Яго машыну на маіх вачах мытнікі адпрацоўвалі "па поўнай праграме". Мне здалося, што прайшла вечнасць.
А ці можна па выглядзе вадзіцеля вызначыць, што ён кантрабандыст?
- Так. Мы навучыліся вызначаць тых, хто можа правезці кантрабандны тавар. Але, паверце, мы не бачым у кожным вінаватага. Гэта міф, што ў мытнікаў ёсць "план" па канфіскатах. Вядома, калі знойдзем буйную партыю, напрыклад, тытуню, атрымліваем прэміі, - кажа Уладзімір Купрэеў.
Паводле слоў супрацоўнікаў мытні, тыя, хто ў першы раз праязджаюць праз пункт пропуску, нярэдка намякаюць, што гатовыя падзякаваць грашыма. Калі рэальна даюць хабар, мытнікі адразу выклікаюць міліцыю.
- Адзін працягвае мне пашпарт - а там 15 еўра. Потым ён пашкадаваў, што так зрабіў, - расказвае адзін з мытнікаў.
Спартанскія ўмовы - гэта часова. Мне паказалі модуль, які ўзводзіцца пры падтрымцы Еўрасаюза. Усярэдзіну будуць заязджаць аўто. Не трэба будзе адкрываць грузавыя адсекі - рэнтгенам даследуюць усё, што вязуць. Па плане новы модуль адкрыюць напрыканцы гэтага года.
Нягледзячы на тое, што мяне часта паілі кавай, я перыядычна… засынаў. Дамоў каля 6 гадзін раніцы мяне падвёз вадзіцель фуры Анатоль. Адчуў я сябе ў кабіне яго "Рэно", як герой фільма "Брат-2". Разгаварыліся. Ехаў Анатоль праз Віцебск на Маскву, вёз мэблю. Жыве ў Маладзечне, бацька чатырох дачок. Па дарозе шмат расказваў пра замежжа, пра тое, што тыднямі спіць у кабіне, тут жа і кухарыць. Але гэта зусім іншая тэма.
…Я цяпер зусім па-іншаму сташлюся да работнікаў мытні. Яны працуюць, каб і вадзіцелі, і пасажыры былі задаволены, каб праз мяжу везлі ў два бакі толькі тое, што дазваляецца. "Мытная служба патрабуе чыноўнікаў дасведчаных, у вернасці выпрабаваных і даверу вартых", - так казаў Пётр І. І меў рацыю. Такія людзі служаць у "Грыгароўшчыне".
На беларускай мытні не адкручваюць колы
Я прыехаў у Верхнядзвінск а сёмай гадзіне вечара. Пакуль ехалі ў службовай машыне мытнікаў да месца прызначэння, справа ўбачыў чаргу аўтамабіляў - кіламетры два працягласцю, у асноўным - фуры. Маім "гідам" на мытні стаў Уладзімір Купрэеў, начальнік аднаго з пяці аддзелаў мытнага афармлення і кантролю. Здзівіла, што ён ні разу не быў у Латвіі, ды і іншых краінах Еўрапейскага саюза. (А многім, напэўна, здаецца, што мытнікі свабодна ходзяць праз мяжу).
Я ніяк не мог зразумець, што такое "профіль рызыкі". Калі казаць проста, гэта значыць, што перавозчык выклікаў падазрэнне. Пазнаёміўся з вадзіцелямі. Першы з іх стаяў у чарзе на выезд. Узрадаваўся, як дзіця, што пра яго напішуць у газеце, патэлефанаваў нават дамоў і паведаміў, што стане "зоркай" у "Звяздзе".
- Я - грамадзянін Літвы, еду ў Латвію. Вязу розныя сантэхнічныя аксесуары. Мне 52 гады, на міжнародных рэйсах - гадоў 15. Усякія тавары перавожу. Тут мытнікі вельмі добра працуюць. Так і напішыце, што беларуская мяжа - самая добрая. Для параўнання, калі едзеш з Расіі ў Латвію, то там павольна працуюць. Калі праз Себеж ехаць, трэба за праезд па платнай дарозе заплаціць. Таму, каб сэканоміць, сюды еду… Але беларусам трэба развіваць прыдарожны сэрвіс. Я, напрыклад, хацеў бы памыцца і пагаліцца нармальна. Заплаціў бы за матэль, - расказаў Альфонсас.
Іншы кіроўца, таксама літовец, наадварот - уязджаў у нашу краіну:
- Я - Домас Якіс. Еду праз Беларусь у Маскву. Вязу парашок - ачышчальнік вады. Часта езджу. Праз беларускую мяжу калі едзеш, нічога не бянтэжыць. Нармальная чарга пры ўездзе, ды і тая рэдка бывае. Вось перада мной толькі пара машын заходзілі на мытны кантроль… У Расіі, бывае, і колы адкручваюць, і салярку зліваюць. А ў вас паўсюды спакойна.
Яшчэ адзін кіроўца, Канстанцін, прызнаўся, што стараецца эканоміць:
- Я дамоў, у Літву, з Масквы посуд вязу: чайнікі, талеркі, салатнікі. Часта езджу ў Расію і Казахстан. Даўно працую. Камфортна тут, таму і еду. Ездзіў на Украіну, дык там грошы трэба даваць: мытнікам, супрацоўнікам ДАІ і іншым… Асабіста мне ўсё роўна: ці ёсць гатэль ля дарогі, ці не. Не зарабляю столькі, каб у гатэлях спыняцца.
Кантрабандыст
Хацеў убачыць кантрабандыста - і ноччу мне пашанцавала. На мытны агляд прыехала фура. За рулём - кіроўца, які раней пападаўся ўжо на кантрабандзе цыгарэт: спрабаваў незаконна вывезці дзесяць блокаў. Яго машыну на маіх вачах мытнікі адпрацоўвалі "па поўнай праграме". Мне здалося, што прайшла вечнасць.А ці можна па выглядзе вадзіцеля вызначыць, што ён кантрабандыст?
- Так. Мы навучыліся вызначаць тых, хто можа правезці кантрабандны тавар. Але, паверце, мы не бачым у кожным вінаватага. Гэта міф, што ў мытнікаў ёсць "план" па канфіскатах. Вядома, калі знойдзем буйную партыю, напрыклад, тытуню, атрымліваем прэміі, - кажа Уладзімір Купрэеў.
Львы і… "цікавыя" прапановы
Чаго толькі ні вязуць праз мытню. Нават ільвоў! Цыркачы перасякалі мяжу менавіта з такім жывым грузам. Ніякіх падазрэнняў у мытнікаў не было - прапусцілі звяроў без праблем.Паводле слоў супрацоўнікаў мытні, тыя, хто ў першы раз праязджаюць праз пункт пропуску, нярэдка намякаюць, што гатовыя падзякаваць грашыма. Калі рэальна даюць хабар, мытнікі адразу выклікаюць міліцыю.
- Адзін працягвае мне пашпарт - а там 15 еўра. Потым ён пашкадаваў, што так зрабіў, - расказвае адзін з мытнікаў.
Мытнікі на працы не маюць грошай і мабільніка
Што цікава, мытнікам падчас дзяжурства забараняецца мець пры сабе грошы і мабільнікі. За змену яны павінны прапусціць не менш за 300 аўто. Спаць - толькі дзве гадзіны на суткі - прыходзіцца ў службовых "павільёнах". Прыбіральня на вуліцы, гарачай вады няма.Спартанскія ўмовы - гэта часова. Мне паказалі модуль, які ўзводзіцца пры падтрымцы Еўрасаюза. Усярэдзіну будуць заязджаць аўто. Не трэба будзе адкрываць грузавыя адсекі - рэнтгенам даследуюць усё, што вязуць. Па плане новы модуль адкрыюць напрыканцы гэтага года.